Тайны куфра (+відэа)

2 Dec, 2015.

d00e667f6d90c6e6134ccf70c5f5a8f3 Распачаўся XII міжнародны фестываль студэнцкіх і моладзевых тэатраў “Тэатральны куфар”. Кацярына Саладуха, дырэктар фестывалю, распавядзе, якія сюрпрызы і неспадзяванкі чакаюць гледачоў у гэтым годзе, чым парадуе “Куфар”. Спяшайцеся, тэатральнае свята доўжыцца да 5 снежня. − Спадарыня Кацярына, распавядзіце, калі ласка, чым будзе жыць “Тэатральны куфар–2015”. − У гэтым годзе будзе шмат праектаў і эксперыментаў. У склад праграмы “Куфра” ўвайшоў “Куфар_Пластылін”, які мы звычайна праводзілі асобным праектам раз на два гады. Гэта міжнародны тыдзень пластычных мастацтваў. IMG_8039 350Мы вырашылі спалучыць “Куфар” і “Куфар_Пластылін”, які адбудзецца трэці раз, і паглядзець, як атрымаецца эксперымент. Таму чакайце пластычныя спектаклі, інтэрдысцыплінарныя, інтэрактыўныя перфомансы. “Куфар” вырашыў паглядзець на іншыя віды мастацтваў праз “Куфар_Пластылін”. У холе ліцэя БДУ пройдзе выстава мастацкіх прац і фотаздымкаў Моё ID".Моё ID". «Маё ID”. У выставе прымуць удзел тры мастачкі і адзін фатограф. Вікторыя Шыдлоўская, Паўла Платонава, Вольга Рабецкая і Анастасія Самахавец звяртаюць увагу на гендарны аспект. Тэму выставы можна акрэсліць як “жанчына-творца”: наколькі жанчыне лёгка на творчым шляху, як яна праяўляе сваю ідэнтычнасць у творчасці і на колькі адрозніваецца ад мужчыны-творцы. Прыемна адзначыць, што Вікторыя Шыдлоўская была дызайнерам фестывалю “Тэатральны куфар”, а зараз навучаецца ў Каралаўскай акадэміі прыгожых мастацтваў у Гаазе, адбылася як мастачка ў Заходняй Еўропе, і зараз яе паўнавартасныя творы вяртаюцца на Радзіму. “Куфар” ніколі не праходзіць без цікавых праектаў… −Так, “Куфар-in-Motion”, “КуфарДрамаЛаб” і “МонаК” пройдуць падчас фестывалю. “МонаК” будзе больш развіты, чым у мінулых гадах, калі прадстаўляўся толькі жаночы і мужчынскі монаспектакль. Можна будзе паглядзець 6 розных монаспектакляў. Гэта “Сад” А. Саўчанкі, “Э. К.О”, Г. Сургаўтайтэ (Літва, Клайпеда), “Цені і вецер” Ф. Велаі (Мераге, Іран) і “Псіхоз 4:48” К. Роква (Тэлаві, Грузія). Монаспектакль “Зярно” (праект Сяргея Паяркава і Ігара Чыпоўскага) яшчэ і пластычны. Другі раз пройдзе інтэрактыўная лабараторыя “КуфарДрамаЛаб”, падчас якой будуць чытацца тры п’есы сучасных беларускіх дарматургаў на трох мовах: рускай, беларускай і англійскай. Мы просім трох рэжысёраў, якія прыязджаюць да нас на фестываль, зрабіць сцэнічнае чытанне гэтых п’ес з трыма рознымі групамі. Звычайна гэта таксама ўдзельнікі фестывалю, але таксама могуць далучацца ўсе ахвотнікі. Дарыюш Язерскі з Польчшы, сябра журы “Тэатральнага куфра” паставіць чытанне п’есы Мікалая Рудкоўскага “Вялікае перасяленне ўродаў” на беларускай мове. Не так доўно Дарыюш Язерскі паставіў спектакль у тэатры “Ч” па Славаміру Мрожаку. На рускай мове адбудзецца чытанне п’есы Віталя Каралёва “Опіум” пад кіраўніцтвам Аляксандра Балабана, рэжысёра спектакля “Аповед пра сем павешаных” (Кіеў), які будзе паказаны першага снежня. І па-англійску прачытаюць п’есу “Двое лішнія – трэці залішні” Л. Чыканаса пад кіраўніцтвам Эдварда Льюіса. Чыткі пройдуць 5 снежня, уваход вольны. Вынікі эксперыменту “Куфар-in-Motion” можна будзе паглядзець на цырымоніі закрыцця, уваход таксама вольны. Удзельнікі фестывалю пад кіраўніцтвам Андрэя Саўчанкі на працягу тыдня будуць ставіць перфоманс. Не скажу нічога больш пра перфоманс, для гледачоў будуць неспадзяванкі. Увогуле, у гэтым годзе творчая асоба Андрэя Саўчанкі прадстаўлена ў нас з усіх бакоў, ён кожны год актыўна бярэ ўдзел у “Куфры”. Акрамя яго монаспектакля “Сад” можна будзе пабачыць спектакль “Пайсці і не вярнуцца” па В. Быкаву, які Андрэй Саўчанка стваіў са студэнтамі Акадэміі мастацтваў, курс Мікалая Кірычэнкі. Удзельнікі “Куфра” звычайна вельмі актыўныя, яны прыязджаюць не толькі сябе паказаць, але і павучыцца. Мы стараемся ладзіць для іх цікавыя майстар-класы, каб адбыўся абмен, дыялог. Па пластычным тэатры пройдзе майстар-клас Анастасіі Міхавай. Распавядзе пра імправізацыю і вулічны тэатр і правядзе майстар-клас па жывым інтэрактыве Уладзімір Галах, кіраўнік руху “Дзверы”. Яшчэ адзін майстар-клас па акцёрскім майстэрстве прадставіць Рамунас Ціціэнас, педагог, рэжысёр і вядомы акцёр з Літвы. З дазволу выкладчыкаў любы ахвотнік можа прысутнічаць на майстар-класах у якасці назіральніка. А абмеркаваць усё пабачанае можна будзе на адкрытым дыскусійным клубе, на які запрашаюцца ўсе гледачы, каб усхваляць, крыкаваць тыя спектаклі, якія яны паглядзяць напярэдадні. Дыскусійны клуб будзе працаваць з 1 снежня з 13.00 да 15.00 у арт-кафэ “Чэхаў”. Там будуць прымаць удзел акцёры, якія паказвалі спектакль, усе зацікаўленыя, крытыкі, сябры журы і журналісты. kufar_02 − Спадарыня Кацярына, распавядзіце, калі ласка, пра самі спектаклі, якія будуць на “Куфры”. − Незвычайным будзе спектакль “Псіхоз 4:48” па Сары Кейн. Сцэнічную версію яго зрабіў легендарны грузінскі рэжысёр Роберт Стуруа. Гэта будзе мужчынская монаверсія “Псіхозу 4:48”. Нестандартнае ў гэтай пастаноўцы яшчэ і тое, што мы рассаджваем гледачоў на сцэне. Трэба адзначыць, што спектакль прывозіць Тэлаўскі прафесійны дзяржаўны драматычны тэатр. Увогуле, мы стараемся складаць праграму так, каб было 20 ці 30 адсоткаў прафесійных тэатраў, тэатры моладзевыя і ўніверсітэцкія і, такім чынам, адбываўся абмен, каб адны артысты цягнуліся да другіх, каб прафесійныя акцёры глядзелі ў вочы маладым, якія часам больш апантаныя на сцэне, таму што для акцёраў-аматараў сцэна – гэта жыццё, іх любоў, а для прафесійных – праца. Цікавая беларуская праграмма. Гэта не толькі беларускія спектаклі, але і пастаноўкі па беларускіх аўтарах. Тэатр “ТUT” (Тартускі ўніверсітэт) прывязе пастаноўку “Пасля слэш /” па п’есе Віктара Красоўскага. Рэжысёр тэатра і гэтага спекакля Калі Куду – аматар беларускай сучаснай драматургіі і не аднойчы ставіў беларускіх аўтараў. У рэпертуары тэатра тры ці чатыры п’есы Паўла Пражко. Зноў з Масквы прывязуць “Гамлета”. Шэкспір увогуле заўсёды з’яўляецца ў нашай праграме. На гэты раз “Гамлет” будзе прадстаўлены ў амаль камедыйным жанры, але ж усё роўна кропелькі трагедыі будуць прысутнічаць. Вечар пластычных спектакляў адбудзецца 1 снежня а 22 гадзіне. Глядач убачыць праект Сяргея Паяркава, спектакль “Зярно” і потым тэатр Skyline пакажа спектакль “Блізкасць”. Skyline прымаў ужо удзел у “Куфар-Пластыліне”, ён не так даўно працуе, але ж іх творчасць адрозніваецца асаблівым падыходам. Звычайна для пластычных спектакляў калектыў абірае нейкую тэму і развівае яе ў сваім перфомансе на 20–25 хвілін, даследуе яе пластычнымі сродкамі. “Блізкасць”. Тут з назвы зразумела, што пойдзе гутарка пра блізкасць паміж людзмі, і, як прызнаюцца самі ўдзельнікі спектакля, падчас рэпетыцый яны вызначалі адносіны паміж сабой як адзінкамі творчага калектыву. Асобна трэба сказаць пра спектакль тэатра “На балконе”. Сёлета яны святкуюць сваё 70- годдзе, гэта адзін з старэйшых тэатральных калектываў Беларусі. За гады існавання тэатра ў ім працавалі сёння вельмі вядомыя творцы. Напрыклад, Валерый Енісенка, які зараз кіруе тэатрам у Віцебску, ён быў кіраўніком тэатра. Мы пачнём сваю праграму з цікавага, сацыяльнага, актыўнага і актуальнага спектакля “Ноч Гельвера”, падзеі якога распавядаюць пра тое, што сёння адбываецца ў нашым сацыяльным жыцці. Гэта і праблема нацыі, рас, дыскрымінацыі, і, калі глядзець больш шырока, нацызму. Дзеянне адбываецца перад пачаткам Другой Сусветнай вайны, але тое, што можна пабачыць на сцэне, і сёння мае месца, прынамсі, у Заходняй Еўропе. Ёсць і класічныя спектаклі, але ж яны апрацаваныя ўжо на сучасны лад, гутараць сучасная мовай, ёсць і зусім эксперыментальныя працы, і ўсе яны базіруюцца на традыцыі. Да што казаць, праграма вельмі насычаная, няма выпадковых, шараговых спектакляў, усе яны маюць свой адметны вобраз, наяўную пазіцыю. Трэба прыходзіць і глядзець. Тым больш што ў нас ёсць прыемныя бонусы ў выглядзе бясплатных квіткоў для тых адданых гледачоў, хто набудзе 4, 8 ці 12 квіткоў. − Назавіце, калі ласка, тры спекатклі, якія Вы больш за іншыя чакаеце, жадаеце паглядзець ужывую? − Так, мы не ўсе спекатклі бачылі на сцэне, нешта праглядалася толькі на відэазапісах. Гэта будуць “Аповед пра сем павешаных” па Л. Андрэеву, “Дэмакратыя” па І. Бродскім і спектакль “Шоўк” па А. Барыка. “Дэмакратыю” прывязе моладзевая трупа камернага драматычнага тэатра з Кастрамы. Цікавая назва, падыход. Адразу ўзнікае пытанне: ці ёсць тут нейкі падсэнс, іронія ў самой назве. Гэты спекталь будзе казаць пра тое, што дэмакратыя – толькі маніфест, які ніяк сабе не праяўляе. Мы можам казаць пра дэмакратыю ў шырокім сэнсе слова, але ў жыцці не паводзіць сабе ў адносінах адзін да аднога дэмакратычна, на роўных. І артысты з Кастрамы кажуць пра тое, што дэмакратыя павінна пачынацца з вашага дома, з нас саміх, і тады менавіта яна будзе ў краіне. Спектакль “Шоўк” прыедзе з Бельгіі, з тэарам Льежскага ўніверсітэта, і будзе, напэўна, адным з самых прыгожых у праграме ва ўсіх сэнсах. Вельмі прыемна паглядзець яго ў канцы фестывалю. − Ці ёсць агульная канцэпцыя для ўсіх спектакляў? − Тэма ідэнтыфікацыі сабе ў свеце і самаідэнтыфікацыя. І мы для сабе вырашылі, што канцэпцыя будзе пра пластычны свет, пра пластычныя межы ў гэтым свеце, пра магчымасць праяўленне сябе ў жорсткіх межах сучаснага свету. А ў візуальным плане мы ўзялі за асновы тэму 12. Так супала, што “Куфар” быў перанесены на 12-ы месяц, ён праходзіць 12-ы раз, 12 краін-удзельніц. Заканчваецца год, цыкл, мабыць, гэта нейкі рубеж, які “Тэатральны куфар” будзе пераходзіць, з’явіцца нешта новае, фестываль зажыве новым жыццём. Яшчэ будуць сюрпрызы ў межах “Куфра”, калі гледачы змогуць знайсці нешта пластылінавае. “Куфар” выходзіць у публічную, незвычайную для сябе і гледачоў прастору. Будуць ладзіцца акцыі ў гандлёвым цэнтры “Сталіца”. Таму 12 гадзін, час ісці на “Куфар”! Марына ЕЛІСТРАТАВА Глядзіце відэа:
print

Вам таксама можа спадабацца:

Дадаць каментар

Ваш e-mail не будзе апублікаваны. Абавязковыя палі пазначаны *