Цікавая кампанія. На Універсітэцкай субоце БДУ прадэманстраваў свае адукацыйныя магчымасці (+відэа)

30 мая, 2016.

8

Упершыню БДУ прыняў удзел у Рэспубліканскай універсітэцкай субоце, арганізаванай Міністэрствам адукацыі 14 мая на пляцоўцы мінскага Палаца спорту.

На выставе-прэзентацыі БДУ можна было пазнаёміцца з сучаснымі адукацый­нымі магчымасцямі вядучай ВНУ краіны, атрымаць інфармацыю пра правілы прыёму, пачуць пра дзейнасць кожнага факультэта, яго перавагі, дасягненні і ў жывых зносінах са студэнтамі, выкладчыкамі і супрацоўнікамі БДУ, даведацца пра перспектывы працаўладкавання, а таксама паўдзельнічаць у інтэрактывах і ўбачыць гатовыя праекты студэнтаў.

4
Не засталася ўбаку і прафсаюзная арганізацыя студэнтаў БДУ. Моладзевыя актывісты з запалам распавядалі навед­нікам пра студэнцкае самакіраванне, пра побыт і вольны час і дапамагалі адчуць сапраўдны дух студэнцтва. Праз свой досвед яны распавядалі будучым абітуры­ентам, як рознабакова прадстаў­лена студэнцкае жыццё ў БДУ і як можна рэалі­зоўваць свае здольнасці, ідэі і праекты.

7
Удзельнікі мерапрыемства сталі свед­камі спартыўных выступленняў, кон­кур­саў, выстаў і майстар-класаў, а таксама гледа­чамі гала-канцэрта рэспуб­лі­канскага фэсту мастацкай творчасці навучэнскай і студэнцкай моладзі «Арт-вакацыі».
Карысная інфармацыя, навіны, а таксама выдатны настрой, шмат усмешак і па­зітыву спадарожнічалі дадзенаму святу.
Гэты дзень запомніўся ўсім яркім і вясёлым!
Дар’я СПЯЦАНАВА

Відэа:

2

print

Вам таксама можа спадабацца: