На ФМА ўручаны дыплом імя Л. В. Лойкі

13 Mar, 2014.

IMG_7817 Урачыстае мерапрыемства, прысвечанае 70-годдзю з дня нараджэння вядомага беларускага дыпламата, палітолага і публіцыста Леаніда Лойкі, адбылося 3 сакавіка на факультэце міжнародных адносін БДУ . З вітальным словам выступіў дэкан ФМА Віктар Шадурскі. Ганаровым госцем мерапрыемства стаў старшыня Пастаяннай камісіі Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Беларусі па міжнародных справах і нацыянальнай бяспецы Уладзімір Сянько. У гэты дзень самаму паспяховаму і актыўнаму студэнту быў ўручаны дыплом імя Л. В. Лойкі.IMG_7834 Гэтая ўзнагарода заснаваная саветам ФМА ў 2009 годзе для стымулявання навукова-даследчай працы студэнтаў у галіне міжнародных адносін і дыпламатычнай практыкі, спрыяння друку атрыманых імі даследчых вынікаў. Уручаецца дыплом штогод у дзень нараджэння Леаніда Вікенцьевіча ў рамках правядзення Дня кафедры дыпламатычнай і консульскай службы. Шостым уладальнікам памятнага дыплома сёлета стала пяцікурсніца Дар'я Нямковіч. Акрамя таго, да 70-годдзя з дня нараджэння Леаніда Лойкі на факультэце была падрыхтаваная тэматычная фотавыстава. Яе экспазіцыя распавядае пра знакавыя падзеі ў гісторыі Беларусі, у якіх удзельнічаў наш вядомы дыпламат. IMG_7914+ Даведка. Леанід  Вікенцьевіч Лойка нарадзіўся ў 1944 годзе ў в. Сакоўка Смалявіцкага раёна. У 1970 г. скончыў гістарычны факультэт БДУ. З'яўляўся першым сакратаром, затым дарадцам пасольства СССР у Польшчы. Ганаровы грамадзянін г. Варшава. Працяглы час узначальваў грамадства «Беларусь-Польшча». Аўтар больш за 30 манаграфічных і навучальных выданняў. Арганізаваў выданне калектыўнай манаграфіі «Крыжовы шлях» (1993), дзе выказаў свой падыход да гісторыі Беларусі. У навучальным дапаможніку «Беларусазнаўства» (1997) апублікаваў уласную канцэпцыю паходжання беларусаў; выказваў сваё бачанне дзяржаўнай ідэалогіі і нацыянальнай ідэі, механізмаў іх фарміравання. Заснавальнік і рэдактар часопіса «Беларуская мінуўшчына», на працягу шэрагу гадоў – намеснік галоўнага рэдактара часопіса «Вышэйшая школа». Па ініцыятыве Лойко на факультэце міжнародных адносін БДУ ў 1996 г. была створаная кафедра дыпламатычнай і консульскай службы, якую ён узначальваў на працягу 11 гадоў. На факультэце міжнародных адносін БДУ створаная імянная аўдыторыя Л. В. Лойкі.
На фота: 2. Дар'я Нямковіч
print

Вам таксама можа спадабацца:

Дадаць каментар

Ваш e-mail не будзе апублікаваны. Абавязковыя палі пазначаны *