Прыгожае і карыснае наваселле. Як пачуваюць сябе навучэнцы БДУ ў Студэнцкай вёсцы

8 Sep, 2015.

43bba75f5cf0749c6c0156d52af1c4c8Студэнцкія інтэрнаты ў гэтыя дні нібы ажыўлены вакзал: валізкі, торбы, баулы… Напярэдадні навучальнага года – пара “масавага перасялення”. Вырашыць галоўнае, жыллёвае, пытанне для студэнтаў, якія раней блукалі па здымных кватэрах, шмат у чым дапамагло будаўніцтва Студэнцкай вёскі ў Мінску. Карэспандэнты “СБ”, прайшоўшы ў рэжыме рэальнага часу шлях ад уваходных дзвярэй інтэрната № 11 Белдзяржуніверсітэта да пакоя, ацанілі: калі раней працэс уладкавання суправаджаўся мітуснёй, таўханінай і з’ядаў процьму часу, то цяпер не займае і 20 хвілін.

2bc5a74f09bcd8fddde9ff1b9b9930df

…Нягледзячы на тое што прыехалі мы ў Студэнцкую вёску ў першы дзень афіцыйнага засялення, некалькі пакояў ужо выглядаюць абжытымі. Напярэдадні ў інтэрнат заехаў студэнцкі актыў. Менавіта ён дапамагае навасельцам зарыентавацца на мясцовасці і правільна запоўніць неабходныя дакументы.

 

— Персанальная дамова на кожнага студэнта да моманту яго прыезду ўжо падрыхтавана, – удакладняе метадыст сацыяльна-педагагічнага цэнтра БДУ Максім Клімовіч. — Тут жа і пашпартыст, які пры неабходнасці зарэгіструе па новым месцы жыхарства. Ды і да медработніка, які праверыць наяўнасць усіх неабходных даведак, на іншы канец горада ехаць ужо не трэба – яго кабінет у гэтым жа будынку. Хоць яшчэ 15 гадоў назад з аднакурснікамі ў канцы жніўня мы сустракаліся ў кіламетровай чарзе ў здраўпункт у галоўным корпусе. Засяленне ж займала ледзь не дзень…

 

Жыццё тым студэнтам, хто прэтэндуе на інтэрнат, значна палегчылі і інфармацыйныя тэхналогіі. Ліст з “пацверджаннем браніравання” сёння прыходзіць і на электронную пошту. Да ўсяго іншага, дадаюць у БДУ, у кожнага студэнта на сайце ўніверсітэта ёсць свой асабісты кабінет, у якім у тым ліку можна даведацца, дзе і з кім менавіта будзеш пражываць. А калі з нейкіх прычын інтэрнат не прапанаваны, змешчаная там спасылка прывядзе да базы здымнага жылля, яе ўвесь час абнаўляюць прафсаюзныя арганізацыі.

 

Сёння ў двух інтэрнатах БДУ, размешчаных у Студэнцкай вёсцы, мабыць, самым камфортным для навучэнцаў месцейку, прапісаліся будучыя юрысты і географы, журналісты і эканамісты. А з 1 верасня, распавядае намеснік прарэктара Белдзяржуніверсітэта па навучальна-выхаваўчай працы і сацыяльных пытаннях Міхаіл Чарапеннікаў, паселяцца і навучэнцы ўніверсітэта імя Сахарава. Вось і другакурсніцы геаграфічнага факультэта Вікторыі Арцімовіч з Мёраў сёлета пашанцавала незвычайна. 9cce61ae098408c44a6d25717b0c4768Студэнткай першага курса яна паўгода жыла на здымнай кватэры, яшчэ паўгода ў іншым інтэрнаце, марачы пра месца ў Студэнцкай вёсцы.

 

— Ільгот у мяне ніякіх няма. Каб тут жыць, уладкавалася ў будатрад, але нават гэта не дапамагло. Не прайшла па балах. Знервавалася, вядома, але зрабіла чарговы крок: ад БРСМ паехала працаваць у лагер “Росток” прыбіральніцай. І свайго дамаглася. У БДУ, вядома, усе інтэрнаты добрыя, уладкаваныя, аднак хацела менавіта сюды. Тут побач метро. З вуліцы Курчатава – а яна за МКАД – было цяжка дабірацца: аўтобусы ў выходныя маглі хадзіць раз у гадзіну.

 

Аўторак быў днём засялення другакурснікаў. Заезд па строга вызначаным графіку – мера вымушаная, якая дапамагае пазбегнуць гармідараў. Трэцякурсніца юрыдычнага факультэта Паліне Паповай зрабілі выключэнне:

 

— У іншыя дні не атрымаецца. З’язджаю. У Студэнцкай вёсцы мне падабаецца. Была ў сябровак у інтэрнатах іншых ВНУ. Там няўтульна і некамфортна. Холадна, узімку даводзіцца ў кофтах сядзець. Туалет і ванна – на паверх. А тут – адразу ў блоку. Мяккія ложкі, прасторныя пакоі – ёсць дзе свае рэч расставіць. Ды і наогул, усё чыста і акуратна.2284b08381743459c16fbad04607628c

 

Паліна разам з мамай прыехалі без рэчаў. Захапілі толькі адну валізку. А дзе ж грузчыкі, што падымаюць мэблю? Дзе бацькі і студэнты, якія цягнуць непад’ёмныя торбы? Дзе грузавыя машыны, якія адна за іншай, па ідэі, павінны паркавацца ў гэтыя дні ля дзвярэй? “Гэта ўсё архаізмы, – з усмешкай заўважае Максім Клімовіч. – Хоць бы таму, што ў гэтым інтэрнаце ёсць камера захоўвання. А значыць, таму, хто цалкам упэўнены ва ўласным засяленні, можна нават не везці рэчы дахаты”.

 

Пра большасць іншых плюсаў жыцця ў інтэрнатах Студэнцкай вёскі даведваемся пакуль па аповедах. Сталовая (іх цяпер стала нашмат больш), трэнажорная зала, прафілакторый пачнуць працаваць толькі на пачатку верасня. Яшчэ пад шыльдай Студэнцкай вёскі ўжо аб’ядналі хакейны комплекс і гандлёвы цэнтр, дзіцячы сад і філіял студэнцкай паліклінікі. А вось калі ж нарэшце пабудуюць абяцаны спорткомплекс і падстанцыю хуткай медыцынскай дапамогі, пакуль невядома. Пытанне ўпіраецца ў грошы. З прычыны недахопу фінансаў даўгабудам ужо які год стаіць і жылы корпус па вуліцы Чурлёніса. Наогул, гэты інтэрнат плануюць засяліць аспірантамі і магістрантамі. Аднак ВНУ разлічваюць, што атрымаецца займець месцы і для студэнтаў, каб канчаткова зняць “кватэрнае пытанне”.

2a8bb391882ff3260691e7aba4fc0701

 

— Ужо сёлета маіх аднакурснікаў засялілі значна больш, чым у мінулым, – кажа Паліна Папова. – Гэта добра. Каму хочацца плаціць за здымнае жыллё?

 

Слова “больш” Міхаіл Чарапеннікаў пераводзіць у пэўныя лічбы: інтэрнаты далі ўсім іншагароднім першакурснікам прыродазнаўчых факультэтаў і 80 працэнтам гуманітарыяў. У сярэднім жа па БДУ працэнт заселенасці – 72. А ў мінулым было 59. Месцаў стала больш дзякуючы адкрыццю пасля капітальнага рамонту інтэрната № 3 па вуліцы Курчатава.

 

Даведка “СБ”

Па дадзеных Міністэрства адукацыі, каля 78 адсоткаў студэнтаў, якія маюць патрэбу ў засяленні, будуць забяспечаны сёлета інтэрнатамі. Усяго ж на балансе ВНУ знаходзіцца больш за 200 інтэрнатаў.

ade971c100b2543ea1105287be81e6f1

 

А што ў іншых ВНУ?

 

Анатоль Жук, начальнік студэнцкага гарадка БНТУ:

 

— Калі кіравацца нарматывамі, то працэнт забяспечанасці іншагародніх студэнтаў месцамі ў інтэрнаце складае 44. Зрэшты дзякуючы ўшчыльненню атрымалася засяліць 66–67 працэнтаў тых навучэнцаў, хто мае патрэбу. Каля 500 чалавек, па сутнасці, з’яўляюцца “прымакамі” ў Студэнцкай вёсцы – свайго інтэрната ў нас там, на жаль, няма. Дарэчы, сёлета ў параўнанні з мінулым стала больш іншагародніх першакурснікаў.

 

Святлана Копцева, першы прарэктар БДПУ імя Максіма Танка:

 

— Да ўвядзення ў працу інтэрната ў Студэнцкай вёсцы праблема з засяленнем іншагародніх студэнтаў была вялікая: месцы атрымлівалі толькі каля 55 працэнтаў. Зараз жа засяляем 84 працэнты навучэнцаў. Прычым ужо не першы год забяспечваем жыллём усіх да аднаго першакурснікаў, што прыехалі вучыцца ў сталіцу і маюць патрэбу ў жыллі. Бо большасць з іх – непаўналетнія. Зняць бацькам кватэру – гэта значыць аддаць дзіця ў незнаёмую сям’ю ці пакінуць яго на самога сабе. У інтэрнаце ж з ім працуюць выхавальнікі, куратары, псіхалагічная служба, таму працэс адаптацыі да новых умоў навучання і пражывання праходзіць значна эфектыўней. Што да старшакурснікаў, калі ў іх няма льгот, то месца ў інтэрнаце ім трэба заслужыць: напрыклад, сваёй працоўнай дзейнасцю ў шматлікіх педагагічных і добраахвотніцкіх атрадах, добрай вучобай, удзелам у грамадскім жыцці ўніверсітэта.

63761fc5bcd4432b40a07c7ed456d055

 

Святлана Валочнік, старшыня прафкама студэнтаў Полацкага дзяржаўнага ўніверсітэта:

 

— У інтэрнаты засялілі ўсіх першакурснікаў, якія маюць патрэбу, і больш за 90 працэнтаў старшакурснікаў. Лічба нібыта і высокая, але незадаволеных усё адно хапае. За бортам застаюцца тыя, хто мае розныя спагнанні, а таксама чый сярэдні бал ніжэйшы. Бюджэтнікі могуць звярнуцца з заявай у прафкам і атрымаць кампенсаванне на найманне жылля – 2 базавыя велічыні ў месяц. Гэтых грошай хопіць, каб у нашым горадзе зняць кут у якой-небудзь бабулі.

Дзмітрый УМПІРОВІЧ, Савецкая Беларусь

print

Вам таксама можа спадабацца: