20 мільёнаў за праект мабільнай прылады з элементамі сістэмы ачысткі паветранага асяроддзя

17 Jul, 2015.

Мищенко НиколайУ БДУ падведзены вынікі конкурсу на атрыманне гранта на рэалізацыю студэнцкага праекта. Першае месца і ўзнагарода ў 20 млн рублёў атрымаў першакурснік факультэта радыёфізікі і камп'ютарных тэхналогій БДУ Мікіта Мішчанка. Яго праект "Мадэль мабільнай прылады з элементамі сістэмы ачысткі і абеззаражання паветранага асяроддзя" прызначаны для замкнёных прастор. Гаворка ідзе пра неабходнасць падтрымліваць экалагічнае паветранае асяроддзе ў офісе ці кватэры на бяспечнай для чалавека адлегласці прымусовымі метадамі. Агульнай увазе быў прадстаўлены макет дэвайса, а таксама мадэль у 3Dmax. Праектная каманда азнаёміла ўдзельнікаў журы з дакладным пералікам рэсурсаў, неабходных для стварэння сучаснага прататыпа прылады, яго апрабацыі. Прызёры другога і трэцяга месца другакурсніца Інстытута журналістыкі Надзея Краўчук і першакурсніца Інстытута бізнесу і менеджменту тэхналогій Крысціна Мяцельская атрымалі на падтрымку сваіх праектаў па 2 млн 500 тыс. рублёў. Праект будучай журналісткі накіраваны на аднаўленне калісьці папулярнага кінафэсту БДУ "Кінагрань", а Крысціна Мяцельская ў сваёй працы "Сучасныя, інавацыйныя метады нетворкінгу і пошуку першага працоўнага месца для маладых спецыялістаў" тэарэтычна прэзентавала новыя магчымасці ў працаўладкаванні моладзі. Усяго было прадстаўлена 11 праектаў рознай скіраванасці. Арганізатарам мерапрыемства выступіла пярвічная прафсаюзная арганізацыя студэнтаў БДУ. Актывісты "пярвічкі" ўпэўнены, што дадзенае спаборніцтва галоўным чынам дае пляцоўку для студэнцкіх ініцыятыў, дапамагае ў іх рэалізацыі, а галоўнае – дорыць маладым людзям веру ў сябе, свае сілы і магчымасці.
print

Вам таксама можа спадабацца:

Дадаць каментар

Ваш e-mail не будзе апублікаваны. Абавязковыя палі пазначаны *