Што вы за птушка? Адкажа тэст

27 Aug, 2014.

Clock_inside

Біярытмы чалавека аказваюць моцны ўплыў на яго цела, інтэлект і пачуцці. Па тыпах біярытмаў людзей дзеляць на «жаўрукоў», «соў» і «галубоў». Хтосьці больш актыўны ў ранішнія гадзіны, хтосьці – у дзённыя, а хтосьці – у вячэрнія.
Прапанаваны тэст дапаможа вызначыць, да якой катэгорыі адносіцеся вы.

1.    У які час вы прачняцеся, калі ляглі спаць на 4 гадзіны пазней за звычайны?
А. Як звычайна Б. На гадзіну пазней В. На 2 гадзіны пазней Г. На 3 гадзіны пазней Д. На 4 гадзіны пазней
2.    Колькі часу вам запатрабуецца, каб заснуць у 23 гадзіны, калі апошні тыдзень вы клаліся і ўставалі, калі жадалі?
А. Не больш за 10 хвілін Б. 15 хвілін В. 20–30 хвілін Г. 55–60 хвілін Д. Больш за гадзіну
3.    У якія гадзіны вам лепш працуецца пры стандартным працоўным раскладзе – уздым у 7.00, адбой у 23.00?
А. Раніцай Б. Раніцай і ўдзень В. Раніцай і ўвечар
Г. Удзень Д. Пасля абеду і ўвечар
4.    На які час вы прызначылі б узыход сонца, калі б гэта залежала ад вас?
А. Да 5.00 Б. 6.00 В. 7.00 Г. 8.00 Д. 9.00
5.    На працягу тыдня вы клаліся спаць і ўставалі, калі жадалі. Калі заўтра вы павінны прачнуцца ў 7.00 без будзільніка, а якой гадзіне вы расплюшчыце вочы?
А. Да 6.30 Б. 6.30 – 6.49 В. 6.50 – 7.00 Г. 7.01 – 7.10 Д. Пасля 7.10
6.    Вам трэба выкраіць у працоўным раскладзе 3 гадзіны для надзвычай адказнага праекта. Якому часу аддасце перавагу?
А. 8.00–10.00 Б. 9.00–12.00 В. 10.00–13.00
Г. 11.00–14.00 Д. 12.00–15.00
7.    А якой гадзіне вы прачынаецеся падчас адпачынку?
А. Да 7.00 Б. 8.00 В. 9.00 Г. 10.00 Д. 11.00
8.    Якому сняданку вы аддаяце перавагу ў першую гадзіну пасля абуджэння?
Б. Вельмі багатаму (яечня з беконам і салата ці каша, гамбургер ці піражок, салодкі чай з печывам)
В. Умераны (гародніна, 3–4 бутэрброды, чай з пірагом)
Г. Бедны (1–2 бутэрброда, моцны чай ці кава без цукру)
Д. Сімвалічны (шклянка соку, кубак кавы з крэкерам ці лустачкай сыру)
9.    А якой гадзіне вы ідзяце спаць падчас адпачынку ці свята?
А. Да 22.00 Б. 22.00–23.00 В. 23.00–24.00 Г. Да 01.00 Д. Пасля 01.00
10. Ці ляжаце вы спаць раней за звычайны час, каб выспацца перад іспытам, абаронай дысертацыі, публічным выступам, адказнымі перамовамі?
А. Як звычайна Б. На 30 хвілін В. На гадзіну Г. На 2 гадзіны Д. Больш чым на 2 гадзіны
11. Як вы ўстаяце раніцай?
А. Без праблем Б. Амаль заўсёды лёгка В. Калі як
Г. Звычайна прачынаюся насілу Д. Вельмі цяжка

Падлічыце вашы балы: за кожны адказ А вы атрымліваеце 1 бал, за адказ Б – 2 балы, за адказ В – 3 балы, за адказ Г – 4 балы і за адказ Д – 5 балаў.

Вынікі:
12–23 балы – тыповы «жаўрук» (ранішні тып).
Выконвайце важныя справы ў першай палове дня, а вячэрнія гадзіны прысвяціце адпачынку.

24–30 балаў – умераны «жаўрук» (ранішне-дзённы тып). Важныя справы выконвайце раніцай і ўдзень. Памятайце, што пераход на начны лад жыцця можа выбіць вас з каляіны.

31–39 балаў – «голуб» (дзённы тып). Вы можаце жыць па любым распарадку, аднак рэзкая змена рэжыму непажаданая. Каб паступова перайсці на новы расклад, запатрабуецца не менш за месяц.

40–47 балаў – умераная «сава» (вячэрне-дзённы тып). Бліскучыя ідэі пачынаюць пры­ходзіць у вашу галаву, калі час набліжаецца да вечара. Не ламайце сябе – выконвайце працу па вольным раскладзе.

48–60 балаў – тыповая «сава» (вячэрні тып). Позні вечар і ноч – гэты ваш час. Для вас уяўляе складанасць прыходзіць на вучобу, якая пачынаецца да 14.00! Улічвайце гэтыя асаблі­васці, і вам будзе лягчэй арганізаваць сябе.

print

Вам таксама можа спадабацца: