Паказаць, на што здольныя!

9 Oct, 2015.

IMG_6592 Да 20-годдзя ФМА быў прымеркаваны праект «Тыдзень са студэнцкімі арганізацыямі», у межах якога былі праведзены розныя мерапрыемствы. Першымі пачала цешыць сту­дэнтаў куратарская служба, кіраў­ніком якой з’яўляецца Кры­сціна Галаш, студэнтка 3 курса, і савет старастаў, якім кіруе яе адна­курсніца Ангеліна Юркова. 22 верасня на 11 паверсе была арга­нізавана забаўляльная праграма з музыкай, пад якую можна было патанчыць і пазнаёміцца з новымі людзьмі, і гульнёй «Кракадзіл». Студэнты выкарыстоўвалі ўвесь свой прафесіяналізм, было цікава як адгадваць, так і паказваць. Крокодил + Шарики-У якасці ўзнагарод раздавалі салодкія прызы: смачныя цукеркі і чупа-чупсы. У канцы ўсім падарылі шарыкі! А яшчэ зрабілі фота на памяць. Увогуле, мы пасмяяліся, паелі ласункаў, пазнаёміліся, зрабілі пару фота для «Інстаграм»… Дзень атрымаўся, ура!)) На наступны дзень мы разам адзначылі дзень нараджэння студэнцкага саюза БДУ, старшынёй якога сёлета стала студэнтка 4 курса спецыяльнасці «міжнародны турызм» Марыя Мшар. Дадзеная арганізацыя мае доўгую гісторыю: радуе факультэт ужо на працягу сямі гадоў! У сувязі з гэтым на 7 паверсе на вялікім перапынку мы арганізавалі мерапрыемства «Конкурсы і танцы з Аляксандрам Ачасавым»! Танцы с Александром Ачасовым Вясёлы і яркі вядучы Аляксандр Ачасаў прымусіў усіх нас ад душы павесяліцца. Незвычайныя і вясёлыя конкурсы і не менш незвычайныя прызы: кубачкі з лагатыпам ФМА і бананы дасталіся самым годным і адважным удзельнікам. Студэнты пажадалі студэнцкаму саюзу ФМА росквіту і больш ладзіць такіх вясёлых і незвычайных мерапрыемстваў! 24 верасня вялікі перапынак студэнты праводзілі з прафбюро ФМА. У праграме была вясёлая музыка, шумныя конкурсы, а таксама гонкі на скейтбордах. Усе пераможцы атрымалі памятныя прызы з сімволікай прафбюро. Пераможцу гонак на скейтбордах, якім стаў студэнт 2 курса Кірыл Бяльцоў, у якасці прыза была ўручана майка. Профбюро ФМО-Вялікае дзякуй арганізатарам акцыі, стар­­шыні прафбюро ФМА Аідзе Гу­ліевай і яе намесніку Ма­рыі Гурко. 25 верасня адбылася доўга­ча­каная сустрэча з новым студэнцкім згуртаваннем – «Суполкай амата­раў беларушчыны ФМА». На вялікім перапынку студэнты мелі магчымасць пазнаёміцца з вы­то­камі суполкі, вынікамі праведзенай у мінулым семестры апытанкі, планамі і перспектывамі, а таксама паўдзельнічаць у вясёлай вікта­рыне «Беларушчына». Сустрэча скончылася душэўнымі спевамі пад гітару. Кожны ўдзельнік атры­маў зарад бадзёрасці і прыемныя падаруначкі. _Суполка аматараў ФМА Мерапрыемства было праведзена лідарамі суполкі Багданам Хмяльніцкім і Цімурам Хо­дзіным. 26 верасня ва ўсіх студэнтаў ФМА была магчымасць паказаць сваю выдатную фізічную падрых­тоўку. Як усе мы ведаем, сапраўдны «ФМАшнік» павінен умець 3 рэчы: забаўляцца, нягледзячы ні на што; прыходзіць на пары пасля клуба і, вядома ж, бегаць хутчэй за ўсіх на 13 паверх! У сувязі з гэтым у той дзень прайшло вельмі важнае для кож­нага «ФМАшніка» мерапрыемства: «Экстрэмальны забег Fire runner» з БРСМ, рухавіком якога на нашым факультэце з’яўля­ецца Дар’я Чупрова. Удзельнікі стартавалі з першага паверха і беглі на 13, дзе іх чакалі прыўкрасныя дзяўчаты, якія раз­давалі ўдзельнікам энергетычны напой Red bull. Хочацца адзначыць, што ўсе ўдзельнікі ў роўнай ступені паказалі сваё майстэрства. Прадстаўніцы далікатнага полу змагаліся нароўні з моцным! Дзяў­чаты адважна пераадольвалі лес­вічныя пралёты, аднак з невялікім адрывам пераможцам забегу стаў Стэфан Карасёў, які апярэдзіў свайго суперніка на 50 мілісекунд! Забег Fire-runner Праект «Выпрабавальнікі ўра­жанняў IMPRESSORS.BY» падара­ваў для пераможца сертыфікат ад падарункавага сэрвісу DAROO. Прыз уручаў намес­нік дэкана ФМА Сяргей Карэлін, які адзначыў важнасць дадзенага мерапрыемства для факультэта, бо лесвіцы на ФМА былі тэмай для жартаў нават у старым корпусе на Акадэ­мічнай. А ў дзень нараджэння факультэта, 1 кастрычніка, «Суполка ама­тараў беларушчыны ФМА» сумесна з бібліятэкай ФМА адкрыла секцыю буккросінгу. открытие буккроссингаДарэчы, Багдан Хмяльніцкі стаў пераможцам праекта Future FIR, прысвечанага збору ідэй па паляпшэнні жыцця факультэта, які праводзіўся студэнцкай газетай «ФМОn-line», высунуў­шы ідэю буккросінгу і паспяхова яе рэалізаваўшы. Падводзячы вынікі ўсяго тыдня са студэнцкімі арганізацыямі, хочацца сказаць, што кожнае мерапрыемства пакінула след у сэрцы кожнага «ФМАшніка». Дзякуй усім арганізатарам, якія стварылі святочны настрой на факультэце. Спадзяёмся, што студэнцкія арга­ні­зацыі працягнуць дарыць усмешкі і радасць студэнтам і далей! Дзякуй усім, хто правёў гэты вясёлы тыдзень з намі! Са святам, любімы ФМА! Дар’я БОГДАН
print

Вам таксама можа спадабацца:

Дадаць каментар

Ваш e-mail не будзе апублікаваны. Абавязковыя палі пазначаны *