Навукоўцы БДУ атрымалі перамогу ў конкурсе «100 ідэй для Беларусі»

17 Apr, 2026.

Конкурс «100 ідэй для Беларусі» за гады свайго існавання дапамог многім маладым навукоўцам атрымаць не толькі прызнанне, але і практычную падтрымку для ўкаранення сваіх распрацовак. Рэспубліканскі моладзе вы праект з 2011 года справядліва лічыцца брэндам Беларускага рэспубліканскага саю за моладзі і ўсёй краіны. Пры падтрымцы клю чавых дзяржаўных інстытутаў – Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях, Нацыяналь най акадэміі навук, Міністэрства адукацыі – конкурс ператварыўся ў сапраўдны генератар моладзевай ініцыятывы.

Фінал чарговага сезона адбыўся ў сакавіку на пляцоўцы Нацыянальнага дзіцячага тэхнапарка. Вызначылі 30 пераможцаў у 10 намінацыях сярод трох узроставых груп: школьнікі, студэнты і працоўная моладзь з маладымі навукоўцамі. Галоўная мэ та конкурсу – не проста выявіць таленты, а актывізаваць іх дзейнасць, павысіць матывацыю стваральнікаў інавацый, даць пляцоўку для аб мену вопытам і, што самае важнае, дапамаг чы ўкараніць распрацоўкі, якія маюць прак тычную цікавасць для сацыяльна-эканамічнага развіцця краіны. Штогод праект адкрывае ты сячы новых імёнаў, а яго галоўны вынік – распрацоўкі пераможцаў запатрабаваны і вядомыя далёка за межамі Беларусі.

У іх ліку праца магістранткі біялагічнага фа культэта Аліны Вачынскай і вядучага навуковага супрацоўніка НДЛ клетачнай і сістэмнай біялогіі Наталлі Пшыбытка, прысвечаная па вышэнню ўстойлівасці вышэйшых раслін да фітапатагенаў з дапамогай халоднай плазмы. Ідэя заключаецца ў тым, каб выкарыстоўваць актыўныя формы кіслароду і азоту як сігнальныя малекулы, што запускаюць імунітэт расліны. Перамога ў конкурсе, па словах распрацоўшчыц, дала праекту агалоску, увагу спонсараў і магчымасць наладзіць кантакты з аднадумцамі.

У сувязі з глабальным змяненнем клімату, уз растаннем забруджвання навакольнага асяроддзя і неабходнасцю забеспячэння харчовай бяспекі, перад сучасным сельскагаспадарчым секта рам стаіць прыярытэтная задача павышэння прадуктыўнасці раслін. Біялагічныя метады, заснаваныя на выкарыстанні ростастымулюючых мікраарганізмаў, высокаэфектыўныя толькі ў спрыяльных умовах вегетацыі.

Стварэнне новых, больш ураджайных, сартоў патрабуе вялікіх выдаткаў працы і часу, а сартазмена з’яўляецца неад’емным прыёмам сучас нага ўстойлівага земляробства. Таму сельская гаспадарка мае патрэбу ў новых экалагічна бяспеч ных спосабах павышэння прадуктыўнасці раслін, – дадае Аліна Вачынская.

Па выніках даследаванняў, добрай альтэрнаты вай могуць быць фізічныя спосабы стымуляцыі росту раслін, такія як апрацоўка халоднай плазмай атмасфернага разраду. Плаз менныя тэхналогіі валодаюць шэра гам пераваг для сельскагаспадарча га сектара: нізкія працоўныя тэмпе ратуры, кароткі час апрацоўкі, бя спека для навакольнага асяроддзя.

У склад плазмы ўваходзяць актыўныя фор мы кіслароду і азоту, якія, як намі было паказана, пры ўзаемадзеянні з расліннымі тканкамі запуска юць каскад сігнальных рэакцый, які прыводзіць да стымуляцыі імунітэту раслін. Гэта значыць, апрацоўка раслін халоднай плазмай стымулюе ўласныя ахоўныя сістэмы расліннага арганізма, – тлума чыць даследчыца.

Як адзначае Аліна, падбор умоў апрацоўкі праводзіцца эксперыментальна. Важна ўлічваць до зу ўздзеяння, паколькі актыўныя формы кіслароду (АФК) адыгрываюць двайную ролю. У высокіх кан цэнтрацыях АФК могуць прыводзіць да развіцця акісляльнага стрэсу, пашкоджваць пігменты, бялкі, ліпіды, вугляводы і ДНК, індуцыраваць запрагра маваную клетачную гібель клетак. З іншага боку, актыўныя формы кіслароду з’яўляюцца неабходнай часткай субклетачнай і міжклетачнай камунікацыі ў раслінах. Даследаванні паказваюць, што АФК і рэдокс-сігналы кантралююць практычна кожны аспект развіцця раслін, пачынаючы ад спакою насення і пупышак, выхаду клетак мерыстэ мы са стану спакою, росту каранёў і парасткаў, фарміравання іх архітэктуры да цвіцення, апылення і насення. У невялікіх канцэнтрацыях АФК як сігнальныя малекулы актывуюць экспрэсію генаў і запускаюць стрэспратэктарныя сістэмы. Таму доза ўздзеяння халоднай плазмы вызначае яе эфект на рост і развіццё раслін.

Сёння тэхналогія знаходзіцца на ўзроўні лабараторнай распрацоўкі. Яна створана для раслін, якія культывуюцца ва ўмовах аэра- і гідрапонікі (прымяня юцца ў парнікова-цяплічных гаспадарках).

Цяпер мы адаптуем яе пад глебавыя культуры. А нашы калегі з Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта інфарматыкі і радыёэлектронікі ствараюць генератар плазмы для прамысловай апрацоўкі раслін. Нам яшчэ трэба прайсці этапы вегетацый ных доследаў і палявых выпрабаванняў, – дадае магістрантка.

Падчас даследчай працы не абышлося і без складанасцяў. Кожная культура раслін патрабава ла асобнай увагі і дбайнага падыходу. Дадатковую нагрузку даваў улік развіцця культур патагенаў, рост якіх пры пэўных умовах апрацоўкі плазмай таксама стымуляваўся.

Некалькі гадоў у нас сышло на пад бор дозы апрацоўкі. Халодная плазма сёння ўжо выкарыстоўваецца ў некаторых галінах (медыцына, харчовая прамысловасць), але яе прымяненне выклікана галоўным чынам дэзінфекцыйным эфектам, – каментуе Аліна.

Па словах дзяўчыны, у раслінаводстве робяцца спробы выкарыстоўваць халодную плазму для дэзінфекцыі насення, паляпшэння іх прарастання, што грунтуецца на мадыфікацыі паверхневых уласцівасцяў насеннай абалонкі, частковай эрозіі гідрафобнага васковага слоя, павышэнні гідрафільнасці паверхні. Таксама выкарыстоўваюць плазма актываваную ваду для замочвання насення, паліву і апырсквання раслін. Спробы выкарыстоўваць ха лодную плазму для апрацоўкі вегетуючых раслін малалікія і цяжкія з-за метадычных праблем.

Таму большасць даследчыкаў атрымлівалі рост інгібіруючы эфект халоднай плазмы. Даследчыцам жа пасля шматлікіх спроб удалося падабраць умовы, у якіх плазма актывуе рост і ахоўныя сістэмы раслін.

Для мяне перамога ў конкурсе стала грамадскім прызнаннем каштоўнасці і важнасці таго, што я раблю. Гэта пацвярджэнне та го, што мая тэма сапраўды актуальная і запа трабаваная. Для праекта гэта агалоска, маг чымасць прыцягнуць увагу спонсараў, гатовых укласціся ў развіццё нашай ідэі, а таксама спосаб наладзіць кантакты з іншымі ідэйнымі студэнтамі ў сумежных галінах. Спадзяёмся, што ў далейшым гэта дапаможа нам завяршыць неабходныя працы і палегчыць укараненне тэхналогіі ў рэ альны сектар, – падводзіць вынік Аліна Вачынская.

У планы развіцця праекта ўваходзіць пашырэн не лінейкі сельскагаспадарчых раслін. Цяпер пра водзяцца працы на мадэльных (арабідопсіс), зла кавых (ячмень, пшаніца) і бабовых (гарох) раслінах. У далейшым будуць распрацаваны метады апрацоўкі для агароднінных (тамат, агурок, перац) і зелянінных культур (салата, рукала, пятрушка). Для даследчыц перамога ў конкурсе «100 ідэй для Беларусі» стала для праекта трамплінам. Дзякуючы гэтаму распрацоўка атрымала публічнасць, а значыць, больш шанцаў знайсці інвестараў і партнёраў. Цяпер Аліна Вачынская і яе калегі пашыраюць лінейку культур і адаптуюць метад пад глебавыя ўмовы. Конкурс «100 ідэй» выканаў сваю найважнейшую місію: дапамог маладой распрацоўцы выйсці з ценю лабараторыі і зрабіць крок да рэальна га сектара эканомікі. Далей – справа за навукай і вытворчасцю.

Марыя КАРКВЕЛІС

print

Вам таксама можа спадабацца: