Жарсці і карона. Доўгачаны конкурс “Міс БДУ” абвясціў новую каралеву прыгажосці (+ відэа/музыка)

11 Apr, 2015.

DSC_2481

50 прэтэндэнтак, 20 фіналістак, 16 экспертаў, 18 партнёраў імпрэзы, 1 месяц падрыхтоўкі, 3 дэфіле, 320 прымерак і нават 2 непрытомнасці, але толькі адна пераможніца – усё гэта грандыёзны конкурс прыгажосці  «Міс БДУ–2015».

Увечар 2 красавіка ў канцэртнай зале Prime Hall сабра­ліся ўсе знаўцы прыгажосці і элегантнасці, каб даведацца, хто ж заслужыць тытул самай прыгожай студэнткі БДУ. У холе ўсім ахвотнікам прапанавалі абраць «Міс гля­дацкіх сімпатый». Госці зне­магалі ў чаканні пачатку конкурсу, не змаўкалі спрэчкі, хто ж атрымае запаветную карону пераможніцы. А мужчыны жартавалі пра вечную «пунктуальнасць» дам. І, нарэшце, шоу пачалося.

Макс Лорэнс – Зрывае дах


Задаў тон танцавальны калектыў TREND DELUXE. Вядучыя Канстанцін Прыдыбайла і Аляксей Барэйша прадставілі журы. Экс­пер­та­мі былі выключна мужчыны – супра­цоўнікі ўніверсітэта і парт­нёры мерапрыемства.

DSC_1977
Нарэшце перад гледачамі з’явіліся прэтэндэнткі на званне «Міс БДУ–2015». Дзяўчаты прадэфілявалі ў чароўных кактэйльных су­кенках. Гледачы сустрэлі іх апладысментамі. У многіх былі свае групы падтрымкі, якія ўсяляк падбадзёрвалі канкурсантак. Калі дзяўчаты адпра­віліся за кулісы для пад­рыхтоўкі наступнага выхаду, гледачам не давалі нудзіцца спевакі Ян Маерс і Ягор Волчак.
Падчас наступнага дэфі­ле дзяўчаты паўсталі ў далі­катных вобразах нявест. У гэтым жа ўборы яны распа­вялі пра свае мары ў рамках інтэлектуальнага конкурсу і адказалі на падступныя пы­танні вядучых. Дзяўчаты ма­рылі пра рознае: як пра сямейнае шчасце і хатку ля мора, так і пра такія незвычайныя рэчы, як вывучэнне самурайскай тэхнікі бою з халодным мячом, палёт у космас і нават вандраванне ў часе. Здзівілі дзяўчаты не толькі арыгінальнымі мара­мі, але і формай іх прэзен­тацыі: Яна Петрачэнка загаварыла вершамі, а Юлія Гуль­ко павітала прысутных на трох мовах, а аповед свой працягнула па-беларуску.
У перапынку паміж выха­дамі ўдзельніц на сцэну вы­с­тупілі артысты Дзміт­рый Нікановіч з прэм’ерай песні «Ключы» і Антон Мартынаў, а таксама спявак Alen Hit.
Як трапна заўважыў вядучы, самым чаканым выхадам дзяўчат стала дэфіле ў ку­паль­ніках. Аднак, да прык­рас­ці шматлікіх мужчын, кан­курсанткі таямніча зату­ля­ліся лятучай тканінай. Але, ня­­­г­ледзячы на гэту перашкоду, можна было аца­ніць выдатныя постаці ўсіх удзельніц.

DSC_2209
Пакуль сябры журы і ўсе прысутныя ачуньвалі пасля выхаду канкурсантак у ку­пальніках, на сцэне выканалі некалькі кампа­зіцый Аляксей Грос і Дзмітрый Камінскі.
Завяршальным выступленнем дзяўчат было шы­коў­нае дэфіле ў вячэрніх строях. Пасля гэтага пачалося хвалявальнае ўзнага­ро­джанне ўдзельніц.
Адзін з членаў журы Міхаіл Гаўрыльчык пры­знаўся нам: «Выбар пера­можніцы быў вельмі няпростым, сярод суддзяў вяліся сапраўдныя баталіі. Галоў­ным крытэрыем выбару пе­ра­можніц была знешнасць дзяўчат. Магчыма, для аб’ектыўнай ацэнкі троху не хапіла конкурсу талентаў, але ў цэлым шоу было вельмі цікавым і пазітыўным».
Спонсары мерапрыемства ўручылі падарункі ўсім дзяўчатам.

DSC_2065 Яны таксама абралі ўласных фаварытак і ўзнагародзілі іх адмысло­вымі прызамі. «Міс NAVY» стала Валерыя Казлова, «Міс сімпатыя NAVY» – Дар’я Валкавец, абедзве – сту­дэнткі Інстытута журналіс­тыкі. Адмысловы прыз ад кампаніі Daroo атрымала Надзея Рымаровіч. «Міс стыль», па меркаванні кам­паніі «Вайлдберыз», стала Ганна Міхаль­цова. «Міс Крыніца» была названа Яна Петрачэнка, якая таксама перамагла ў намінацыі «Міс фота».  А адмысловым галасаваннем на сайце relax.by абралі «Міс інтэрнэт» – Кацярыну Кам’янаву. «Міс гля­дацкіх сімпатый» была пры­знана Лізавета Доўгая. У галоўных намінацыях: трэця­курсніца ФМА Вольга Цвір­бут стала другой віцэ-міс, а студэнтка чацвёртага курса журфака Валерыя Казлова – першай віцэ-міс.
Раскрыць галоўную інт­ры­­­­гу вечара даручылі Міхаілу Гаўрыльчыку (прадстаўнік галоўнага спонсара – тур­фірмы «Элдыві») і рэктару БДУ Сяргею Абламейку. Кіраўнік універсітэта адзна­чыў, што ўсе ўдзельніцы прадэманстравалі спалучэнне прыгажосці і розуму і кожная вартая перамогі.
Запаветную карону пера­можніцы і ганаровае званне «Міс БДУ» атрымала студэнтка трэцяга курса ФПМІ Яна Петрачэнка. Круіз па Балтыйскім моры на чацвярых чалавек стаў галоўным прызам.
Пераможінца падзялілася з намі пачуццём ад поспеху: – Самым складаным для ўсіх фіналістак конкурсу, вядома ж, былі штодзённыя 3-гадзін­ныя рэпетыцыі на працягу двух тыдняў перад конкурсам. Зноў і зноў адточваць дэфіле, трэніраваць сінхроннасць рухаў, цягаві­тасць нам даводзілася на вельмі высокіх абцасах. Я заўсёды марыла паўдзель­нічаць у конкурсе прыга­жосці, верыла ў свой поспех. На шляху да гэтай мары мя­не падтрымлівалі блізкія.
Апошні раз конкурс «Міс БДУ» праводзіўся пяць гадоў назад. Аднак арганізатары звярнулі ўвагу на вялікую цікавасць да мерапрыемства і паабяцалі аргані­зоўваць падобныя конкурсы часцей.
Яўгенія ВІННІК,
Дар’я КОЎЗА

 

DSC_2451

Яшчэ больш фота тут

І відэа:

print

Вам таксама можа спадабацца:

Дадаць каментар

Ваш e-mail не будзе апублікаваны. Абавязковыя палі пазначаны *