Гісторыя РІКК пачынаецца з даручэння Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь А.Р. Лукашэнкі, якое ён даў 31 снежня 2005 г. Міністэрствам адукацыі і замежных спраў: «Да 31 снежня 2006 г. прапрацаваць пытанне аб заснаванні ў Рэспубліцы Беларусь Інстытута Канфуцыя». Пытанне было прапрацавана дастаткова хутка, і ўжо 5 ліпеня 2006 г. рэктар БДУ прафесар В.І. Стражаў падпісаў з Канцылярыяй КНР па распаўсюджванні кітайскай мовы за мяжой Пагадненне аб стварэнні ў БДУ Рэспубліканскага інстытута кітаязнаўства імя Канфуцыя. Ён жа на працягу першых пяці гадоў на грамадскіх пачатках быў дырэктарам РІКК.
Наступныя пяць гадоў інстытут узначальваў вучоны-кітаязнаўца прафесар А.М. Гардзей.
На ўсіх этапах свайго развіцця РІКК адчуваў увагу і падтрымку міністэрстваў адукацыі Беларусі і Кітая, Штаб-кватэры Інстытутаў Канфуцыя / Ханьбань. У апошнія гады такую ж дапамогу нам аказваюць Цэнтр міжнароднай лінгвістычнай адукацыі і супрацоўніцтва Міністэрства адукацыі КНР і Кітайскі фонд падтрымкі вывучэння кітайскай мовы за мяжой.
І, безумоўна, мы б ніколі не дасягнулі такіх вынікаў у сваёй працы, каб не ўвага і ўсебаковая дапамога нашых дарагіх «бацькоў» – Беларускага дзяржаўнага і Далянскага політэхнічнага ўніверсітэтаў, іх рэктараў акадэміка С.У. Абламейкі і прафесара А.Д. Караля, акадэмікаў Оў Дзіньпіна, Шэня Чан’ю, Гуо Дунміна, Дзя Джэньюэня і Гао Сьяна.
Дзякую таксама цудоўнаму і дружнаму беларуска-кітайскаму калектыву РІКК. Наперадзе ў нас вялікая і цікавая праца!
Дырэктар РІКК БДУ прафесар Анатолій Афанасьевіч Тозік
Паважаныя калегі, дарагія сябры!
Шчыра віншую Рэспубліканскі інстытут кітаязнаўства імя Канфуцыя з 20-годдзем. Гэта значная падзея для Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта.
За гады сваёй працы інстытут стаў аўтарытэтным цэнтрам кітайскіх даследаванняў, важнай пляцоўкай беларуска-кітайскага супрацоўніцтва ў адукацыйнай, навуковай і культурнай сферах. Яго дзейнасць спрыяе пашырэнню навуковых сувязей, рэалізацыі сумесных праектаў і ўмацаванню міжнароднага аўтарытэту БДУ. Асаблівую ўдзячнасць выказваю Далянскаму політэхнічнаму ўніверсітэту за шматгадовае партнёрства, узаемны давер і падтрымку сумесных ініцыятыў.
Жадаю калектыву Інстытута новых поспехаў, натхнення і плённай працы на карысць беларуска-кітайскага сяброўства.
Рэктар Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта
прафесар Андрэй Дзмітрыевіч Кароль
Дазвольце мне ад імя Далянскага політэхнічнага ўніверсітэта сардэчна павіншаваць усіх выкладчыкаў і слухачоў Інстытута Канфуцыя БДУ з дваццацігоддзем яго заснавання!
Дваццаць гадоў плённай працы і няспыннага развіцця, шлях да росквіту і дабрабыту. Інстытут Канфуцыя БДУ, выступаючы цэнтрам гуманітарных абменаў, спрыяе паглыбленню ўзаемнага разумення і сяброўства паміж Кітаем і Беларуссю. Інстытут дасягнуў выдатных вынікаў у падрыхтоўцы спецыялістаў у галіне кітаязнаўства, выкладчыкаў кітайскай мовы, а таксама ў падтрымцы кітайска-беларускага супрацоўніцтва ў розных сферах, што ўмацоўвае культурныя сувязі і спрыяе далейшаму развіццю сяброўскіх адносін паміж нашымі краінамі.
У будучыні Далянскі політэхнічны ўніверсітэт будзе па-ранейшаму падтрымліваць развіццё Інстытута Канфуцыя БДУ, каб ператварыць інстытут ва ўзор супрацоўніцтва паміж Кітаем і Беларуссю ў сферы адукацыі.
Шчыра жадаю, каб юбілейныя ўрачыстасці прайшлі паспяхова! Зычу інстытуту новых дасягненняў і перамог!
