Навука без межаў: БДУ і Пекінскі ўніверсітэт адкрылі сумесны даследчы цэнтр

15 Aug, 2025.

Візіт дэлегацыі Пекінскага ўніверсітэта (ПКУ) адбыўся ў БДУ.

Афіцыйная праграма ўключыла разнапланавыя мерапрыемствы. Знакавай падзеяй стала адкрыццё ў БДУ Беларуска-кітайскага цэнтра фундаментальных навуковых даследаванняў. Рэктар БДУ Андрэй Кароль нагадаў, што ініцыятыву стварэння цэнтра падтрымаў Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка ў мінулым годзе падчас сустрэчы з экс-сакратаром партыйнага камітэта ПКУ Хаа Пінам. Дадзеную падзею ўключылі ў План супрацоўніцтва паміж урадамі Беларусі і Кітая ў рамках ініцыятывы «Адзін пояс, адзін шлях». Важным крокам да рэалізацыі праекта стала стварэнне ў лістападзе 2024 года пер шага Беларуска-кітайскага цэнтра фундаменталь ных навуковых даследаванняў у Кітаі на базе ПКУ. Ця пер аналагічнае падраздзяленне адкрыта таксама ў Беларусі на базе БДУ.

Па словах рэктара Андрэя Караля, дадзенае ра шэнне з’яўляецца лагічным працягам плённага супрацоўніцтва паміж дзвюма краінамі. «Сёння мы знаходзімся на стадыі глабальнага перахо ду ад колькасці да якасці. На працягу многіх гадоў развіваюцца кантакты паміж Беларуссю і Кітаем, у прыватнасці, у сферы вышэйшай адукацыі, навукі, культуры. І шмат у чым гэтыя сувязі акумуляваны ў БДУ і яго партнёрах, – падкрэсліў рэктар. – Калі першапачаткова ў профілі нашага ўзаемадзеяння была толькі біялогія, то ў наш час мы назіраем уцягнутасць шасці факультэтаў БДУ ў сумесныя беларуска кітайскія праекты. Нашы студэнты рэгулярна бяруць удзел у летніх школах, акадэмічных абменах. Да пры кладу, сёлета прадстаўніца гістарычнага факультэта была намінавана і прайшла адбор для навучання ў ПКУ. Гэта таксама адзін з вынікаў планамернага збліжэння».

Дадзеную думку падтрымаў Гун Цыхуан. З яго слоў, адкрыццё цэнтра з’яўляецца новым стартам у развіцці беларуска-кітайскага сяброўства і стане добрым стымулам для кансалідацыі навуковых супольнасцяў дзвюх краін для рашэння важных пытанняў сучаснасці. Так, у якасці адной з перспектыўных тэм для сумеснай працы рэктар ПКУ назваў штучны інтэлект.

Вынікам дзейнасці цэнтра стануць шматпрофільныя, міждысцыплінарныя фундаментальныя і прыкладныя распрацоўкі і даследаванні ў галінах матэматыкі, фізікі, хіміі, біялогіі. Пералік сфер будзе дапаўняцца па ўзгадненні бакоў.

Функцыянаванне цэнтра дазволіць павялічыць эфектыўнасць сумеснага навучання спецыялістаў на розных узроўнях адукацыі, садзейнічаць абмену адукацыйнымі і навуковымі рэсурсамі, якасці падрыхтоўкі навуковых кадраў.

Паводле дасягнутых дамоўленасцяў, падраздзяленне забяспечыць узаемадзеянне навукоўцаў Беларусі і Кітая па шэрагу напрамкаў. Гэта абмен ведамі і досведам; доступ да лічбавых адукацыйных рэсурсаў; арганізацыя сумесных вытворчых практык, сімпозіумаў, круглых сталоў, канферэнцый і інш.

На дадзены момант ужо вызначаны патэнцыйныя партнёры з абодвух бакоў і сфарміраваны канкрэтныя праектныя прапановы, запатрабаваныя эканомікай Беларусі і КНР. У прыватнасці, звыш 60 ініцыятыў распрацавалі факультэты геаграфіі і геаінфарматыкі, радыёфізікі і камп’ютарных тэхналогій, прыкладной матэматыкі і інфарматыкі, біялагічны, хімічны, механіка-матэматычны, навукова-даследчыя інстытуты БДУ. Прапановы накіраваны на рашэнне фармацэўтычных, медыцынскіх, ландшафтных пытанняў і праблем, закранаюць сферы картаграфіі, транспарту, інфармацыйных тэхналогій, космасу, механікі і іншыя перспектыўныя напрамкі.

Праграма візіту дэлегацыі ПКУ таксама ўключала сустрэчы, дыскусіі і абмеркаванні па пытаннях пашырэння супрацоўніцтва паміж Беларуссю і КНР у галіне адукацыі і навукі. Важнай падзеяй пазначана падпісанне пагаднення пра адкрыццё сумеснай магістратуры ў галіне біялагічных навук. Акрамя таго, удзельнікі сустрэчы далучыліся да ўрачыстай цырымоніі ўскладання кветак да манумента Перамогі ў гонар загінулых у Вялікай Айчыннай вайне.

Таксама адным з пунктаў праграмы стала наведванне фізічнага і біялагічнага факультэтаў. Падчас мерапрыемства кітайскім гасцям правялі экскурсію па карпусах падраздзяленняў, прэзентавалі найноўшае матэрыяльна-тэхнічнае абсталяванне, якое выкарыстоўваецца ў адукацыйным працэсе, высока-тэхналагічныя кабінеты і лабараторыі, распавялі пра навуковыя магчымасці і кар’ерныя перспектывы выпускнікоў. Удзельнікам дэлегацыі расказалі пра ключавыя вынікі даследчай дзейнасці студэнтаў і навукоўцаў, пра перадавыя навуковыя дасягненні БДУ. У ліку найбольш запатрабаваных распрацовак біялагічнага факультэта – лекавыя сродкі, якія выкарыстоўваюць пры лячэнні захворванняў крывяноснай сістэмы, ветэрынарныя прэпараты, угнаенні для сельскагаспадарчых культур. Кітайскім калегам распавялі пра комплексны прэпарат «Жыцень», які павышае якасць глебы. Гэта першае ў Беларусі мікрабіялагічнае ўгнаенне, якое паскарае тэмпы раскладання ржышча і саломы. Назва распрацоўкі ўзыходзіць да нацыянальнага фальклору: менавіта так у беларусаў называецца дух-заступнік палёў і ўраджаю. Завяршылася сустрэча экскурсіяй у заалагічны музей БДУ і размовай са студэнтамі.

Даведка

Супрацоўніцтва БДУ і Пекінскага ўніверсітэта ажыццяўляецца з 2019 года ў рамках шасці пагадненняў. ВНУ рэалізуюць сумесную праграму навучання студэнтаў, актыўна развіваюць акадэмічную мабільнасць, у тым ліку навучанне па абмене.

БДУ і ПКУ з’яўляюцца суарганізатарамі Форуму рэктараў устаноў вышэйшай адукацыі Беларусі і КНР, беларуска-кітайскага фестывалю «Зроблена ў Беларусі». У мінулым годзе ВНУ заснавалі Дні сяброўства і адзінства БДУ і ПКУ, у рамках якіх быў арганізаваны Беларуска-кітайскі моладзевы форум.

Паводле інфармацыі прэс-службы БДУ

print

Вам таксама можа спадабацца: