Гугл-эфект: як дбаеш, так і маеш

16 Jan, 2016.

гугл-эффект Сёння, дзякуючы пошукавай сістэме Google, любы ахвотнік можа знайсці інфармацыю рознага зместу: звязацца з анлайн-бібліятэкай, пачытаць навуковую дысертацыю, якую толькі ўчора здаў магістрант Гарвардскага ўніверсітэта, "пахадзіць" у фармаце 3D па музеях, паглядзець-паслухаць канцэрт Вагнера, знаходзячыся пры гэтым у іншай краіне. Пра такое нашы бацькі і марыць не маглі, праўда? Чытай, натхняйся, аналізуй. Карыстайся, адным словам. А зараз пра цёмны бок медаля. Пачнём са школьнікаў. "Першы раз у першы клас з iPad" – мільгаюць загалоўкі беларускіх газет. Вось дзе ўжо дзівосы! Зараз як зажывём! Троху ніжэй загаловак: "Дзяржава дае безпрацэнтны крэдыт, каб сабраць школьніка ў школу". Парадокс! Грошай няма на форму, а на iPad, значыць, ёсць. А якім чынам гэты цуд-сродак прынясе карысць дзіцяці? Навучыць прапісваць літары на экране? Наўрад ці. Што тады казаць пра шкоду зроку.гугл-эффект Мімаволі задаёмся пытаннем: каго мы гадуем? Спажыўцоў камп'ютарнай прадукцыі. Працуем не на веды, а на тэхніку. Учорашнія школьнікі – сённяшнія студэнты, якія звыкліся да "вялікага пальца". На што разлічвае выкладчык 21 стагоддзя, задаючы студэнту падрыхтаваць рэферат, што ён пойдзе ў бібліятэку, праседзіць там дзень-два, вышукваючы патрэбную і цікавую інфармацыю? На жаль, Google у дапамогу. "Ctrl+C, Ctrl+V", кажучы мовай студэнтаў. Паехалі далей. Пытанняў "навошта" становіцца ўсё больш. Навошта ехаць ва ўніверсітэт і праседжваць гадзіны, мардуючы сябе голадам, калі гэту ж інфармацыю можна прачытаць у інтэрнэце дома, у цяпле. гугл-эффект Навошта выкладчыку імчацца праз увесь горад, зрываць голас на лекцыях, калі яе можна аформіць у дакумент і разаслаць на пошту навучэнцам. Хай чытаюць. Варыянт: запісаць усё на відэа. Практыка лекцый анлайн даўно не ў здзіўляе ў краінах у стадыі развіцця. Здавалася б, са з'яўленнем інтэрнэту, дзе захоўвацца інфармацыя непараўнальная з базай дадзенай Нацыянальнай бібліятэкі, нашых ведаў павінна стаць больш. Але вучань арганізаваны такім чынам, што яму значна прасцей націснуць на кнопачку пошуку, чым пераварушыць гару літаратуры, выцягваючы неабходныя факты. гугл-эффектГаворка ідзе пра большасць. У выніку школьны настаўнік атрымлівае шок: 11-класнікі не ведаюць, хто такі Калчак. А выкладчык універсітэта са здзіўленнем выяўляе, што студэнты не памятаюць год пачатку Першай сусветнай вайны. Галоўная праблема ў тым, што пры падрыхтоўцы да заняткаў мы, студэнты, у большасці выпадкаў звяртаемся да інтэрнэту, а не да кніг. Мы не вучымся працаваць з навуковай літаратурай, не аналізуем, не адсочваем, не сістэматызуем. Замест таго, каб свае даклады падмацоўваць інфармацыяй з сусветнага павуціння, мы нахабным чынам яе капіруем.гугл-эффект На кантрольнай працы бясшумна дастаём смартфон, падлучаны да сеткі, і шчасна перапісваем. Навошта нанова ствараць ровар. У надзвычайнага сатырыка Міхаіла Жванецкага ёсць геніяльны маналог з гэтай нагоды:
"Націсні кнопку – і загарыцца экран. Націсні кнопку – і зменіш малюначак. Націсні кнопку – і спыніш жыццё. Націсні кнопку – і корань квадратны. Кнопку – і табе расставяць коскі. Кнопку – гатовае прызнанне ў каханні, толькі ўстаў прозвішча і выберы, каму паслаць. Націснуў кнопку – набраў жартаў, выйшаў на сцэну. Як лёгка. Дзеці кіруюцца. Націскай кнопкі – і ты складзеш песню. "Энтар" – і ты маеш чарцяжы. "Энтар" – і ты пазнаеш пра хваробу. Толькі ці станеш ты кампазітарам, урачом, пісьменнікам. Націсні кнопку, і даведаешся. І зразумееш, як мала ты хацеў!"
Як дбаеш, так і маеш, казалі нашы продкі. Хочаш вывастрыць вастрыню розуму, выразнасць думкі? Перастань капіяваць і пачынай думаць самастойна! Арцём БАСАЛЫГА гугл-эффект
print

Вам таксама можа спадабацца:

Дадаць каментар

Ваш e-mail не будзе апублікаваны. Абавязковыя палі пазначаны *