Новыя імёны Беларусі – гэта студэнты БДУ

19 Jan, 2016.

PqdhgYreUpo

Як пачаўся для вас 2016 год? Для пярвічнай прафсаюзнай арганізацыі студэнтаў БДУ ён пачаўся з новых праектаў, конкурсаў і перамог. 13 студзеня нашы студэнты прынялі ўдзел у раённым этапе Рэспубліканскага прафсаюзнага конкурсу творчасці працоўных калектываў “НОВЫЯ ІМЁНЫ БЕЛАРУСІ–2016”, які адбыўся на базе цэнтра дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі “Ранак”.

Прафсаюзная арганізацыя БДУ ад Маскоўскага раёна г. Мінска ўдзельнічала ў дзвюх намінацыях конкурсу: “выяўленчае і дэкаратыўна-прыкладное мастацтва” і “сцэнічная творчасць”.

dTuKn9oS_z8

Лідзія Заблоцкая (Інстытут журналістыкі БДУ, 1 курс) з песняй RhythmInside і танцавальны калектыў Freaks (Інстытут бізнесу і менеджменту тэхналогій БДУ) з танцам “Школа” сталі пераможцамі раённага этапу і прадставяць прафсаюзную арганізацыю студэнтаў на гарадскім этапе Рэспубліканскага конкурсу.

У танцавальным жанры наш універсітэт таксама прадставіў танцавальны калектыў студэнтаў факультэта міжнародных адносін FIRS-band з танцам Energy, у інструментальным жанры – Ульяна Сушко, студэнтка 3 курса РФКТ, з кампазіцыяй А. Вівальдзі “Поры года. Лета”.

MiewAfFb178 Юлія Казіева, студэнтка 2 курса ММФ БДУ, Юлія Сюркова, студэнтка 5 курса факультэта сацыякультурных камунікацый БДУ, Аляксандр Шэлегаў, студэнт 5 курса, і Валерыя Маслова, студэнтка 4 курса, факультэта сацыякультурных камунікацый БДУ прадставілі свае працы ў жанры мастацкай фатаграфіі. У жанры “жывапіс” удзельнічалі працы Алены Каваленкі, студэнткі 3 курса факультэта сацыякультурных камунікацый БДУ.

Не хочацца пісаць трывіяльныя фразы і банальныя кампліменты, але выступленні і працы нашых студэнтаў былі сапраўды годнымі і прыгожымі! Мы шчыра дзякуем усім канкурсантам за ўдзел. Упэўнены, што гэты год прынясе вельмі шмат перамог і дасягненняў!

Алёна ЯКАВЕНКА

uJpSFLA0ZOQ

print

Вам таксама можа спадабацца: