Калядны тыдзень у БДУ

5 Jan, 2014.

knh

Напярэдадні вялікіх навагодніх святаў
на розных сцэнічных пляцоўках БДУ прайшлі святочныя дзействы, прысвечаныя Калядам і Новаму году.

11 снежня ў фае актавай залы філалагічнага факультэта адбыўся баль-маскарад.
На наступны дзень, 12 снежня, быў прадстаўлены яркі касцюмаваны «Калядны канцэрт» аднаго з самых вядомых народных калектываў БДУ «Тутэйшая шляхта».
Святочную эстафету пе­ра­няў на­род­ны студэнцкі музычна-дра­ма­тычны тэатр БДУ «На філфа­ку». Гледачы ўбачылі 16 снежня прэм'­ер­ную пастаноўку «Калядныя гіс­торыі» па творы Чарльза Дыкенса. xse
У гэты ж дзень у галоўным корпусе БДУ прайшоў яшчэ адзін спектакль. Народны драматычны тэатр БДУ «На балконе» прадставіў пастаноўку па творы Аляксандра Астроўскага «Дзённік Глумава».
Завяршыла святочны тыдзень штогадовая дабрачынная канцэртная праграма «Дух Каляд». Яна прайшла 17 снежня ў актавай зале Ліцэя БДУ. Па традыцыі гасцямі гэтага канцэрта сталі дзеці, якія праходзяць лячэнне ў рэабілітацыйных цэнтрах, і выхаванцы школ-інтэр­натаў. Для іх на сцэну вышлі найлепшыя творчыя калектывы БДУ і прафесійныя артысты. Куратарам усіх мерапрыем­стваў выступіла ўпраўленне па справах культуры БДУ.

Жанна ВАСАНСКАЯ

yftd

print

Вам таксама можа спадабацца:

Дадаць каментар

Ваш e-mail не будзе апублікаваны. Абавязковыя палі пазначаны *