Як рэалізуецца «дарожная карта Беларусі» ў межах Балонскага працэсу? (+відэа)

14 Jan, 2016.

Ольга Жук БГУ Болонский процесс Дорожная карта Беларуси Сёлета ў маі  на канферэнцыі міністраў адукацыі 48 краін  Еўрапейскай прасторы Беларусь была прынята ў Балонскі працэс. БДУ – галоўны ўніверсітэт краіны, і таму ад яго працы па ўдасканаленні адукацыйнага працэсу шмат у чым залежыць якасць прафесіянальнай падрыхтоўкі спецыялістаў у краіне. Савет маладых вучоных філалагічнага факультэта ў пачатку снежня зладзіў сустрэчу з загадчы­цай кафедры педагогікі і праблем развіцця адукацыі БДУ, доктарам педага­гічных навук, прафесарам Вольгай ЖУК. Вольга Леані­даўна як член нацыянальнай групы экспертаў па пытаннях рэформы вышэйшай адукацыі падрабязна растлумачыла сутнасць Балонскага працэсу, ахарактарызавала сусветныя сацыякультурныя тэндэн­цыі, якія ўплываюць на развіццё вышэйшай адукацыі. Вольга Леанідаўна адразу падкрэсліла, што прыняцце Беларусі ў Балонскі працэс – гэта сведчанне таго, што наша сістэма вышэйшай адукацыі развіваецца дастаткова эфектыўна. І шматлікія сустрэчы з замеж­нымі экспертамі пацвярджаюць гэтую доб­рую ацэнку. – Наколькі актыўна ідзе працэс нашай адаптацыі да Балонскага працэсу? – Перш за ўсё мы маем так званую Дарожную карту – план мерапрыемстваў па аптымізацыі айчыннай сістэмы вышэйшай адукацыі. Напрыклад, больш поўнае ўкара­ненне Еўрапейскай сістэмы назапашвання і пераносу крэдытаў. У прынцыпе, мы ўжо яе рэалізуем, новым з’яўляецца тое, што ўпершыню вучэбная нагрузка ацэньваецца не з пазіцыі таго, наколькі «адпрацаваў» са студэнтамі выкладчык, а наколькі плённа студэнт асвоіў тую ці іншую вучэбную дыс­цыпліну або адукацыйную праграму. У адпаведнасці з Дарожнай картай мы павінны ўкараніць трохузроўневую струк­туру вышэйшай адукацыі (бакалаўрскі, магіс­тарскі, доктарскі (аспірантура)). Як вядома, аспірантура ў нас аднесена да паслядыпломнай адукацыі. Зараз разглядаецца пытанне аб уключэнні аспірантуры ў струк­туру вышэйшай адукацыі. Гэта, безумоўна, узмоцніць збалансаванасць і пераемнасць праграм падрыхтоўкі спецыялістаў і наву­кова-педагагічных кадраў вышэйшай ква­ліфікацыі. Таксама з улікам Дарожнай карты нам трэба распрацаваць нацыянальную рамку кваліфікацый. Гэта таксама вельмі вялікая праца, і яе нашы суседзі – Расія, Украіна – ужо ажыццявілі. Размова ідзе аб карэктным апісанні на аснове пераемнасці сучасных кваліфікацыйных патрабаванняў да пра­фе­сійнай дзейнасці выпускнікоў усіх ступеняў вышэйшай адукацыі (бакалаўр, магістр, кандыдат навук (доктар)). У Балонскім працэсе выкарыстоўваецца ўніверсальны інстру­мент – так званыя Дублінскія дэскрыптары – для апісання характарыстык ступеняў і ква­ліфікацый. Нам таксама трэба ўжываць гэты інструмент. Распрацоўку нацыянальнай квалі­фікацыйнай рамкі трэба ажыццяўляць сумесна з сектарам працы, працадаўцамі. Хачу падкрэсліць, што ўкараненне еўра­пейскай сістэмы крэдытаў і сучаснай нацыянальнай рамкі кваліфікацый з’яўляецца сродкам акадэ­мічнага прызнання нашых дыпломаў, раз­віцця крэдытнай мабільнасці студэнтаў. Яшчэ важным паняццем Балонскага працэсу з’яўляецца студэнтацэнтрыраваны пады­ход. Ён вызначае вектар пераарыен­тацыі навучальнага працэсу ў ВНУ ад вык­ладання (аб’ём гадзін, навучальныя мэты выклад­чыкаў, тэрміны навучання і г.д.) да вучэння як дзейнасці студэнтаў, да больш поўнага ўліку іх адукацыйных магчымасцяў і патрэбаў, патрабаванняў працадаўцаў. Галоўным у навучанні становіцца дзейнасць студэнтаў па засваенні адукацыйных праграм, узрастае аб’ём іх самастойнай працы, адказнасць за атрыманыя вучэбныя вынікі. – Вы згадалі крэдытную сістэму. Ці будуць змены закранаць залікова-экза­ме­нацыйную сесію, улік наведвання?Ольга Жук БГУ Болонский процесс Дорожная карта Беларуси – Лічу, што гэтыя змены ўжо адбываюцца. Ва ўніверсітэце ўведзена рэйтынгавая сістэма ацэнкі вынікаў навучання, у заліковых кніжках ужо выстаўляюцца крэдыты. Тут вельмі важна кожнаму студэнту разумець, што ацэньваецца менавіта яго вучэбная праца. Крэдыты неабходна зарабіць, выканаў­шы шэраг прамежкавых вучэбна-даследчых работ у рамках асваення дысцыпліны або яе модуля, абараніўшы вучэбна-даследчы праект, заданне на перыяд практыкі і г. д. – А што менавіта дае крэдытная сістэма? І як ацэньваецца дзейнасць студэнта? Крэдыты – гэта мера ацэнкі «кошту» пэўнай дысцыпліны або пас­пяховасці выканання вучэбных работ ці здачы экзамену? – І тое, і іншае. Усе віды вучэбнай нагрузкі, якую выконвае студэнт, ацэньваюцца крэдытамі – вынікі вывучэння вучэбнай дысцыпліны, яе модуля або цыкла дысцыплін, вынікі практык, самастойная праца студэнтаў па дысцыпліне, выкананне вучэбна-даследчых праектаў, распрацоўка курсавых і выпускных работ і інш. Вызначэнне крэдытаў грунтуецца на розных параметрах. Але абавязкова ўлічваюцца тэрміны навучання, аўдыторныя гадзіны, агульная вучэбная нагрузка студэнта, якая змяшчае ўсе віды выкананай студэнтам вучэбна-даследчай дзейнасці і вынікі навучання. – Калі правамерна казаць пра павышэнне якасці адукацыі ў рамках Балонскай сістэмы, то ці правамерна таксама казаць пра павышэнне статусу нашага дыплома? – Статус дыплома, безумоўна, пад­высіцца. Да дыплома будзе выдавацца спецыяльны дадатак, так званы Diploma Supplement, дзе з дапамогай сістэмы крэдытаў і еўрапейскай ацэначнай табліцы будзе выразна пазначана, якія дысцыпліны, якія віды вучэбна-даследчай працы студэнт асвоіў, якія адзнакі атрымаў і колькі набраў у працэсе навучання крэдытаў. І, паколькі гэтая крэдытная сістэма з’яўляецца агульнай для краін Балонскага працэсу і павінна быць звязаная з нацыянальнай і еўрапейскай рамкамі кваліфікацый, то любому эксперту ў еўрапейскай ВНУ будзе зразумела, што ведае і ўмее рабіць уладальнік дыплома і які­мі кампетэнцыямі ён валодае. Гэта з’яўляецца, у сваю чаргу, элементам прызнання дыпломаў і ўмовай развіцця ма­більнасці студэнтаў. – Як Вы лічыце, Балонскі працэс – гэта эвалюцыя або рэвалюцыя для айчыннай вышэйшай адукацыі? – Вядома, эвалюцыя. Па сутнасці, у 2010 г. мы былі гатовыя ўвайсці ў Балонскі працэс. Многія патрабаванні ўжо былі выкананы. Гэ­та ўкараненне двухступеньчатай структуры вышэйшай адукацыі, распрацоўка адукацыйных стандартаў спецыяльнасцяў на кампетэнтнаснай аснове і многае іншае. Таму мы ўжо не адзін год, і нават не адну пяцігод­ку, рухаемся ў рамках патрабаванняў Ба­лонскага працэсу. Значнае не толькі пашырэнне правоў студэнтаў і выкладчыкаў, звязаных з іх мабільнасцю. Гэта, перш за ўсё, адказнасць за якаснае выкананне вучэбнай нагрузкі, патрабаванне да павелічэння аб’ёму самастойнай працы студэнта, якую ацэньваюць крэдытамі, павышэнне патра­баванняў да педагагічных кампетэнцый выкладчыка – умець арганізоўваць адукацыйны працэс у рамках студэнтацэнтрыраванага падыходу на аснове сучасных эфектыўных методык і тэхналогій, уключа­ючы інфарма­цыйна-камунікацыйныя тэх­налогіі. – А ў чым заключаецца студэнтацэнтрыраваны падыход?Ольга Жук БГУ Болонский процесс Дорожная карта Беларуси – Па сутнасці, гэта асобасна арыентаваны падыход, які забяспечвае больш поўны ўлік адукацыйных патрэбаў і магчымасцяў студэнтаў, меркаванняў працадаўцаў па падрыхтоўцы спецыялістаў. Якія інстру­мен­ты Балонскага працэсу падтрымліваюць да­дзены падыход? Па-першае, гэта ўжо разгле­джаная намі Еўрапейская сістэма назапашвання і пераносу крэдытаў. Па-другое, гэта магчымасць студэнта выбіраць навучальныя дысцыпліны, курсы па выбары і форму навучання, выбудоўваць індыві­ду­альныя адукацыйныя траекторыі па засва­енні адукацыйных праграм. Студэнтацэнтрыраваны падыход мае на ўвазе акты­візацыю самастойнай работы студэнтаў – як аўдыторнай, так і паза­аўды­торнай. Напрыклад, у абноўленых адукацыйных стандар­тах спецыяльнасцяў для першай ступені вы­шэйшай адукацыі Бе­ларусі ўтрымліваюцца 35–40 % дыс­цыплін і спецкурсаў па выбары студэнтаў. 50 % ад аб’ёму гадзін па дыс­цыпліне ад­водзіцца на самастойную працу студэнтаў. 30–40 % зместу тыпавых праграм можа змяняцца вы­кладчыкамі пры рас­працоўцы рабочых вучэбных праграм з улікам навуковых іна­вацый, кірункаў раз­віцця прафесій­най дзейнасці, патрабаван­няў студэнтаў і пра­цадаўцаў. У магістратуры 70 % зместу адукацыйнай праграмы фар­мі­руецца ўста­но­вай вышэйшай адукацыі. З гэтай долі 50 % прыпадае на электыўныя дысцыпліны, якія абірае для вывучэння сам студэнт. Гэтыя палажэнні з’яўляюцца нар­матыўна-мета­дычнай асновай для рэалі­зацыі студэнтацэнтрыраванага падыходу. – Безумоўна, Балонскі працэс дае магчымасці студэнтам стажыравацца за мяжой. А ці ўзрасце мабільнасць наву­ковых работнікаў і выкладчыкаў? – Канешне. У рамках Балонскага працэсу існуюць спецыяльныя праграмы, напрык­лад, Erasmus+, «Гарызонт 2020». Яны накі­раваны на далучэнне выкладчыкаў да міжнародных праектаў. У гэтай сувязі ўзрастаюць патрабаванні да педагагічных кампетэнцый выкладчыкаў: гатовасць удзельнічаць у навуковых даследаваннях, валоданне англійскай мовай, якая ста­новіцца ўніверсальнай у навуковых дасле­даваннях. Напрыклад, у 2015 г. падчас конкурсу праектных прапаноў па праграме Erasmus+ у рамках інструмента «Развіццё патэнцыялу ў сферы вышэйшай адукацыі» беларускія ВНУ са сваімі замежнымі парт­нёрамі ўдзельнічалі ў падачы 46 заявак. Сярод адабраных для фінансавання – 4 пра­екты, у якіх удзельнічае наш універсітэт. Інфармацыю пра розныя праграмы і між­народныя праекты можна знайсці на сайце офіса праграмы Erasmus+ у Беларусі www.erasmus-plus.belarus.unibel.by. Таксама іс­нуе еўрапейскі сайт Балонскага працэсу – www.ehea.info. Акрамя таго, беларускім офісам праграмы Erasmus+ выпускаецца інфармацыйны бюлетэнь, у якім змяшча­­ец­ца карысная інфармацыя і метадычны ма­тэрыял па пытаннях Балонскага працэсу.Ольга Жук БГУ Болонский процесс Дорожная карта Беларуси – І апошняе. Як Вы ад­значылі, Балон­скі працэс – гэта патрабаванне глаба­лізацыі. Але, пры сваім маштабным характары, гэта працэс, які ўніфікуе сусветную сістэму аду­кацыі, ці працэс, які падтрымлівае на­цыянальную спецыфіку? – Вельмі добрае пытанне, і адказаць на яго трэба адназначна. Як ужо казала, мэта Балонскага працэсу – зрабіць больш гар­манічным функцыянаванне і развіццё адзінай Еўрапейскай прасторы вышэйшай адукацыі, садзейнічаць узмацненню яе канкурэнтаздольнасці і прывабнасці. Га­лоў­ным прынцыпам Балонскага працэсу за­стаецца «ўпарадкаваная разнастайнасць». Уласныя стандарты якасці вышэйшай адукацыі мы павінны звяраць са стандартамі якасці вышэйшай адукацыі ў рамках Балонскага працэсу і за кошт гэтага павышаць якасць, эфектыўнасць і даступнасць айчыннай адукацыі. Але ніхто не прымушае нас ігнараваць уласны лепшы адукацыйны вопыт, нацыянальныя традыцыі ў адукацыі. Балонскі працэс закладвае вектар ва ўдасканаленні нацыянальных сістэм вышэйшай адукацыі. Гэ­та апераджальная адукацыя. Яна павінна рэагаваць на выклікі і патрабаванні часу, забяспечваць падрых­тоўку спецыялістаў з улікам не толькі актуальных патрабаванняў рынку працы, але і перспектыўных напрам­каў развіцця выт­ворчасці, навукі, тэхналогій. Сучасны ўні­версітэт, якім з’яўляецца наш БДУ, павінен гарантаваць студэнтам пад­рыхтоўку да будучыні, а не да мінулага. Таму сёння мы павінны арыентавацца не толькі на патрэбы працадаўцаў, але і ствараць (або абнаў­ляць) вучэбныя планы ці адукацыйныя праграмы «з апераджэннем» і забяспечваць іна­ва­цыйнае развіццё краіны. Так, Балонскі працэс у пэўным сэнсе ўніфікуе Еўрапейскую прастору вышэйшай адукацыі, каб вытрымаць націск глабаліза­цыі і забяспечыць якасць адукацыі. Але пры гэтым на аснове ўпарадкаванай разнастай­насці Балонскія рэформы падтрымліваюць нацыянальную спецыфіку. Гутарыў Сяргей МАЕЎСКІ Відэа:
print

Вам таксама можа спадабацца:

Дадаць каментар

Ваш e-mail не будзе апублікаваны. Абавязковыя палі пазначаны *