Дыялог замест канфлікту

13 Mar, 2014.

 

Konf_journ_2012_09
Трэцяя міжнародная навукова-практычная канферэнцыя “Міжнародная журналістыка 2014 года: дыялог культур і ўзаемадзеянне медыя розных краін” адбылася ў Інстытуце журналістыкі БДУ. Яе арганізатарам зноў стала кафедра замежнай журналістыкі і літаратуры Інстытута журналістыкі БДУ.
Як адзначылі замежныя ўдзельнікі канферэнцыі, у кантэксце апошніх трагічных падзей на кіеўскім Майдане гэтая сустрэча ў Мінску стала важнай пляцоўкай для дыскусіі па надзённых пытаннях палітычнага і эканамічнага развіцця на постсавецкай прасторы. Дыялог культур і ўзаемадзеянне сродкаў масавай інфармацыі – гэта менавіта тое, чаго не хапае сёння ў свеце для вырашэння вялікіх і малых канфліктаў. У дакладзе прадстаўніка дзяржаўнага універсітэта Санкт-Пецярбурга, доктара палітычных навук, прафесара Мікалая Лабуша, у прыватнасці, гаворыцца, што ў апошнія час праблематыка правоў чалавека і дэмакратыі ў якасці інфармацыйнай нагоды для стварэння канфліктаў, у тым ліку і з прымяненнем ваеннай сілы, стала ўсё часцей выкарыстоўвацца ў свеце. 7114fНа ўзбраенне ўзяты канцэпцыі «сілавога прымірэння», «мяккай сілы» і іншыя. Для іх рэалізацыі запускаецца механізм інфармацыйнага ўздзеяння на масы. Пачынаецца пошук «ворагаў», вінаватых ва ўсіх бедах той ці іншай краіны, у свядомасць людзей укараняецца думка пра неабходнасць іх змяшчэння і пакарання.
На канферэнцыі беларускія навукоўцы і практыкі, прадстаўнікі ўніверсітэцкай навукі розных краін абмеркавалі шэраг актуальных напрамкаў па тэматыцы навуковага форуму. Гэта асвятленне інтэграцыйных працэсаў на постсавецкай прасторы, медыйная забеспячэнне кітайска-беларускага і беларуска-венесуэльскага супрацоўніцтва, сучасная культура ў люстэрку прэсы, перспектыўныя напрамкі вэб-журналістыкі, самарэгуляванне СМІ , журналісцкая адукацыя і іншыя. У дыскусіі па актуальных пытаннях дзейнасці СМІ таксама ўдзельнічалі аспіранты, суіскальнікі, магістранты, студэнты.Journalists gather to cover the launch of the space shuttle Endeavour STS-134 as the sun rises at the Kennedy Space Center in Cape Canaveral, Florida На думку замежных удзельнікаў канферэнцыі, плённая дыскусія задала вектар далейшаму развіццю міжнароднай журналістыкі ў Беларусі і на постсавецкай прасторы. На іх погляд, асаблівае значэнне і гучанне форуму надала і тая акалічнасць, што сёлета адзначаецца 70-годдзе з дня вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў, 70-годдзе стварэння факультэта журналістыкі БДУ. Госці таксама выказалі меркаванне, што кафедра замежнай журналістыкі і літаратуры, якая ў гэтым годзе будзе святкаваць дзве даты: 30 гадоў з дня заснавання і 15 гадоў, як яна стала выпускаючай па спецыяльнасці «Журналістыка міжнародная» (кваліфікацыя «журналіст-міжнароднік”), будзе і далей ініцыяваць правядзенне сумесных сустрэч спецыялістаў у сферы міжнароднай журналістыкі і міжнародных адносін. Нагадаем, гэтая трэцяя па ліку міжнародная канферэнцыя была арганізавана пры актыўным спрыянні і ўдзеле рэдакцыі газеты «Рэспублiка» і грамадскага аб’яднання «Беларускі саюз журналістаў». Яго старшыня Анатоль Лемяшонак лічыць, што сёння беларускім журналістам-міжнароднікам і іх калегам з іншых краін неабходна даносіць да сусветнай супольнасці пункт гледжання Беларусі па ключавых пытаннях сучаснасці.

Леанід Зоркін

print

Вам таксама можа спадабацца: