Ганаровага прафесара БДУ, акадэміка РАН — Вячаслава Сцёпіна віншуем з 80-годдзем

19 Aug, 2014.

Стёпин_Вячеслав_СемёновичІмя Вячаслава Сямёнавіча Сцёпіна добра вядома і прызнана ў свеце. Ён адзін з самых аўтарытэтных расійскіх філосафаў. І хоць сёння асноўнае месца яго працы — Расійская акадэмія навук, ён шмат зрабіў і робіць для развіцця беларускай навукі і адукацыі, пашырэння супрацоўніцтва паміж Расіяй і Беларуссю. Яго навуковыя працы перакладзены на розныя мовы свету, а індэкс цытавання з’яўляецца самым высокім сярод расійскіх грамадазнаўцаў.
Навуковая біяграфія вучонага цесна пераплецена з гісторыяй БДУ. У далёкія 50-я гады XX стагоддзя ён паступіў на філасофскае аддзяленне гістарычнага факультэта БДУ. З 1981 па 1987 гг. Вячаслаў Сямёнавіч паспяхова выкладаў у БДУ, дзе кіраваў кафедрай філасофіі гуманітарных факультэтаў ВНУ, прызнанай у той перыяд адной лепшых філасофскіх кафедраў у СССР. Менавіта дзякуючы дзейнасці Сцёпіна, яго арыгінальным ідэям Беларускі дзяржаўны універсітэт у 80-я гады мінулага стагоддзя ператварыўся ў сусветна вядомы філасофскі цэнтр.
Навуковая дзейнасць Сцёпіна добра вядомая за межамі былога Савецкага Саюза. Вячаслаў Сямёнавіч удастоены многіх высокіх дзяржаўных узнагарод розных краін.
Жадаем шаноўнаму Вячаславу Сямёнавічу Сцёпіну моцнага здароўя, бадзёрасці духу, невычэрпнага творчага натхнення, доўгіх гадоў жыцця і шчасця!

maxresdefault

print

Вам таксама можа спадабацца: