«Стоп, маніпуляцыя!» цi Як навучыцца казаць «не»

19 Aug, 2016.

 manipulacia_ckazat_net Манипуляция сказать нет

Нам часта даводзіцца сутыкацца са спробамі іншых людзей кіраваць нашымі паводзінамі. У псіхалогіі такое кіраванне прынята зваць маніпуляцый. Ці можна абараніцца ад такога ўздзеяння? Якія ёсць спосабы абароны?

Будзьце ўважлівыя!

Першым дзеяннем у псіхалагічнай абароне з’яўляецца ўсведамленне самага факту маніпуляцыі: “Стоп, маніпуляцыя!” Пры дэшыфроўцы чужых паводзін арыентуйцеся на адчуванні! Нават калі ваш розум можна ашукаць, то ў галіне падсвядомасці вас падмануць немагчыма. Істотная прыкмета маніпуляцыі — пачуццё нязручнасці. Вы не жадаеце выконваць якія-небудзь дзеянні, але з прычыны нейкіх маральных акалічнасцяў змушаны іх выканаць: у адваротным выпадку будзе “нязручна”, “эгаістычна”, “па-хамску”, “брыдка”, “ніякавата”, “вы не апраўдаеце чыйгосьці даверу”, “будзеце выглядаць у дрэнным святле” і да т.п. Усё гэта накіравана на актуалізацыю ўнутрыасобаснага канфлікту “хіба я магу быць такім?”.

 manipulacia_ckazat_net Манипуляция сказать нетПакуль маніпулятыўнасць уздзеяння не ўсведамляецца, натуральна не ажыццяўляюцца ахоўныя дзеянні. Як толькі адбываецца ўсведамленне, пачынаюць дзейнічаць базавыя ахоўныя механізмы.

Самым філагенетычна старажытным спосабам абароны, відаць, трэба прызнаць уцёкі, услед за ім — заміранне і хаванне (сыход у хованку) і толькі затым — сустрэчны напад на агрэсара ці імкненне паўплываць на яго паводзіны. Прынамсі, іх можна назіраць практычна ва ўсіх відаў жывёл.

Пасіўная абарона — самы бяскрыўдны спосаб абароны ад маніпуляцыі. Яго можна ўжываць ва ўмовах недахопу часу, калі вы не ведаеце, што рабіць, як адказаць маніпулятару ці калі не хочаце псаваць з ім адносіны.

У гэтым дапамогуць наступныя метады:

— Не рэагуйце на словы маніпулятара, маўчыце, робячы выгляд, што не пачулі ці не заўважылі.

— Прыкінецеся дурным, зрабіце выгляд, што не зразумелі, пра што гаворка.

— Перавядзіце гутарку на іншую тэму.

— “Згаджаючыся” з прапановай маніпулятара, абавязкова агаварыце, што канчатковае рашэнне вы прымеце крыху пазней, што вам неабходна падумаць, што дасць магчымасць “адыграць назад”.

— Пакажыце самавалоданне, захоўвайце вытрымку. Зрабіць гэта дапамогуць наступныя спосабы:

Разглядванне. У празмернасці адмоўнай інфармацыі неабходна пераключыць канал успрымання. Таму ў вострым становішчы належыць канцэнтраваць увагу не на тым, што і як той казаў суразмоўцамі, а на тым, што вы можаце разгледзець у іх знешнасці і ў наваколлі. Хай той, хто дзейнічае на нервы, працягвае казаць усё што заўгодна. Вы ж уважліва разглядайце і запамінайце дэталі становішча і твар суразмоўцы, нібы потым збіраецеся пісаць карціну. Раптоўнае маўчанне прыслабіць напор маніпулятара.

Візуалізацыя. Чалавечае ўяўленне здольна дзеяць цуды.

— Уявіце, што ў маніпулятара з’явілася тое, што вам прыемна (выраслі крылы матылька ці вялікія вушы).

— Уяўна паменшыце ў росце чалавека, які дзейнічае вам на нервы, хай ён будзе ліліпутам, гномікам ці прусаком.

— Паспрабуйце ўявіць гэтага чалавека ў камічным выглядзе (напрыклад, у “сямейных” трусах і ў шапцы-вушанцы).

— Выдумайце сцэну ўяўнага рэваншу ў адносінах да вашага крыўдніка і ўяўна нацешыцеся “помстай”.

Захоўвайце спакой. Мітусячыся, бегаючы па пакоі, яшчэ больш разгубіцеся. Лепш сядзьце і засяродзьцеся. Дыхаеце як мага глыбей. Выпіце шклянку вады.

