Бібліятэчныя забавы

7 Dec, 2015.

IMG_7232 Як ты ўяўляеш сабе бібліятэку? Ціхае і сур’ёзнае месца, дзе кожны студэнт “памірае” над падручнікамі? Сховішча самых складаных кніг? У гэты вечар аддзел абслугоўвання ІЖ і ФФСН фундаментальнай бібліятэкі БДУ выдаваў не слоўнікі, а настольныя гульні! IMG_7222 – Прычын для свята цэлыя дзве. Па-першае, сёння Дзень філасофіі, а гэта важная дата для нашых студэнтаў-філосафаў. Па-другое, зусім нядаўна моладзь краіны адзначыла Дзень студэнта, – расказвае Анастасія Кандратовіч, загадчыца аддзела абслугоўвання. – Такім чынам, мы таксама віншуем хлопцаў і дзяўчат, падарыўшы ім добры настрой і цёплыя ўспаміны. IMG_7190 2 “Ноч у бібліятэцы” адбывалася ў чацвер на вуліцы Кальварыйскай. Праграма мерапрыемства абяцала многа цікавага, захапляльнага і вясёлага. А яшчэ гарбату з печывам, чым асабліва галодныя маглі падсілкавацца. Цэнтральнай пляцоўкай стала “Жывая бібліятэка”, дзе студэнткі 1 курса факультэта журналістыкі рыхтавалі прэзентацыю сваіх любімых кніг. Фармат выступлення – вольны, таму гледачы пабачылі тэатралізацыю казак і відэаролікі дэтэктыўных гісторый. Бываюць выпадкі, калі надрукаванае не такое папулярнае, як зняты па яго матывах фільм. Лія Плотнікава, напрыклад, расказала пра кнігу “ Маўчанне ягнятаў”, даказваючы, што сам па сабе твор не горшы за вядомы трылер. IMG_7229 – Я вельмі доўга сумнявалася над кнігай. Ахвотна чытаю, адпаведна, любімых твораў у мяне шмат. Але спынілася на “Маўчанні ягнятаў”. Таму што ёсць матэрыял, з якім можна працаваць, – фільм. А потым дакладна сабе ўявіла, што мне хочацца бачыць на прэзентацыі, выбрала самыя лепшыя і любімыя цытаты. Лія адзначае, што задаволеная сваім выступам, хоць рыхтавалася не вельмі доўга.
– Наогул не чакала, што атрымаецца менавіта так. Я ўбачыла студэнтаў, якія падрыхтавалі свае кнігі, і пры гэтым кожны падышоў да прэзентацыі са сваім бачаннем. Яны зрабілі гэта вельмі арыгінальна. Мне здаецца, што я ўзровень вытрымала, пры гэтым застаючыся не горшай і не лепшай за іншых.
Акрамя гэтага, гасцей чакалі 2 бібліяквесты, што праходзілі на абанеменце. Ад загадкі да загадкі, ад кнігі да кнігі – кожная каманда марыла прыйсці да фінішу першай. Але самую вялікую колькасць фанатаў сабраў клуб настольных гульняў “451”. Гэта клуб навуковай бібліятэкі БНТУ прывёў з сабой сваіх наведнікаў. У выніку ўдзельнікаў атрымалася так многа, што ў першую гадзіну было даволі цесна. Копия IMG_7205
– Бібліяноч прайшла цёпла і душэўна, для кожнага знайшоўся занятак: і вершы пачытаць, і прадстаўленне паглядзець, і ў настольныя гульні пагуляць. Ну а калі духоўнай ежы не хацелася – можна было проста падсілкавацца. Увогуле, мне амаль ўсё спадабалася, –дзеліцца ўражаннямі Аляксей Ермачонак, выпускнік БНТУ. – Памеры памяшкання не зусім адпавядалі колькасці тых, хто прыйшоў, ды і ў пачатку мерапрыемства можна было лёгка было разгубіцца і згубіцца. А ў астатнім усё выдатна!
 Прыемна ўражанай аказалася Неаніла Любанец, першакурсніца ІЖ, бо яе чаканні не спраўдзіліся.
– Думала, будзе сумна, пасяджу гадзінку для прыстойнасці і пайду. Але ўсё аказалася зусім не так, – прызнаецца студэнтка. – Спачатку, калі зайшла, адчувала сябе крыху скавана, бо ўсюды была мітусня, таму вырашыла паглядзець канцэрт. Троху псавалі настрой пастаянныя размовы і шум ззаду, якія адцягвалі ўвагу і пару разоў заглушылі ўдзельнікаў прадстаўлення. Але далей я абавязкова буду хадзіць на падобныя мерапрыемствы, – робіць вывад Неаніла.
Гэта, мабыць, першы раз у жыцці, калі выраз  “я яшчэ ў бібліятэцы” ў 11 гадзін вечара мог вызваць не смутак, а зайздрасць. Бляск у вачах тых, хто прыйшоў, толькі пацвярджаў гэта. Новае сяброўства, прыемныя ўражанні, цікавыя настольныя гульні – што яшчэ трэба для добрага вечара? Таццяна МОРАВА Копия IMG_7239    
print

Вам таксама можа спадабацца:

Дадаць каментар

Ваш e-mail не будзе апублікаваны. Абавязковыя палі пазначаны *