Эразмус Мундус: БДУ атрымаў найбольшую колькасць грантаў ў СНД на навучанне

12 Jun, 2014.

IMG_6074 Арганізацыйны збор удзельнікаў міжнароднай праграмы «Эразмус Мундус» адбыўся 2 чэрвеня ў будынку факультэта міжнародных адносін БДУ. «Эразмус Мундус» – між­народная адукацыйная праграма, накіраваная на пашырэнне патэнцыялу між­на­род­нага супрацоў­ніцтва ў галіне вышэйшай адука­цыі ўніверсітэтаў Еўрасаюза і краін СНД (Ар­меніі, Азербайджана, Беларусі, Грузіі, Малдовы і Украіны). Праграма фінансуецца за сродкі Еўрапейскага саюза і пад­трымлівае праекты, у рамках якіх арганізуюцца акадэ­міч­ныя абмены паміж ВНУ краін ЕС і СНД. У нашай краіне на сёння навучаецца каля 3000 прадстаўнікоў 44 краін, што з’яўляецца паказчыкам высокай якасці адукацыі, якая адпавядае ўсім еўрапейскім стандартам. БДУ зараз заняты ў шасці праектах, у якіх удзельніча­юць 36 студэнтаў і выклад­чыкаў. Наша краіна зноў вый­грала найбольшую ў СНД колькасць грантаў на навучанне, умацаваўшы гэтым свой навуковы і адукацыйны статус. Самымі папу­лярнымі ВНУ сталі ўнівер­сітэты Таліна (Эстонія), Турку (Фін­лян­дыя), Маса­ры­каў універ­сітэт (Чэхія). Агульная колькасць краін-удзельніц павя­лічы­ла­ся, як і колькасць станоўчых водгукаў ад еўра­пейскіх ВНУ. Спіс краін папоўнілі Эстонія і Чэхія. Упершыню стыпендыяты адправяцца ва ўні­вер­сітэт Лімерыка (Ірлан­дыя), уні­версітэт Валенсіі (Іспанія), Генцкі ўніверсітэт (Бельгія).IMG_6123 Збор адкрываў Аляксандр Рытаў, начальнік аддзела міжнародных праграм і праектаў БДУ. Ён павін­шаваў стыпендыятаў, пажа­даў ім поспехаў і заклікаў з гонарам несці сцяг сваёй краіны, умацоўваць міжна­род­ныя сувязі і закладваць падмурак для новых праек­таў. Асноўнай тэмай гэтага выступу было тое, што праграма «Эразмус Мундус» – гэта не толькі магчымасць навучання ў Еўропе, але і ў першую чаргу інструмент наладжвання супрацоў­ніц­тва ў сферах навукі і аду­кацыі. Следам ішлі прэзентацыі ад вядучага спецыяліста аддзела міжнародных праграм Вікторыі Андрэевай і метадыста аддзела міжнародна­га супрацоўніцтва Наталлі Бась­ко. Яны дэталёва раз­гледзелі ўмовы атрымання неабходных дакументаў у кожнай асобна ўзятай краіне, завастрылі ўвагу на пошуку жылля і адказалі на пытанні стыпендыятаў. А пытанняў было шмат: ад афармлення візы і спадарожных дакументаў да ўмоў пражывання і медыцынскай страхоўкі. Пасля збору на некалькі нашых пытанняў адказаў удзельнік праграмы «Эразмус Мундус» дацэнт меха­ніка-матэматычнага факультэта Кірыл Кузьмін. – Многія студэнты хочуць навучацца за мяжой, але мала хто адважваец­ца на гэта. Што б Вы ім па­раілі? – Знайсці ў сабе смеласць. Навучанне па абмене – гэта адназначна добра. Па-першае, гэта паездка ў іншую краіну. Па-другое, гэта не так дорага, як некаторыя мяркуюць. У Фінляндыі, да прыкладу, кожны студэнт атрымлівае стыпендыю ў 550 еўра, з якіх толькі траціна сыходзіць на жыллё ў вельмі добрым пакоі. Па-трэцяе, гэты досвед высока цэніцца працадаўцамі. – Якое стаўленне сту­дэнтаў і выкладчыкаў за мяжой да ўдзельнікаў праграмы? – Стаўленне еўрапейскае. Заўсёды выслухоўваюць, сапраўды імкнуцца дапамагчы. Там пачуваешся прыемна, куды б ні патрапіў. – А калі, скажам, студэнт ці выкладчык адпра­віцца з сям’ёй, ці будуць для іх нейкія палёгкі на пражыванне? – Не, не будзе. Сям’ю ўзяць можна, але аплач­ваць гэта трэба будзе з уласных сродкаў. Ілья ЗУЕЎ IMG_6116
print

Вам таксама можа спадабацца:

Адзін каментар

  1. аляксандр says:

    “Збор адкрываў Аляксандр Рытаў, начальнік аддзела міжнародных праграм і праектаў БДУ. Ён павін­шаваў стыпендыятаў, пажа­даў ім поспехаў і заклікаў з гонарам несці сцяг сваёй краіны, умацоўваць міжна­род­ныя сувязі і закладваць падмурак для новых праек­таў” больш ён аничога не зробиць, николи не будзе адпавядаць на мэйлы и тэлефонныя званки. не разумею, навошта ён ?? што ён робиць?

Дадаць каментар

Ваш e-mail не будзе апублікаваны. Абавязковыя палі пазначаны *