Творчасць студэнтаў. Кацярына Роўда

23 Oct, 2014.

Ровда РОЎДА Кацярына – супрацоўніца Фундаментальнай бібліятэкі БДУ, студэнтка завочнага аддзялення філалагічнага факультэта БДУ. Нарадзілася ў 1988 годзе ў в. Адамава Валожынскага раёна Мінскай вобласці. Скончыла прафесійны палітэхнічны ліцэй г. Маладзечна. Замужам. Мае пяцігадовага сына. У красавіку гэтага года стала лаўрэатам літаратурнага конкурсу “Славянскі калейдаскоп”, які прайходзіў сярод студэнтаў БДУ. Друкавалася ў саюзнай газеце “Белая вежа” і часопісе “Вожык”. СТУДЭНЦКАЯ ОДА БДУ БДУ! Ты лепшы у краіне! БДУ! Другіх такіх няма! Твой прэстыж заўсёды на вяршыні! Заяўляю гэта нездарма. Столькі спецыяльнасцей, прафесій! Што душа жадае -- выбірай! Больш такіх выкладчыкаў і сесій Анідзе няма. І не шукай! З ведамі да самай да вяршыні Ўпарта дойдзем мы. І я дайду. Будзем славіць родную краіну І наш родны слаўны БДУ! Колькі маладых, таленавітых Выпускаюць тут штогод у свет! Шмат імён сусветна знакамітых Ты адкрыў нам, універсітэт! Ад усёй душы удзячна Богу, Што і я – студэнтка БДУ, Што прыйшла да вернага парога, Ад якога па жыцці пайду. На найлепшай сёння ў свеце мове -- Прыгажэйшай проста не знайсці! -- Я жадаю роднай установе Развівацца! Працвітаць! Расці! Ад студэнтаў і да рэктарата Зычу ўсім я радасці, дабра, Жыць шчасліва, весела, багата! БДУ! Ура! Ура! Ура!!!!!!!!!! ***  ***  *** Валожыншчына! Мілая старонка! Душы маей крупінка! Любы край! К табе бягу я ветру наўздагонку… Я вельмі хутка буду.. сустракай! Мне караваю і пашан не трэба. Ні ў гэтым шчасце, і не ў гэтым смак. Хваціла б сала з лустачкаю хлеба. Па весачцы б прайсціся проста так… Паветрам родным удоваль пажывіцца. Папіць святой калодзежнай вады. І каля крыжа ціха памаліцца, Каб убярог Усявышні ад бяды. Адтуль усе: дзяцінства ўспаміны, Мае натхненне і характар, дух… Мая ты веска! Любыя мясціны! Дай Бог, каб свет у вокнах не патух!!! ***  ***** У акенцы гэтым Свет гарыць увячорку. Дроў паленцы ў печы Ціхенька трашчаць. Хата гэтай бабкі Ў весцы, на пагорку, Стаіць сабе ціха, Смеху не чуваць. Усе павырасталі: І сынок, і дочкі. Семьямі сваімі Ў гарадах жывуць. А яна, што вечар, Праглядае вочкі: “Можа хто прыедзе?... Можа забягуць?…” Моліцца да Бога І глядзіць у акенца. А ў суботу зноўку Выпячэ пірог. Ды зашчэміць жалем Той матулі сэрца, Што яе наведаць Зноў ніхто не змог. Усе роўна любіць, Злосці не трымае, Хоць бязмерна крыўдна І душа баліць. Маці сваіх дзетак Кожны дзень чакае. Ды закрыта брамка… Тэлефон маўчыць… Малады спецыяліст Смешна ў роце, зубы скачуць, Аж трасецца барада… Разлікоўку Янка бачыць: Шчыра  скажам - ЕРУНДА! Мабыць у зімовых ботах Прыйдзецца вясной ходзіць (Нібы бусел па балотах), Парыць ногі, люд смяшыць. А яму б пакрасавацца Перад дзеўкай маладой. “Мо ад ежы адказацца- Перайсці на хлеб з вадой? І вясна прыйшла так рана, Трэба туфлі ўсе ж купіць. Каб мацней кахала Ганна, Ей букецік падарыць. У халадзільніку - астаткі, Грошай, як і не было. “Вось паехаць бы да хаткі, Пад матуліна крыло. Эх! Бліноў бы са смятанкай! Свежанінкі б напяклі З квашанкай або з мачанкай…”. Ажно слінькі пацяклі… Янка думкамі ўжо дома, Піша да матулі ліст… Што у  ім, табе вядома, Малады спецыяліст))) Кацярына РОЎДА, студэнтка 3 курса філалагічнага факультэта
print

Вам таксама можа спадабацца:

Дадаць каментар

Ваш e-mail не будзе апублікаваны. Абавязковыя палі пазначаны *