Роздум пра грамадства. Ці быць звышчалавекам?

12 Jan, 2015.

бгу сверхчеловек Кожны дзень аднолькавы. Калі хоць на хвіліну стаць сумленным самому з сабой і светам, не ўдавацца ў прыватнасці рамантычных пачуццяў ці скептычных разважанняў, наша жыццё заўсёды знаходзіцца на адным з двух канцавоссяў. Ці мы сутыкаемся з адынамічнай, сумнай руцінай, ці мы грэемся пад крылом мімалётнага, але прыязнага шчасця. Многа каго такое становішча спраў задавальняе. І ў гэтым няма нічога дрэннага. Плынь жыцця павінна быць звілістай, з мноствам абыходаў, загібаў, перапраў. Праўда, слова "павінна" вельмі ўмоўнае, асабліва калі яго атачыць двукоссем. Бо калі большасці хапае таго, што яно мае, то гэта не значыць, што ўсё добра. Адвечная дылема, якая жывая не толькі ў розумах філосафаў, але і кожнага чалавека. Вось толькі ў адрозненне ад першых апошнімі адводзіцца на другі, трэці, чацвёрты план… Ці павінен чалавек быць чымсьці вялікім, чым проста індывідам? Ці можна ахвяраваць уласнай і сямейнай выгадай, стабільнасцю, каб аддаць перавагу інтарэсам грамадства? Для еўрапейскага свецкага грамадства адказ на дадзенае пытанне неадназначны. Існуюць прыхільнікі як і адной мадэлі жыцця, так і другой. Дастаткова паглядзець на тое, як жывуць немцы, якія практыкуюць прынцып “зрабі добра і сабе, і свайму народу”. Ці на галандцаў, якія хоць і вядуць больш бяздзейны лад жыцця, але ўсё ж арганізоўваюцца ў групы, суполкі (як правіла, па тэрытарыяльнай прыкмеце). А вось для постсавецкай прасторы прасцей закапацца ў сямейны вольны час і не ведаць нават сваіх суседзяў. І нельга ж абвінаваціць людзей у тым, што яны жадаюць клапаціцца пра сябе больш, чым пра іншых. Гэта ўласціва кожнаму чалавеку, уключаючы і аўтара гэтага тэксту. Але калі ёсць усведамленне таго, што ты горшы за Ніколу Тэслу ці Нэльсана Мандэлу, ці не нагода гэта для таго, каб пачаць да чагосьці імкнуцца? Ці не нагода гэта для таго, каб забыцца пра ўсе другарадныя рэчы і пачаць развівацца не толькі ў імя сябе, ці сям'і, але і дзеля ўсяго свету? Калі-небудзь прыйдзе час, калі мы перастанем крыўдаваць на тых, хто з намі не згодны. Калі-небудзь мы перастанем біць нашых дзяцей і дэманстраваць сваю перавагу над імі. Калі-небудзь мы перастанем шукаць нагоду для свята і паліваць брудам працу, на якую самі ж уладкаваліся. Калі-небудзь мы будзем вышэйшыя за рэлігійныя і палітычныя звады. Прыйдзе дзень, калі нам надакучыць карыстацца толькі чужым і захочацца стварыць штосьці сваё. Калі-небудзь мы выключым тэлевізары, камп’ютары і смартфоны, каб без сораму ўспомніць хоць бы школьную праграму прыродазнаўчых навук. І калі-небудзь нам захочацца, хай ненадоўга, але наблізіцца да ніцшэанскага ідэалу звышчалавека. Гэта будзе светлы дзень не для чалавецтва, і нават не для грамадства. Гэта будзе свята асобы, веры, творчасці, вольнага часу і любові да жыцця. Такі дзень надыдзе. Але ці спатрэбіцца для гэтага нараджэнне чарговага генія ці другое прышэсце? Артур КІРЫЛЕНКА бгу сверхчеловек  
print

Вам таксама можа спадабацца:

Дадаць каментар

Ваш e-mail не будзе апублікаваны. Абавязковыя палі пазначаны *