Рэктар Далянскага політэхнічнага ўніверсітэта
акадэмік Гао Сьян
РІКК СЁННЯ
Стварэнне і развіццё вучэбна-матэрыяльнай базы РІКК БДУ
Інстытут працуе ў будынку па адрасе вул. Рэвалюцыйная 11. Будынак
перададзены БДУ, капітальна адрамантаваны і абсталяваны пры фі-
нансавай падтрымцы Штаб-кватэры Інстытутаў Канфуцыя (Ханьбань).
Урачыстае адкрыццё новага будынка адбылося 9 верасня 2019 г.
У будынку размясцілася каля 20 ву-
чэбных аўдыторый, лінгафонныя кла-
сы, канферэнц-зала, актавая зала і
бібліятэка, якая была атрымана ў дар
ад Дзяржаўнага савета (Ураду КНР).
Падрыхтоўка выкладчыкаў кітайскай мовы
З 2018 г. рэалізуецца падрыхтоўка выкладчыкаў кітайскай мовы
для школ і ўніверсітэтаў. Тэрмін навучання складае 22 месяцы.
Выпускнікі працуюць у горадзе Мінску і ва ўсіх абласцях Беларусі.
30 чэрвеня 2026 г. адбудзецца ўручэнне дзяржаўных дыпломаў
чарговаму, сёмаму, выпуску выкладчыкаў кітайскай мовы. Пра-
грама рэалізуецца пры падтрымцы Міністэрства адукацыі КНР,
Кітайскага фонду падтрымкі вывучэння кітайскай мовы за мяжой
і Далянскага політэхнічнага ўніверсітэта.
У 2022 г. адкрыта магістратура па падрыхтоўцы выкладчыкаў
кітайскай мовы для ўніверсітэтаў Беларусі. Адбылося тры выпус-
кі: у 2023, 2024 і 2025 гг.
З 2024 г. у РІКК рэалізуецца праграма павышэння кваліфікацыі
выкладчыкаў кітайскай мовы.
Навучанне кітайскай мове, каліграфіі
і жывапісу
Навучанне дзяцей і моладзі ад 7 да 15 гадоў па праграмах да-
датковай адукацыі праходзіць у трох узроставых катэгорыях: 7-9,
10-12 і 13-15 гадоў на 3 узроўнях.
Навучанне кітайскай мове дарослых па праграмах дадатковай
адукацыі ажыцяўляецца на 4 узроўнях.
Беларуская школа кітаязнаўства
Фарміраванне нацыянальнай школы кітаязнаўства – адна з прыяры-
тэтных задач РІКК БДУ. Пачынаючы з 2018 г. РІКК БДУ праводзіць
навукова-практычную канферэнцыю «Рэспубліканская школа
кітаязнаўца».
Выданне вучэбна-метадычнай літаратуры
РІКК БДУ сумесна з Інстытутам мовазнаўства НАН Беларусі падрых-
тавалі і выдалі ў 2021 г. першы ў гісторыі «Кітайска-беларускі слоўнік.
Беларуска-кітайскі слоўнік» аб’ёмам 18 тыс. слоў. Слоўнік вытрымаў
3 выданні.Акадэмічны «Кітайска-бела-
рускі слоўнік» аб’ёмам звыш
30 тыс. слоў – праект, рэалізаваны РІКК БДУ з удзелам супра-
цоўнікаў Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі. Слоўнік выда-
дзены ў 2026 г., навуковы кіраўнік праекта – прафесар А.А. Тозік.
Падтрымка двухбаковага супрацоўніцтва
З 2007 года выдаюцца зборнікі навуковых прац, прысвеча-
ныя асобным сферам развіцця кітайскага грамадства і дзяржа-
вы, актуальным пытанням беларуска-кітайскага супрацоўніцтва,
зборнікі міжнародных навукова-тэарэтычных і навукова-практыч-
ных канферэнцый.
Алімпіяда і конкурсы па кітайскай мове
У 2016 г. адбылася Першая ўніверсітэцкая алімпіяда па кітайскай
мове сярод студэнтаў БДУ і слухачоў курсаў РІКК. З 2018 г.
алімпіяда атрымала статус Беларускай рэспубліканскай
і праводзіцца штогадова.
З 2021 г. РІКК сумесна з кафедрай кітайскай філалогіі філала-
гічнага факультэта БДУ праводзіць конкурс мастацкіх перакладаў
з кітайскай мовы «Люстэрка слоў».Конкурс кітайскай каліграфіі ручкай праходзіць у РІКК БДУ з 2019 г.
і праводзіцца ў дзвюх узроставых катэгорыях: малодшая (9–14
гадоў) і старэйшая (ад 15 гадоў).
Конкурс кітайскай каліграфіі ручкай праходзіць у РІКК БДУ з 2019 г.
і праводзіцца ў дзвюх узроставых катэгорыях: малодшая (9–14
гадоў) і старэйшая (ад 15 гадоў).
Філіялы РІКК: кабінеты і цэнтры
Філіялы РІКК:
4 кабінеты Канфуцыя
7 цэнтраў вывучэння
кітайскай мовы і куль-
туры.
