БДУ спрыяе моладзевым праектам

12 Jun, 2014.

10410337_622687317828243_1065330520004286192_n Шэсць праектаў распрацавалі студэнты БДУ ў рамках працы новага цэнтра інавацыйных ідэй і праектаў Start-Up БДУ. Гаворка пра «Крэатыў-маркет», Be Here, Internet-BSU, турыстычны партал «Невядомая Беларусь», студэнцкае сацыяль­на-арыен­таванае рэкламнае агенцтва Showy і «Стварэнне і прасоў­ванне турыстычнага цэнтра на базе в. Прылукі». Прэзентацыя і абарона прац адбылася 26 мая падчас урачыстай цырымоніі ўручэння сертыфікатаў першым слухачам цэнтра Start-Up. Узнагароджаны былі 19 сту­дэнтаў нашага ўнівер­сітэта, якія паспяхова за­вяр­шылі шасцітыднёвае навучанне і прадставілі дыпломныя праекты. Пры гэтым аўтарам ідэй «Крэатыў-маркет», Internet-BSU і «Невядомая Беларусь» у гэты ж дзень  па­­­­с­ту­піла прапанова ад першага прарэктара БДУ Мі­ха­іла Жураўкова ўкараніць гэтыя распрацоўкі на базе ўніверсітэта. Гэты выбар абумоўлены навізной, пер­спек­тыўнасцю і арыгі­наль­­­насцю праектаў. Так, паводле «Крэатыў-маркету» прапануецца ад­чыніць краму сувенірнай прадукцыі па вытворчасці студэнтамі эксклюзіўных і ўнікальных рэчаў. Мяркуецца таксама, што тут выкон­валіся б і спецзаказы. Пры гэтым прапанаваны асартымент вырабаў вельмі вялікі: ад аксэсуараў да вопраткі. Паводле адукацыйнага праекта Internet-BSU бу­дзе ажыццяўляцца комплекс мерапрыемстваў па ўка­ра­ненні ў навучальна-выха­ваў­чы працэс БДУ най­ноўшых тэхналогій. У пры­ватнасці, гаворка ідзе пра развіццё дыстанцыйнага навучання ў ВНУ. А ініцыя­тары стварэння турыстычнага партала «Невядомая Беларусь» заці­каў­­лены ў пры­цягненні турыстаў у нашу краіну і павышэнні яе пры­вабнасці не толькі сярод замежнікаў, але таксама і сярод су­ай­чын­нікаў. Асаблівасцю гэтага партала стала б яго шматфункцыянальнасць, якая заключаецца ў інфар­маванні, падборы турыстычных тураў, прыцяг­ненні замежных гасцей, су­пра­цоўніцтве з парт­нёрамі і інш. Адзначым, што кожны з прапанаваных бізнес-планаў складзены на вельмі высокім узроўні. Яны забяспечаны кароткай характарыстыкай праекта, аналізам галіновага рынку, апісаннем стратэгій маркетынгу, падрабязным планам рэалізацыі і чаканых вынікаў, паказчыкамі эфек­тыў­насці і выдаткаў. Як заўважыў кіраўнік стартап-цэнтра Міхаіл Жураўкоў, дадзеныя праекты могуць скласці сур’ёзную канкурэнцыю ў розных рэспуб­лікан­скіх і міжнародных мерапрыемствах стартап-руху. Наталля РАМАНАВА, каардынатар цэнтра Start-Up БДУ 10378154_622689637828011_7288410694785707720_n Фотарэпартаж з прэзентацыі і абароны прац новага цэнтра інавацыйных ідэй і праектаў Start-Up глядзіце тут
print

Вам таксама можа спадабацца:

Дадаць каментар

Ваш e-mail не будзе апублікаваны. Абавязковыя палі пазначаны *