На журфаку абралі Містара–2014

30 мая, 2014.

мистер журфак 2014
Калі вы думаеце, што на журфаку вучацца адны дзяўчыны, памыляецеся. Так, хлопцаў у нас няшмат, затое ўсе – як на заказ. У гэтым можна пераканацца, зазірнуўшы ў актавую залу Інстытута журналістыкі на конкурс “Містар журфак–2014”.
Самага абаяльнага і прывабнага на факультэце выбіраюць раз у два гады. Сёлета арганізатары старанна прапрацавалі канцэпцыю конкурсу: хлопцы-канкурсанты выходзілі ў вобразах самых мужчынскіх прафесій. Да самага конкурсу праводзілася некалькі фотасесій. Адна з іх раскрыла сакрэты мерапрыемства: гледачы ўжо ведалі, у якіх вобразах з’явяцца хлопцы.мистер журфак 2014
Відавочнага фаварыта сярод канкурсантаў не было. Усе сямёра былі ў аднолькавай меры годныя перамогі. Давайце пазнаёмімся з імі бліжэй:

№ 1 Арцём Басалыга, 3 курс, ваенны факультэт
Яго творчы нумар – танец. Пасля перамогі на Міс-журфак рыжавалосай Веранікі Станкевіч журфак жартаваў, што на містару пераможа менавіта Арцём.

№ 6 Павел Міхаленя, 1 курс, спецыяльнасць – інфармацыя і камунікацыя.
Прачытаў верш Ясеніна “Чорны чалавек”. Зала слухала, без перабольшання, стаіўшы дыханне. Дзяўчына, якая сядзела побач са мной, заплакала. А ў сетцы з’явіліся каментары, што чытае Паша ці ледзь не лепш за Сяргея Бязрукава :)

Владислав Попович мистер журфак

№ 3 Яраслаў Пісарэнка, 2 курс, аўдыявізуальная журналістыка
Ярык распавёў пра сябе, пра сваё жыццё і журфак. Прымусіў смяяцца ўсю залу. Яго харызма і чароўная ўсмешка скараюць з першага позірку. А яшчэ на дэфіле ў вячэрніх строях Ярык выйшаў у фраку! Гэта было нечакана. Але вельмі хораша.

№ 7 Павел Кіслы, 3 курс, інфармацыя і камунікацыя
Пашу, напэўна, ведае ўвесь БДУ. У яго была вельмі магутная група падтрымкі. На творчым нумары ён рабіў пародыю на 30 вядомых асоб. І, трэба прызнаць, зала выбухала ад рогату і апладысментаў.

мистер журфак 2014

№ 2 Ілья Красоўскі, 2 курс, вэб-журналістыка
Ілья спявае ў душы, у аўтобусе, на парах і дома. Вось і на конкурсе ён праспяваў – ды яшчэ як! Ён падрыхтаваў песню Belle праспяваў трыма рознымі галасамі – голасам Квазімода, бацькі Фрола і капітана Феба.

№ 5 Уладзіслаў Кірый, 4 курс, ваенны факультэт
Хлопец, з-за якога трапятала не адно жаночае сэрца ў гэты вечар. Улад на сцэне… распранаўся. Так-так. Гэта быў мужчынскі стрыптыз. А ў жыцці, кажуць, ён сціплы і ціхі хлопец.

№ 4 Уладзіслаў Паповіч, 3 курс, аўдыявізуальная журналістыка
Улад выканаў песню “Давайце марыць аб простых рэчах” і расчуліў залу. На фоне гледачы ўбачылі кранальны кліп пра дзяўчынку, якая чакае свайго бацьку ў дзень нараджэння. Гэта было міла і кранальна.

Акрамя традыцыйных пляжнага дэфіле і выхаду ў вячэрніх строях, хлопцаў чакала інтэлектуальнае змаганне. Арганізатары прыдумалі незвычайнае заданне: разыграць невялікую мініяцюру на зададзеную тэму. Складанасць конкурсу ў тым, што трэба было выкарыстоўваць вызначаныя словы, якія ніяк не пасавалі да тэмы.

мистер журфак 2014
У зале была такая атмасфера, што нават дэкарацыі не вытрымалі:)
Наогул, усе хлопцы выступілі проста выдатна. Журы ў складзе выкладчыц нашага факультэта і пераможцы “Міс журфак–2014” прызналіся, што ім складана было абраць пераможцу. Тым не менш выбар зроблены.

Містар мужчынская салідарнасць (у гэтай намінацыі галасавалі самі ўдзельнікі) – Павел Міхаленя
Містар талент – Павел Кіслы
Містар спорт – Уладзіслаў Кірый
Містар фота – Арцём Басалыга
Містар стыль – Ілья Красоўскі
Містар геніяльнасць – Уладзіслаў Паповіч
Містар глядацкіх сімпатый – Яраслаў Пісарэнка

мистер журфак 2014

2 віцэ-містар – Уладзіслаў Паповіч
1 віцэ-містар – Яраслаў Пісарэнка

МІСТаР ЖУРФАК–2014 – Павел Міхаленя. мистер журфак 2014 михаленя павел

Прэс-служба студсаюза БДУ віншуе пераможцу і дзякуе ўсім удзельнікам і арганізатарам за выдатны вечар і яркія эмоцыі.

Алёна МАРКОВІЧ
Фота Ганна ЗАНКОВІЧ

 

На фота: 7.   Містар журфак–2014 – Павел Міхаленя

Фотарэпартаж  з конкурсу  «Містар журфак-2014» глядзіце тут

 

print

Вам таксама можа спадабацца: