Упершыню у БДУ адбыўся выпуск спартыўных журналістаў

12 Jun, 2014.

DSC_4410 Першы выпуск слухачоў спецыяльнасці «Спартыўная журналістыка» факультэта павышэння кваліфікацыі і перападрыхтоўкі Інстытута журналістыкі БДУ адбыўся 29 мая. Дыпломы дзяржаўнага ўзору на ўзроўні вышэйшай адукацыі з прысваеннем кваліфікацыі «Спар­тыўны журналіст» атрымалі прад­стаўнікі розных сфер дзейнасці. Сярод іх: прэс-сакратары Беларускай тэніснай арганізацыі і ДУ ФК «Мінск», рэдактар Белтэлерадыё­кампаніі «Інтэрнэт-ТБ», рэдактар аддзела інтэрнэт-вяшчання ЗАТ «Сталічнае тэлебачанне» і інш. Адзначым, што першы набор на да­дзеную спецыяльнасць быў ажыц­цёўлены ў верасні 2013 года. Яе адкрыццё на факультэце адбылося ў рамках рэалізацыі Дзяржаўнай праграмы развіцця фізічнай культуры і спорту ў Рэспубліцы Беларусь на 2011–2015 гады. Па словах намесніка Прэм’ер-міністра Бела­русі Анатоля Тозіка, адкрыццё спецыяльнасці перападрыхтоўкі «Спартыўная журналістыка» было абумоўленае неабходнасцю належнага інфармацыйна-аналі­тыч­нага забеспячэння спартыўнай галіны ў нашай краіне, узняцця прэстыжу Беларусі як спартыўнай дзяржавы, недахопам спартыўных журналістаў. Дэкан факультэта павышэння кваліфікацыі і пера­падрыхтоўкі Ганна Басава пад­крэсліла, што ў нашай краіне шмат што робіцца для дынамічнага развіцця спартыўнай галіны. «Бо спорт – гэта ў першую чаргу прэстыж краіны, што наглядна прадэманстраваў мінулы чэмпіянат свету па хакеі. Перападрыхтоўка спартыўных журналістаў здзяйсняецца ў вядучых універсітэтах свету і з’яўляецца актуальным кірункам на рынку адукацыйных паслуг і ў нашай краіне», – адзначыла Ганна Басава. Ілья ЗУЕЎ Копия 32BJ5050 Фотарэпартаж з першага выпуска слухачоў спецыяльнасці «Спартыўная журналістыка» глядзіце тут
print

Вам таксама можа спадабацца:

Дадаць каментар

Ваш e-mail не будзе апублікаваны. Абавязковыя палі пазначаны *