Ад імя Жана Манэ

12 Jun, 2014.

prv_main_3401_585813

Двухдзённая міжнародная канферэнцыя «Еўрапейскі саюз і Рэспубліка Беларусь: перспектывы супрацоўніцтва» адбылася 5–6 чэрвеня ў Беларускім дзяржаўным універсітэце. Арганізаваны форум у рамках праграмы ЕС імя Жана Манэ.

Удзельнікамі канферэнцыі сталі звыш 140 экспертаў і спецыялістаў у галіне еўрапейскай інтэграцыі, навукоўцаў і выкладчыкаў з Бела­русі, Балгарыі, Германіі, Іспаніі і Румыніі. Ва ўрачыстай цырымоніі адкрыцця прынялі ўдзел першы пра­рэктар БДУ Міхаіл Жураўкоў, кіраўнік Прадстаўніцтва ЕС у Беларусі Майра Мору, начальнік упраўлення агульнаеўрапейскага супрацоўніцтва МЗС нашай краіны Дзяніс Сідарэнка, а таксама супра­цоўнікі дыпламатычных прадстаў­ніц­тваў замежных дзяржаў у Беларусі. У рамках канферэнцыі працавалі чатыры секцыі: «Знешняя палітыка ЕС»; «Сацыяльна-эканамічная палітыка ЕС»; «Прававое рэгуляванне еўрапейскай інтэграцыі» і «Адукацыя і культура ў ЕС». Былі абмеркаваны пытанні, якія тычацца знешняй палітыкі, сацыяльна-эканамічнага развіцця, прававога рэгулявання, рэфармавання адукацыі ў краінах Еўра­пейскага саюза. Пася­­д­жэнні секцый прайшлі на базе факультэта міжнародных адносін БДУ. Па выніках працы форуму будуць апублікаваны зборнікі тэзісаў да­кладаў удзельнікаў канферэнцыі і каталог беларускіх спецыялістаў у галіне еўрапейскіх даследаванняў.

Даведка
Праграма ЕС імя Жана Манэ заснавана Еўрапейскім саветам універсітэтаў з мэтай вылучэння грантаў ВНУ і выкладчыкам на навучанне і правядзенне даследа­ванняў у сферы еўрапейскай інтэграцыі. Адбор праектаў на атрыманне фінансавай падтрымкі праводзіцца пасродкам штогадовых конкурсаў, заснаваных Еўрапейскай камісіяй па пытаннях адукацыі і культуры. З 2001 года дзейнасць праграмы імя Жана Манэ распаўсюдзілася на ўвесь свет. Адукацыйная сетка ахоплівае ў наш час 68 краін пяці кантынентаў.

Паводле інфармацыі ўпраўлення міжнародных сувязяў

prv_main_3401_396353

Фотарэпартаж з міжнароднай канферэнцыі «Еўрапейскі саюз і Рэспубліка Беларусь: перспектывы супрацоўніцтва» глядзіце тут: http://www.bsu.by/ru/main.aspx?guid=585803

print

Вам таксама можа спадабацца: