Пераможцы “Капусніка”: “Шкілет” рускіх народных матываў мы ўзялі з факультэцкага КВЗ, а вось ужо “цягліцы” нарошчвалі ўсе разам (+відэа)

20 Nov, 2015.

Капустник БГУ 2015 экономфак победители Муха села на варенье Ирина Багель "Муха села на варэнне!" – гэтыя словы сталі ўжо своеасаблівым дэвізам эканамічнага факультэта, які заваяваў Кубак рэктара на "Капусніку БДУ–2015". Сёлета ў адным з самых маштабных мерапрыемстваў нашага ўніверсітэта прынялі ўдзел каля 250 прадстаўнікоў першых курсаў. Пацешыла тое, што з году ў год студэнты з вялікай адказнасцю ставяцца да гэтага конкурсу: строі, дэкарацыі, музычная падборка, песні, танцы – усё было на высокім узроўні. На мерапрыемстве, як заўсёды, прысутнічала шмат спонсараў, якія парадавалі сваімі неспадзеўкамі як удзельнікаў, так і іх групы падтрымкі. Пакуль удзельнікі хваляваліся і чакалі выхаду на сцэну, нязменны вядучы Павел Кіслы уздымаў настрой гледачам сваімі жартамі. Кожная з каманд спрабавала пагрузіць гледачоў у атмасферу свайго факультэта, і ў іх гэта выдатна атрымалася! Капустник БГУ 2015 Ирина БАГЕЛЬАсабліва пацешылі ўдзельнікі эканамічнага факультэта і Інстытута бізнесу і менеджменту тэхналогій, строі і дэкарацыі якіх былі прысвечаны народнай тэматыцы. А таксама гісторыкі стварылі неверагодную атмасферу на сцэне, рыцары з мячамі, блазан, дзяўчаты ў футрах – гэта было неверагодна. Капустник БГУ 2015 истфак Ирина БАГЕЛЬ Але прыз у намінацыі "Найлепшыя дэкарацыі" дастаўся ІБМТ. Капустник БГУ 2015 ИБНТ Ирина БАГЕЛЬ У той час як журы адправілася прымаць рашэнне, на сцэну выйшлі ўжо вядомыя ўсім артысты ўніверсітэта. Арганізатары разыгралі для гледачоў два квіткі на канцэрт Макса Каржа. Ну што ж, другое месца сёлета заваявала каманда факультэта радыёфізікі і камп'ютарных тэхналогій, а трэцяе падзялілі механіка-матэматычны факультэт і факультэт прыкладной матэматыкі і інфарматыкі.
- Калі б мяне пасадзілі ў журы, я б настойвала, каб месцы размеркаваліся так. Першае месца – ФПМІ. За падачу, бліскучы гумар і самаіронію. Усё было выканана ў канцэпцыі нумара. Другое месца – гістфак і эканамфак. Вельмі перажывала за гісторыкаў. Гэта было стыльна і атмасферна, яны паказалі сапраўднае шоу. Калі б я хацела растлумачыць камусьці, як я разумею гістфак, паказала б гэта выступленне. Эканамфаку за прадуманасць: яны падрыхтавалі і строі, і дэкарацыі, і нумар быў адрэпетаваным. Трэцяе месца – ФФСН. Нават не проста за арыгінальнасць, маўляў, выйшаў адзін хлопец і выступіў за ўвесь факультэт, таму трэба даць нейкае месца. Не, справа ў тым, што хлопец выйшаў і выступіў проста выдатна. Не было адчування, што мне бракуе дэкарацый ці большай колькасці людзей на сцэне. (Вольга Шылак, студэнтка 4 курса Інстытута журналістыкі)
Не толькі ўдзельнікам прыйшлося рыхтавацца да свята, здзівілі групы падтрымкі кожнага з факультэтаў. Капустник БГУ 2015 юрфак Ирина БАГЕЛЬ Велізарныя плакаты, сцяжкі, літары, і ўсё гэта было запраўлена гучнымі апладысментамі і крыкам. Арганізатары конкурсу вырашылі не пакідаць без увагі такую падрыхтоўку заўзятараў, і ў намінацыі "Найлепшая група падтрымкі" перамаглі Інстытут бізнесу і менеджменту тэхналогій і факультэт прыкладной матэматыкі і інфарматыкі. Капустник 2015 БГУ ФПМИ ИБМТ Ирина БАГЕЛЬ Ні для каго не сакрэт, што на агульнаўніверсітэцкі капуснік адпраўляецца зборная найлепшых прадстаўнікоў кожнай з груп факультэта. Каманда пераможцаў лічыць, што гэта правільна, таму што ўсе, хто хацеў удзельнічаць мелі такую магчымасць. "Выдатны шанец паказаць сябе!" – сцвярджаюць прадстаўнікі эканамічнага факультэта.
- На першай рэпетыцыі я дакладна вырашыў, што буду ўдзельнічаць у капусніку! Канцэпцыю нумара распрацавалі на нашым першым зборы. "Шкілет" рускіх народных матываў узялі з факультэцкага КВЗ, а вось ужо "цягліцы" нарошчвалі ўсе разам. Мы развівалі гэту ідэю, і кожны дадаў штосьці сваё. У выніку атрымаўся цэласны нумар. Былі і рознагалоссі, але мы імкнуліся прыслухоўвацца адзін да аднаго і выбіраць найлепшую з ідэй, – распавядае Раман Станкевіч, удзельнік каманды эканамічнага факультэта.
І праўда, іх перамога была заслужанай. Яны добра падрыхтаваліся і годна прадставілі свой факультэт. Застаецца толькі парадавацца за іх і пажадаць ім далейшых поспехаў.
- Калі чакалі абвяшчэння вынікаў, сэрца шалёна білася. Як толькі мы пачулі, што перамог эканамічны факультэт, куча эмоцый выплеснулася вонкі! Мы былі па-вар'яцку рады сваёй перамозе! – не стрымлівае эмоцый каманда пераможцаў.
Капустник 2015 БГУ экономфак Муха села на варенье Ирина БАГЕЛЬ Ірына БАГЕЛЬ Яшчэ больш фота тут Глядзіце выступленне пераможцаў:
print

Вам таксама можа спадабацца:

Дадаць каментар

Ваш e-mail не будзе апублікаваны. Абавязковыя палі пазначаны *