Пад надзейным крылом

8 Nov, 2014.

бгу под надёжным крылом Добрай традыцыяй у БДУ стала правядзенне сустрэч, свят, фэстаў, круглых сталоў, брыфінгаў, канферэнцый і іншых мерапрыемстваў, прысвечаных студэнцкай моладзі. Ініцыятарамі шматлікіх падобных мерапрыемстваў выступаюць супрацоўнікі псіхалагічнай службы, прафсаюзных арганізацый, фундаментальнай бібліятэкі інш. Крэатыўна падышлі яны да правядзення святочнага мерапрыемства "Пад надзейным крылом", прысвечанага першакурснікам, іх маці і педагогам. Гэты дзень быў абраны не выпадкова, бо ён акумуляваў такія знакавыя святы, для краіны як Дзень маці, Дзень настаўніка, Дзень нараджэння БДУ і азнаямленне былых школьнікаў з новай роляй – студэнта, актыўнага, творчага, зацікаўленага і захопленага сябра вялікага ўніверсітэцкага калектыву. Асноўнымі задачамі сустрэчы сталі прыцягненне ўвагі студэнцкай моладзі да ўмацавання сямейных асноў, усталяванне больш цеснай эмацыйнай сувязі паміж моладдзю, бацькамі і педагогамі, фарміраванне пазітыўных жыццёвых арыенціраў. Таму не выпадкова на свята акрамя першакурснікаў і бацькоў былі запрошаны настаўнікі школ, якія паўплывалі на выбар навучальнай установы і будучай спецыяльнасці, а таксама куратары груп, якія будуць дапамагаць і падтрымліваць сваіх падапечных на працягу ўсёй вучобы ў БДУ. Адкрываў свята рэктар БДУ акадэмік Сяргей Абламейка. абламейко бгу под надёжным крылом Ён сардэчна павіншаваў усіх удзельнікаў і пажадаў, каб добрыя традыцыі, якія склаліся ў БДУ, умацоўваліся, трансфармаваліся і развіваліся далей. У перыяд падрыхтоўкі свята першакурснікі пісалі эсэ "Пад надзейным крылом", дзе адкрыта падзяляліся думкамі і развагамі, чаму яны аддалі перавагу БДУ і абралі менавіта гэты факультэт, спецыяльнасць, хто паўплываў на іх выбар, як праходзіць адаптацыя і інш. Са згоды аўтараў фрагменты складанняў выкарыстоўваліся пры правядзенні мерапрыемства. Цікавымі сталі выступы першакурснікаў, іх маці, настаўнікаў школы, выкладчыкаў ВНУ, якія прымушаюць задумацца пра сэнс жыцця на Зямлі, што спрыяюць усталяванню пераемнасці пакаленняў, больш цесных душэўных сардэчных сувязяў паміж студэнтамі і супрацоўнікамі. бгу под надёжным крыломВіктарыны (калі быў створаны БДУ, якія першыя факультэты ляглі ў аснову дзейнасці навучальнай установы, хто быў першым рэктарам, якія скульптуры стаяць ва ўніверсітэцкім дворыку і інш.) выклікалі цяжкасці і вырашаліся ўсімі ўдзельнікамі мерапрыемства з гумарам, жартамі, развагамі. А бацькі прапанавалі стварыць у БДУ бацькоўскую (грамадскую) раду, якая бдапамагала нашай альма-матар у рэалізацыі планаў, задумак, рашэнні праблемных сітуацый і інш. бгу под надёжным крылом Поспех свята забяспечылі вядучыя: Андрэй Іваноў, старшы выкладчык Інстытута бізнесу і менеджменту тэхналогій БДУ, Аліна Касель, студэнтка 5 курса факультэта міжнароднай журналістыкі, а таксама інтэрв'юер Яна Касцян, студэнтка 3 курса факультэта журналістыкі. Студэнты юрыдычнага факультэта Анастасія Мельнікава і Улад Калачоў выступілі з песеннымі нумарамі, якіх усе ўдзельнікі аддзячылі апладысментамі. бгу под надёжным крылом Яшчэ больш фота з мерапрыемства   глядзіце тут
print

Вам таксама можа спадабацца:

Дадаць каментар

Ваш e-mail не будзе апублікаваны. Абавязковыя палі пазначаны *