Валянцін Кiрык пра BSU Fest–2015: «Мы дамагліся патрэбнага эфекту» (+відэа)

9 Oct, 2015.

Валентин Кирик BSU Fest–2015 Адгучалі салюты БДУ-фэсту, але не хутка сціхнуць размовы, бо ўражанняў хопіць на цэлы год. Валянцін Кірык, студэнт 3 курса ФСК, расказаў пра падрыхтоўку, «напружанку» і планы. Між іншым, Валянцін не проста арганізатар ці валанцер, ён галоўны рэжысёр і аўтар праекта. Сустрэліся мы каля галоўнага корпуса БДУ, дзе ён спаткаўся з іншымі членамі прафсаюза. Напэўна, абмяркоўвалі новую імпрэзу? – Што падштурхнула да стварэння такога грандыёзнага мерапрыемства? – Ідэя нарадзілася ў пачатку 2015 года. На маім факультэце ёсць нешта тыпу турзлёту, які праводзіцца ў канцы мая. Я падумаў, што было б цікава правесці такое ж масавае, задзірыстае, спар­тыўнае для ўсяго БДУ. А маёй марай было зрабіць малыя Алімпійскія гульні.  Вось калі гэтыя два жаданні аб’­ядналіся, стварылася кан­цэпцыя. Заставалася знай­сці пляцоўку. Тут я і ўспомніў, што 3 гады таму адпачываў у лагеры «Лідар».  Яго кіраў­ніцтва нам не адмовіла. – БДУ–фэст стаўся та­кім разнабаковым. Якая ж галоўная мэта? – Задума фестывалю была ў тым, каб зрабіць нешта бадзёрае для студэнтаў, супрацоўкаў і наогул усіх, хто цікавіцца БДУ. Жыццё ў нашай альма-матар – гэта не толькі вучоба, але творчасць (танцы, песні, рамёс­твы) і спорт. Хацелася паказаць, што моладзь рознабакова развітая. Гэта тое мерапрыемства, якога ніколі не было раней і якое будзе задаваць тон на будучыню. Мы гэта зрабілі самі – студэнты для студэнтаў.  BSU Fest–2015 А значыць, добра ведалі, што будзе па-сапраўднаму цікавым. Таму канцэрт атрымаўся самым лепшым: прадумана мноства дэталяў, маленькіх фішачак. Хацелі запрасіць Дар’ю Домрачаву, але яна не змагла, таму што была на зборах. Але прыехалі Любоў Чаркашына, Дзяніс Магер, Аляксандра Наркевіч. У арг­камітэце спартсменаў, акцё­раў, валанцёраў наліч­ва­лася 293 чалавекі. – Здаецца, праект прыдумалі і стварылі літа­ральна за два тыдні… – Насамрэч, фестываль рыхтаваўся сто дзён. Так, актыўна дзейнічаць пачалі з верасня. Але мы працавалі на працягу ўсяго лета. Знай­шлі спонсараў, парт­нёраў, паклікалі знакамітых артыс­таў і спарстменаў. Бы­лі нават прапановы запра­сіць на адкрыццё прэзідэнта краіны! – А як жа адпачынак? – Фактычна яго не было. А за тыдзень да фестывалю я спаў па 2 гадзіны і еў максімум адзін раз на дзень. Хачу падзякаваць  прафсаюзу, тым хлопцам і дзяўчатам, якія дапамаглі стварыць свята. Як было прыемна чуць, што ўсе прысутныя задаволены канцэртам, спартыў­нымі гульнямі, спаборніцт­вамі! Адчувалася аддача гледачоў, мы дабіліся патрэбнага эфекту. Дзеля такога і хочацца дзейнічаць. – Што аказалася самым складаным пры падрых­тоўцы? – Мабыць,  супрацоў­ніцт­ва з артыстамі. Звычайна танцоры і спевакі прыхо­дзяць з гатовымі нумарамі, распрацаванымі  загадзя. Здараецца і такое, што з адной праграмай могуць выступаць на некалькіх канцэртах. А зараз мы збіраліся адзін-два разы на тыдзень, разам ставілі харэаграфію, прадумвалі дэкарацыі.  Такім чынам, кампазіцыі былі зусім новымі, на іншых сцэнах не паказваліся.  BSU Fest–2015 Дарэчы, калектывы, што выступалі на працягу дня,  хай і не цалкам належалі БДУ, але іх  удзельнікамі абавязкова былі менавіта навучэнцы нашага ўніверсітэта. Ролеры, скейтбардысты,  нават некаторыя працаўнікі кампаніі «Рэд бул» вучацца ва ўніверсітэце. – Ці ёсць планы на наступную восень? – Фестываль атрымаў высокую ацэнку, таму ўжо разважаем над чарговай праграмай.  Вядома, у другі раз БДУ-фэст  праводзіць будзе менш праблематычна, партнёрам ёсць што паказаць, а добрыя водгукі прывядуць людзей  на малыя Алімпій­скія гульні і канцэрт.  Думаем паклікаць кампанію «Велком», каб быў бясплатны wi-fi. Марым запрасіць ар­тыстаў з-за мяжы. КАМЕНТАРЫІ:  BSU Fest–2015 Надежда Анисович Надзея Анісовіч – На БДУ-фэст я прыехала толькі на канцэрт. Ён атрымаўся яркім. Прыемна, што на сцэне выступалі як знакамітыя беларускія ар­тысты, так і студэнты ўнівер­сітэта. Было шмат знаёмых асоб. Па водгуках маіх сяброў, днём там было не менш цікава. Мне здаецца, раней у БДУ не было падобных масавых спартыўна-забаўляльных мерапрыем­стваў, і хацелася б ператварыць гэты фэст у традыцыю. Ён паказвае, што ўніверсі­тэц­кае жыццё – гэта не толькі вучоба, але і спорт, і забавы.  BSU Fest–2015 Елена ОгородникАлена Агароднік – Пасля «Віват, студэнт!» гэта была другая эмацыянальна насычаная падзея ў БДУ з пачатку новага навучальнага года. Я непасрэдна ўдзельнічала ў гэтым грандыёзным свяце ў якасці валанцёра. Незабыўныя ўра­жанні, пазітыўныя эмоцыі, новыя знаёмствы – усё тое, чым быў прасякнуты дзень фэсту. Вялікае дзякуй арга­ні­затарам такога маштабнага мерапрыемства, а аса­бліва галоўнаму рэжысёру Валян­ціну Кірыку. Спадзяюся, БДУ-fest стане выдатнай традыцыяй універсітэта. Кайсар Рахіл: BSU Fest–2015 Кайсар Рахил – Усё было  класна аргані­завана! Бясплатная вада,  вялікая колькасць розных крэслаў, канапак-арэляў, на­весаў… Шматлікія конкурсы з прызамі, футбол і тэніс, валейбол – тое, што адразу кінулася ў вочы. А мімы стварылі настрой і атмасферу чагосьці дзівоснага! Таццяна МОРАВА Відэа:
print

Вам таксама можа спадабацца:

Дадаць каментар

Ваш e-mail не будзе апублікаваны. Абавязковыя палі пазначаны *