Міжнародны студэнцкі семінар-практыкум “Я – валанцёр БДУ!”

13 мая, 2014.

волонтёр бгу

25–27 красавіка 2014 г. на базе САК “Брыганціна” адбыўся міжнародны студэнцкі семінар-практыкум “Я – валанцёр БДУ!”, у асноўную праграму якога ўваходзіла праца па 6 секцыях і распрацоўка плана праекта рэканструкцыі спартыўна-аздараўленчага комплексу. Пасля ўрачыстага адкрыцця семінара Псіхалагічная служба БДУ правяла трэнінгі па камандаўтварэнні, што дазволіла ўсім студэнтам пазнаёміцца адзін з адным і паклала аснову далейшай каманднай працы. Намеснік дэкана па навуцы гуманітарнага факультэта прафесар кафедры агульнай і клінічнай псіхалогіі Панцюк Ірына Віктараўна пазнаёміла студэнтаў з праграмай семінара і абвясціла тэму асноўнага праекта “План па паляпшэнні “Брыганціны”, які трэба было зрабіць па методыцы шасці капелюшоў Эдварда дэ Бона. волонтёр бгуУсе студэнты адразу ж узяліся за працу, і да канца першага дня ў кожнай каманды былі ўжо напрацоўкі па стварэнні праекта. На семінары прысутнічалі студэнты Гомельскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Ф. Скарыны, Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта і Універсітэта імя А. Міцкевіча ў Познані, якія таксама бралі ўдзел у каманднай працы і актыўна ўдзельнічалі ў распрацоўцы праектаў.

волонтёр бгу
Другі дзень насіў больш адукацыйны характар, выкладчыкамі гуманітарнага факультэта і дэлегатамі з Універсітэта імя А. Міцкевіча былі праведзены працы па секцыях. Па меркаванні саміх студэнтаў, адной з самых запамінальных, яркіх і цікавых стала секцыя “Тэхналогіі арт-тэрапіі ў развіцці кампетэнцыі крэатыўнасці студэнтаў у добраахвотніцкай дзейнасці” доктара Аніты Стэфанскай з Польшчы і “Цялесная тэрапія для валанцёра” дацэнта, кандыдата медыцынскіх навук, гештальт-тэрапеўта, псіхатэрапеўта Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта Хмяльніцкай Эльвіры Генадзеўны. Не менш пазнавальнымі і карыснымі для валанцёраў былі секцыі “Самавызначэнне і ідэнтычнасць валанцёра”, “Прыняцце кіраўнічых рашэнняў”, “Камандаўтварэнне”, “Прафілактыка залежнасцяў” і “Прафілактыка крызісных сітуацый”. Напрыканцы другога дня семінара каманды правялі апошнія дапрацоўкі сваіх праектаў, а ўвечар прадставілі прэзентацыі для адзнакі журы. волонтёр бгу
Прадстаўленыя праекты па паляпшэнні САК “Брыганціна” насілі рознабаковы характар, многія каманды праявілі фантазію і крэатыўнасць, прадэманстравалі праекты цікавымі спосабамі. Практычна ўсе каманды казалі пра тое, што неабходна правесці рэканструкцыю будынкаў на “Брыганціне”, хтосьці прапанаваў пабудаваць новыя. Адна з каманд вырашыла развіць марскую тэматыку і рэканструяваць “закінуты” корпус пад патанулы карабель, іншая – пабудаваць іпадром для правядзення зоатэрапіі. Самае галоўнае, што ўсе праекты былі змястоўнымі і з’яўляліся вельмі цікавымі для рэалізацыі. Аб’яднаўшы іх, абраўшы самыя рэальныя ідэі, цалкам можна выкарыстоўваць прапанаваныя праекты на практыцы. волонтёр бгу
На ўрачыстым закрыцці прайшло ўзнагароджанне каманд у намінацыях “Самая крэатыўная ідэя”, “Самая лепшая прэзентацыя” і “Самы лепшы праект”. Акрамя таго, былі ўручаны і індывідуальныя дыпломы мадэратарам каманд, дэлегатам з Універсітэта імя А. Міцкевіча ў Познані і выкладчыкам семінараў. Усе ўдзельнікі засталіся задаволенымі, пакінуўшы свае кантактныя звесткі і добрыя водгукі, выявілі жаданне паўдзельнічаць у семінары яшчэ раз. волонтёр бгу
Ініцыятарамі міжнароднага студэнцкага семінар-практыкума “Я — валанцёр БДУ!” з’яўляюцца выкладчыкі і студэнты гуманітарнага факультэта БДУ, якія выйгралі грант у конкурсе “Найлепшы моладзевы праект БДУ–2014” і атрымалі фінансаванне Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта.

Іван ЖУКАЎ

print

Вам таксама можа спадабацца: