Усё для абітурыента

14 Apr, 2014.

бгу У студыі тэлецэнтра БДУ 28 сакавіка прайшоў запіс папулярнай праграмы тэлеканала СТБ «Такі лёс». Прысвечаная яна была прыёмнай кампаніі БДУ–2014: новаўвядзенням для абітурыентаў, правілам паступлення, навучанню, спецыяльнасцям і новым напрамкам.бгу У тэлеперадачы прынялі ўдзел адказны сакратар прыёмнай камісіі начальнік ГУВНМР Людміла Хухлындзіна, дэкан ФДА Вячаслаў Малафееў, замежныя студэнты  і вык­ладчыкі. У эфіры была прааналізаваная праца з замежнымі студэнтамі, гледачы ў студыі атрымалі інфармацыю пра падрыхтоўку па спецыяльнасці «Бізнес-адміністраванне» на англійскай мове, якая будзе ўведзена ў Інстытуце бізнесу і менеджменту тэхналогій. Удзельнікі адзначылі, што дадзены адукацыйны праект з’яўляецца інавацыйным для Беларусі і прадугледжвае падрыхтоўку кіраўнічага апарату для руска- і англамоўнай сфер бізнесу. Прызначаная гэтая праграма для замежных і беларускіх абіту­рыентаў. У эфір тэлеверсія ток-шоу выйдзе ў канцы красавіка.   Не прамініце! Жанна ВАСАНСКАЯ Фотарэпартаж с запісу праграмы глядзіце тут
print

Вам таксама можа спадабацца:

Дадаць каментар

Ваш e-mail не будзе апублікаваны. Абавязковыя палі пазначаны *