Яны не шукалі кахання – яно знайшло іх само

25 Sep, 2025.

Каханне і сям’я не заўсёды прыходзяць заплануеш. Гэтыя дзве гісторыі– пра пары, якія па-рознаму, але шчыра і аддана будуюць сваё шчасце. Абодва шляхі сведчаць: калі ў аснове – давер, падтрымка і сумесныя імкненні, саюз становіцца непаўторнай і трывалай.

 

Сям’я Лазінскіх: Іван і Ірына

  • Не ў час, не паводле плана, але па-сапраўднаму. Я проста хацела пажыць для сябе. Калі б пару гадоў таму вы спыталі мяне, ці хачу я сям’ю, я засмяялася б. Ніякіх белых сукенак, пярсцёнкаў, сямейных партрэтаў. У галаве былі дэдлайны, вучоба, дыплом, стажыроўка і звыклае: «Ну пажыву для сябе гадоў да трыццаці», – адзначае Ірына.

Маладыя людзі пазнаёміліся на працы. Ён быў начальнікам, і ўсё пачалося з абедаў, гутарак, рэдкіх прагулак. Ірына злавіла сябе на думцы, што ёй проста добра побач з ім. Так і працягвалася: суседнія сталы, агульныя праекты, шмат часу разам – і чамусьці гэта не стамляла, а радавала.

Праз некалькі месяцаў дзяўчына раптам зразумела: з гэтым чалавекам яна хоча ісці далей па жыцці. Пару разоў наша гераіня намякнула на вяселле, а ён… проста зрабіў прапанову.

Ну, прыйшлося згаджацца, – жартуе Ірына.

А потым – чорны лебедзь. За пару месяцаў да вяселля ў Івана выявілі рак. Абследаванні, урачы, нявызначанасць, аперацыя. Ён быў моцным, а яна – старалася. Але дзесьці на гэтым шляху ў нявесты здарыўся нервовы зрыў. Усё валілася з рук. Хацелася выключыцца, збегчы. Яна амаль не хацела вяселля. Амаль.

  • Але ён абдымаў мяне – і ў гэтыя моманты ўсё ўнутры збіралася назад. Потым ламалася зноў, калі я адна ехала ноччу з яго бальнічнай палаты ў пустую кватэру. І ўсё ж мы распісаліся. Ён толькі выйшаў з бальніцы, ледзь стаяў на нагах, забыў пашпарт. Вясельны танец, напэўна, быў такім недарэчным. Але гэта быў адзін з самых цёплых дзён у маім жыцці, бо мы заявілі сабе і нашым блізкім, што будзем разам.

Пасля вяселля – хіміятэрапія. Маладой сям’і сказалі, што дзяцей хутчэй за ўсё не будзе. Гэта як быццам падвесіла ўсё, замарозіла ўнутры. Але яны былі побач. Без гераізму. Проста таму што інакш – не ўяўлялі. Калі хвароба адступіла задумаліся пра набыццё кватэры. Махляры, зрывы здзелак, замарожаныя рахункі ў банку па падазрэнні ў махлярстве. У нейкі момант Ірына ўжо не адчувала нічога – проста жыла дзень за днём.

А потым Новы год. Станоўчы тэст на цяжарнасць. Муж узрадаваўся – жонка не адразу. У галаве была паніка, страх, непрыманне. Яна планавала зусім іншы сцэнарый. Але крок за крокам, і ёй удалося прыняць тое, што здарылася. І знайсці станоўчыя аргументы.

Цяпер усё гэтак жа: суседнія сталы, агульныя паездкі, рэдкія спрэчкі, шмат смеху.

  • Часам лаўлю сябе на думцы: вось гэта – тое, чаго я раней дакладна не хацела. Але цяпер не аддала б ні за што. Калі б я трапіла ў мінулае, то ўсё роўна выбрала б то самы шлях. Хоць і не ў час, і не паводле плана. Але па-сапраўднаму.

Гісторыя сям’і Лазінскіх – яшчэ і напамін для тых, хто толькі пачынае свой жыццёвы шлях разам: не бойцеся давяраць адзін аднаму, падтрымліваць і шанаваць нават самыя звычайныя моманты. Кахайце шчыра і смела, разам пераадольвайце цяжкасці, як каманда. Памятайце, што сапраўднае багацце сям’і ў адзінстве сэрцаў і ўзаемным клопаце. Хай побач з вамі заўсёды будзе чалавек, з якім хочацца падзяліць і працоўны стол, і гульню, і ўсе дарогі жыцця!

Сям’я Тсіагкос: Ганна і Нікас

Гісторыя гэтай сям’і пачалася з першага курса ўніверсітэта. Абодва студэнты, з рознымі інтарэсамі і характарамі, але іх аб’яднала імкненне да ведаў, прафесійнага росту і, як выявілася пазней, да пабудовы моцнай сям’і. Менавіта ўніверсітэт стаў для Ганны і Нікаса не толькі месцам вучобы, але і адпраўным пунктам у новай главе жыцця.

Рашэнне стварыць сям’ю не спантаннае – яно было сталым, асэнсаваным і неверагодна цёплым. Як адзначае пара, яны адчулі, што хочацца побач адно з адным прачынацца кожную раніцу, вучыцца, марыць пра будучыню, калі цяжка, і смяяцца, калі добра, планаваць будучыню. Гэта шанец не проста пражыць маладосць, а зрабіць яе усвядомленай і трывалай асновай для жыцця. Ісці па жыцці разам заўсёды прасцей, чым паасобку.

  • Мы ўжо пачалі ствараць свае маленькія, але дарагія сэрцу традыцыі. Напрыклад, кожную суботу раніцай мы гатуем разам сняданак – гэта час, калі можна павольна пагаварыць, пасмяяцца, падзяліцца думкамі і планамі. На святы мы абавязкова збіраем самых блізкіх за адным сталом, бо падтрыманне сувязі са сваякамі – важная частка нашых каштоўнасцяў. Акрамя таго, мы любім падарожнічаць – нават невялікія паездкі дораць нам новыя ўражанні і ўмацоўваюць наш саюз.

Сям’я для Нікаса і Ганны – гэта не рамкі, не абавязкі, а дом у самым глыбокім сэнсе гэтага слова. Гэта месца, дзе цябе разумеюць, нават калі ты маўчыш. Дзе цябе абдымаюць, калі ўвесь свет быццам адвярнуўся.

Маладым сем’ям важна ўзаконіць свае адносіны шлюбам, таму што гэта аснова прававой і псіхалагічнай стабільнасці. Зарэгістраваны шлюб дае абодвум партнёрам юрыдычныя гарантыі: магчымасць распараджацца сумеснай маёмасцю, права на спадчыну, прыняцце рашэнняў у экстранных сітуацыях, доступ да дзяржаўных льгот і праграм падтрымкі. Афіцыйны статус узмацняе ўнутраную ўпэўненасць партнёраў адно ў адным.

  • Мы верым, што сапраўдная сям’я пачынаецца там, дзе ёсць каханне, павага, агульныя мары і жаданне быць побач. І мы шчаслівыя, што знайшлі гэта Мы хочам быць прыкладам для іншых маладых людзей: паказваць, што любоў і партнёрства, заснаваныя на ўзаемапавазе, здольныя пераадолець любыя цяжкасці. Пакуль многія баяцца адказнасці, вы можаце стаць прыкладам усвядомленага дарослага жыцця: не з прычыны страху, а з кахання, павагі і жадання расці разам. 
print

Вам таксама можа спадабацца: