Рэспект за дысертацыі

18 Feb, 2014.

image12013652_2a9b7ddadb42e117ae919bfee94edd5c

Супрацоўнікі БДУ сталі пераможцамі штогадовага рэспубліканскага конкурсу Вышэйшай атэстацыйнай камісіі Рэспублікі Беларусь на найлепшую доктарскую і кандыдацкую дысертацыі 2013 г.

родионов

Загадам ВАК ад 10 студзеня пераможцам конкурсу на найлепшую кандыдацкую дысертацыю 2013 г. у намінацыі "гуманітарныя навукі" прызнаны Алег ГОЛУБЕЎ, аспірант РІВШ і бібліятэкар Інстытута тэалогіі імя святых Мяфодзія і Кірылы БДУ. Дысертацыйнае даследаванне "Вялікае Княства Літоўскае і Канстанцінопальскі патрыярхат: станаўленне і развіццё царкоўна-палітычных узаемаадносін (1316–1387 гг.)" падрыхтаванае ў аспірантуры Рэспубліканскага інстытута вышэйшай школы БДУ на кафедры гісторыка-культурнай спадчыны Беларусі, навуковы кіраўнік – кандыдат гістарычных навук Аляксей Віктаравіч Мартынюк. З мэтай даследавання дакументаў з архіва Канстанцінопальскага патрыярхату XIV ст. дысертант двойчы працаваў у сховішчах Аўстрыйскай нацыянальнай бібліятэкі ў Вене. Цікава, што ўпершыню фрагменты корпуса дадзеных дакументаў былі выяўленыя на Афоне і пасля ўведзеныя ў навуковы ўжытак у далёкім XIX стагоддзі выхадцам з Магілёўскай губерні беларускім гісторыкам І. І. Грыгаровічам.

ph_354173

У намінацыі "прыродазнаўчыя навукі" дыпломам лаўрэата конкурсу ўзнагароджаны асістэнт кафедры матэматычнага мадэлявання і аналізу дадзеных ФПМІ БДУ Ігар БАДЗЯГІН з дысертацыяй "Статыстычнае прагназаванне аўтарэгрэсійных часавых шэрагаў пры наяўнасці цэнзуравання".

OLYMPUS DIGITAL CAMERA

Дацэнт БДУ Жанна НЕКРАШЭВІЧ-КАРОТКАЯ атрымала 24 студзеня дыплом доктара навук з рук Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь.
Навуковая ступень доктара навук прысуджаная супрацоўніцы кафедры гісторыі беларускай літаратуры філалагічнага факультэта БДУ за паспяховую абарону дысертацыі "Лацінамоўны ліра-эпас у полілінгвістычнай літаратуры Беларусі XVI–XVII стагоддзяў: традыцыя, гісторыка-эстэтычная эвалюцыя". "Лацінскай паэзіяй я пачала займацца пасля выпуску з універсітэта. Вывучала лацінамоўную літаратуру, ездзіла на стажыроўкі ў розныя краіны, бо арыгінальных тэкстаў у Беларусі амаль не засталося. На шчасце, кіраўніцтва БДУ мне не перашкаджала, а, наадварот, дапамагала. Можна сказаць, што працу над дысертацыяй я пачала адразу пасля заканчэння ўніверсітэта ў 1994 годзе. За гэты час я займалася перакладамі, публікавала навуковыя артыкулы, выдавала манаграфіі і перавяла на беларускую мову паэму Яна Вісліцкага "Пруская вайна", –  падзялілася гісторыяй дасягненняў Жанна Некрашэвіч-Кароткая.
Усяго ў 2013 г. навуковая ступень доктара навук была прысуджаная 39 суіскальнікам.

print

Вам таксама можа спадабацца:

Дадаць каментар

Ваш e-mail не будзе апублікаваны. Абавязковыя палі пазначаны *