Беларускія эксперты прынялі ўдзел у пасяджэнні назіральнай групы Балонскага працэсу

8 Oct, 2015.

IMG_20150908_171125 Болонский процесс, Люксембург У Люксембургу прайшло пасяджэнне назіральнай групы Балонскага працэсу (НГБП). У ім прынялі ўдзел начальнік аддзела міжнародных праграм і праектаў УМС БДУ Аляксандр Рытаў і прарэктар МДЛУ Алена Бяценя. Усяго ж у мерапрыемстве бралі ўдзел 86 дэлегатаў. Нагадаем, назіральная група па Балонскім працэсе (абрэвіятура на англійскай мове – BFUG - заўв. Рэд.) складаецца з прадстаўнікоў усіх краін-удзельніц Балонскага працэсу плюс Еўрапейскай камісіі з дарадчымі ўдзельнікамі: Савет Еўропы, EUA (Еўрапейская асацыяцыя ўніверсітэтаў), EURASHE (Еўрапейская асацыяцыя ВНУ), ESIB (Еўрапейскі саюз студэнтаў) і UNESCO/CEPES (Еўрапейскі цэнтр вышэйшай адукацыі ЮНЕСКА). Прадстаўнік БДУ Аляксандр Рытаў распавёў пра гэта мерапрыемства і функцыянаванне НГБП. - Аляксандр Уладзіміравіч, які быў у дэлегатаў парадак дня? - Асноўнай мэтай быў разгляд вынікаў мерапрыемстваў, якія прайшлі раней: пасяджэння савета НГБП у г. Вадуцы (Ліхтэнштэйн) 30 чэрвеня 2015, чарговага пасяджэння ў г. Рызе (Латвія) 24–25 мая 2015 г. і пазачарговага пасяджэння ў г. Ерэване (Арменія), а таксама абмеркаванне арганізацыйнай структуры і працоўнага плана НГБП на 2015–2018 гг.IMG_2661+ - Якая перыядычнасць пасяджэнняў дэлегатаў у НГБП? - Назіральная група збіраецца на пасяджэнні не радзей за два разы ў год. Як вядома, Балонская дэкларацыя 1999 года апублікавала задачы, накіраваныя на стварэнне адзінай еўрапейскай адукацыйнай прасторы для павышэння канкурэнтаздольнасці еўрапейскай адукацыі, а таксама для мабільнасці студэнтаў і працаўладкавання выпускнікоў. Але аналітычны працэс з таго часу не спыняўся. Кожныя тры гады міністры адукацыі краін, якія далучыліся да Балонскага працэсу, збіраліся і абмяркоўвалі сумесную дзейнасць. - Як арганізавана структура назіральнай групы? - Кіраўнічым органам назіральнай групы з'яўляецца савет. Ён складаецца з прадстаўнікоў пары краін, якія сустарршынююць у НГБП на працягу 6 месяцаў, а таксама віцэ-старшыні, які прадстаўляе краіну, што прымае чарговую міністэрскую канферэнцыю. Арганізацыйна-тэхнічнае забеспячэнне дзейнасці НГБП ажыццяўляе сакратарыят, які функцыянуе ў перыяд паміж міністэрскімі канферэнцыямі. Ён фарміруецца з супрацоўнікаў міністэрстваў і ведамстваў краіны, у якой плануецца правядзенне чарговай міністэрскай канферэнцыі. На найбліжэйшыя тры гады каманда сфарміравана з ліку супрацоўнікаў Міністэрства адукацыі і навукі Францыі. У аснове гарызантальнай арганізацыйнай структуры НГБП ляжыць прынцып спецыялізацыі. Так, нароўні з сакратарыятам і саветам НГБП, у структуры назіральнай групы фарміруюцца працоўныя групы і кансультацыйныя камітэты. Працоўныя групы падсправаздачныя НГБП, камітэты – савету НГБП. - Колькі ўсяго працоўных груп будуць функцыянаваць у НГБП? - Тры працоўныя групы па маніторынгу, спрыянні імплементацыі ўзгодненых ключавых абавязальніцтваў, а таксама распрацоўцы стратэгіі для новых мэт ЕПВА. Плюс чатыры кансультацыйныя камітэты, у тым ліку і камітэт па падтрымцы Беларусі ў рэалізацыі Дарожнай карты. - Расшыфруйце падрабязней план яе рэалізацыі. - Галоўным чынам, дзеянні па рэалізацыі Дарожнай карты выпрацоўваюцца сумесна з беларускімі ўладамі. Тут разглядаюць план імплементацыі (тэрмін міжнароднага права, ад англ. implementation, што значыць фактычнае ажыццяўленне міжнародных абавязальніцтваў на ўнутрыдзяржаўным узроўні шляхам трансфармацыі міжнародна-прававых нормаў у нацыянальныя законы і падзаконныя акты – заўв. Рэд.). Адзначу, што НГБП спрыяе беларускім уладам не толькі ў імплементацыі Дарожнай карты, але і ў распрацоўцы асобных галін адукацыйнай палітыкі. Гутарыла Жанна ВАСАНСКАЯ
print

Вам таксама можа спадабацца:

Дадаць каментар

Ваш e-mail не будзе апублікаваны. Абавязковыя палі пазначаны *