Як святкаваў БДУ Дзень народзінаў: танцы да раніцы, Чалавек-гадзіннік і ды-джэі

12 Nov, 2014.

93 года бгу прайм холл

Ёсць меркаванне, што ў 90 год не пагуляеш. Каму як, а вось для Беларускага дзяржаўнага універсітэта Дзень народзінаў – нагода арганізаваць начную вечарыну з сяброўскай кампаніяй ад усіх факультэтаў. Вось і атрымалася, што 30 кастрычніка студэнты не закопваліся з галавой у канспекты, а кіраваліся на праспект Пераможцаў – там, а дзясятай гадзіне вечара у канцэртным холе PRIME HALL пачалося свята: “Дзень народзінаў БДУ 90+3”.

Адразу на ўваходзе госці мелі магчымасць абняць Люстэркавага Чалавека. Дзве ажыўшія скульптуры ў люстэркавых касцюмах дапамагалі бавіць час да асноўнай часткі вечарыны: фатаграфаваліся, давалі “пяць” і нават адказвалі на пытанні. Пазней да іх далучыліся дзяўчаты-мімы. А вось Майстра Гадзіннікаў напачатку адрозніць ад бронзавага помніка было цяжкавата – нерухомы, пры капелюшы, з парасонам і вялізным гадзіннікам, быццам бы ўмураваным у торс.

93 года бгу прайм холл

Бліжэй да поўначы ў танцавальнай залі чаравалі ды-джэі. Чаравалі паспяхова, бо частка студэнтаў адразу пацягнулася бліжэй да сцэны – патанчыць. Адкрылі афіцыйную частку свята хлопцы з танцавальнага шоу Trend Deluxe, вядомага ўласным стылем, эпатажнымі касцюмамі і запамінальнай харэаграфіяй. Пасля настаў час віншаванняў ад вядучых свята і ад першага прарэктара БДУ. Міхаіл Жураўкоў пажадаў студэнтам пастаяннай закаханасці, і ў БДУ і адзін у аднаго.

93 года бгу прайм холлЕн жа ўзнагароджваў пераможцаў інтэлектуальнага online-конкурсу Геаграфія БДУ. Так, напрыклад, студэнтка фізічнага факультэта Анастасія Таболіч атрымала адразу і дылом, і новыя ўражанні: дзяўчына-другакурсніца ўпершыню трапіла на такое мерапрыемства, хоць і раней ўдзельнічала ў навуковай дзейнасці. “Выбралася сюды без сяброў, і знайшла новых знаёмых”, – так рассказала Анастасія пра свае ўражанні ад свята. Акрамя таго, на галоўнай сцэне былі ўшанаваныя пераможцы адмысловага анлайн-конкурсу “Сэлфі з мамай”, а таксама сеціўнага розыгрышу флэш-карт з сімволікай БДУ.

Пасля таго, як усе вынікі былі падведзеныя, вядучыя зноў саступілі сцэну артыстам.

93 года бгу прайм холл Пад заклік “Ды-джэі, lat’s go!” прыхільнікі рэпу пачулі свой любімы кірунак у выкананні Coco Stephanе. Потым былі выступленні “Скай Тай”, Alеn Hit. Студэнты аказаліся разняволенымі людзьмі і праз некаторы час зала танцавала, тым больш, што выканаўцы размаўлялі з публікай, падтрымлівалі настрой. Не дзіўна, што дзеля добрай песні можна выскачыць з высокіх абцасаў – высветлілася, што рух важней. Асабліва прыхільную сустрэчу атрымаў гурт Rоstanу, што захапіў публіку сваёй энергетыкай і жывой электроннай музыкай.

Свята працягвалася да самай раніцы, натанцавацца ўволю і “адарвацца” меў шанец кожны. З апытанкі высвятлілася, што праграма, музыка і агульны настрой на танцавальнай пляцоўцы былі на вышыні. І толькі конкурсы, якімі забаўлялі вядучыя гасцей у перапынках паміж выступленнямі, гледачы хацелі б бачыць больш цікавымі.

Рагнеда ЮРГЕЛЬ

93 года бгу прайм холл

Яшчэ больш фота з мерапрыемства   глядзіце тут

print

Вам таксама можа спадабацца: