10-ы Кубак юрфака

5 Jan, 2014.

 

IMG_1957

Вынікі круглагадовай спартакіяды–2013 падведзеныя ў БДУ.

Першае месца ў дзясяты раз запар заняў юрыдычны факультэт, на другім – механіка-матэматычны. Замыкае тройку факультэт міжна­родных адносін.
Усяго ў спартакіядзе ўдзель­нічалі 15 каманд факультэтаў, а таксама студэнты ДІКСТ, ІБМТ і Інстытута журналістыкі. Спабор­ніцтвы праходзілі ў 21 відзе спорту. Пераможцы былі названыя на святочным спартыўным вечары БДУ, які прайшоў 18 снежня.
У гэты вечар віншаванні таксама прымалі і лаўрэаты 5 намінацый. IMG_2111
«Найлепшымі спартсменамі года (алімпійскі від спорту)» прызнаныя студэнт 3 курса юрыдычнага факультэта Джавід Гамзатаў – бронзавы прызёр чэмпіянату свету і XXVII Сусветнай летняй універ­сіяды–2013 у грэка-рымскай барацьбе і чацвёртакурснік экана­міч­нага факультэта Яўген Цуркін – чэмпіён, бронзавы прызёр Сусветнай універсіяды–2013 у пла­ванні, фіналіст чэмпіянатаў свету і Еўропы. IMG_2097
Пяцікурснік фізфака Віктар Шарамет стаў «Найлепшым спарт­сменам года (неалімпійскі від спор­ту)» – чэмпіён Рэспублі­кан­скай універсіяды.
«Найлепшай гульнявой камандай года» стала мужчынская збор­­ная БДУ па баскетболе.
Тытул «Найлепшы трэнер-выкладчык года» сёлета заваяваў старшы выкладчык кафедры фі­зічнага выхавання і спорту заслужаны трэнер Рэспублікі Беларусь Уладзімір Фралоў.
У намінацыі «Найлепшы трэнер-арганізатар года» перамога дасталася старшаму выкладчыку кафедры фізічнага выхавання і спорту Мікалаю Прусаву.
Паводле інфармацыі КФіС

IMG_1970

print

Вам таксама можа спадабацца:

Дадаць каментар

Ваш e-mail не будзе апублікаваны. Абавязковыя палі пазначаны *