Памарудзіце з адказам. Трымайце паўзу. Гэта дазваляе супакоіцца і, лепш засяродзіўшыся, падабраць адказ. Можаце прывучыць сябе адказваць толькі пасля таго, як уяўна далічыце да дзесяці. Гэта, дарэчы, будзе казаць пра вас як пра самавітага чалавека, які ведае цану свайму слову.

Невербальныя знакі. Вельмі важна сачыць за сваімі целавымі праявамі. Прамая спіна, роўнае дыханне і цвёрды погляд самі па сабе абараняюць ад маніпулятара.

Актыўная абарона ад маніпуляцыі manipulacia_ckazat_net Манипуляция сказать нет

Калі пазбегнуць зносінаў з маніпулятарам не атрымліваецца і ёсць магчымасць не баяцца канфлікту, можна звярнуцца да актыўнай абароны: рассакрэціць і зрабіць контрудар.

Для гэтага можна выкарыстоўваць наступныя прыёмы.

  1. Расставіць кропкі над “i”. Выкажыце маніпулятару ўсё, што вам не падабацца і прымусьце яго растлумачыцца:

“Што менавіта вам трэба?”, “Скажыце прама, куды вы хіліце?”. Гэтыя пытанні прымусяць маніпулятара перайсці да сутнасці справы, ці яму прыйдзецца ігнараваць пытанне, што можа выклікаць незадаволенасць і ўмацуе псіхалагічную абарону.

  1. Зваротны ўдар (контрманіпуляцыя). Прыкіньцеся, што не разумееце, што вамі спрабуюць маніпуляваць, і пачніце сваю гульню. Ваша мэта — адказаць маніпулятару яго ж прыёмамі, паказаць вашу псіхалагічную перавагу. У такіх выпадках гаворка звычайна ідзе пра тое, каб або працягнуць маніпуляцыю, якую распачаў маніпулятар, але ўжо пад сваім кантролем і ў сваіх інтарэсах, або распачаць уласную маніпуляцыю. Важна, каб эфект адпавядаў інтарэсам адрасата.

Напрыклад, малазнаёмы суразмоўца ў гутарцы выкарыстоўвае памяншальна-ласкальныя формы звароту да вас: “Каток”, “Мілачка”, “Ігарочак”. Такім чынам ён спрабуе ўсталяваць псіхалагічную перавагу, робіць так званую “прыбудову зверху”. У гэтым выпадку трэба пачаць звяртацца да суразмоўцы падобным чынам, пакуль ён не зразумее, што не зможа “націснуць”.

Універсальныя спосабы абароны ад маніпуляцый наступныя:

Вучыцеся казаць “не”

Чалавек, які саромеецца прамовіць слова “не” — самая лёгкая здабыча маніпулятара. Трэба ўразумець, што любы мае права адмовіцца, любы мае права сказаць “не”. “Не” павінна быць вымаўлена рашуча. Гэта магчыма, толькі адмовіўшыся ад жадання падабацца ўсім без выключэння. Паколькі гэты намер першапачаткова асуджаны на няўдачу. Думайце больш пра свае запатрабаванні.

Вытрымлівайце дыстанцыю

Маніпулятары лёгка атрымліваюць карысную для іх інфармацыю пра “ахвяр” не дзякуючы сваім уменням, а дзякуючы празмернай даверлівасці людзей.

Беражыце свае эмоцыі

Не паддавайцеся пачуццю віны ці абавязку. Маніпулятары часта гэтым карыстаюцца. І не адказвайце агрэсіяй на агрэсію. Галоўнае — памятаць асноўную задачу прыёмаў маніпулявання (адцягнуць ад уласных інтарэсаў, збіць з толку, атрымаць выгаду, выкарыстоўваючы скажоную рэакцыю). Для таго, каб не апраўдаць чаканні маніпулятара, варта выразна і цвёрда захоўваць у свядомасці свае галоўныя інтарэсы, заставацца на пазіцыях рэальнасці ва ўспрыманні сваіх прыярытэтаў.

 manipulacia_ckazat_net Манипуляция сказать нетБудзьце непрадказальныя

Непрадказальнасць у зносінах з маніпулятарам гарантуе чалавеку непаражальнасць. Калі маніпулятар не можа “пралічыць” ахвяру, ён не можа ўплываць на яе. Немагчыма атрымаць перамогу, калі правілы гульні ўвесь час змяняюцца.

Не выхваляйцеся

Хвальба — найлепшы спосаб прымусіць іншых пазайздросціць, а для маніпулятара гэта відавочная дэманстрацыя слабых бакоў патэнцыйнай ахвяры — указанне на мішэнь уздзеяння. Тыя, хто ведае пра гэта, усвядомлена сціпла сябе паводзяць.

Абараняючыся ад маніпуляцыі, варта памятаць, што самая галоўная зброя — мір. Не варта атакаваць першым. Агрэсару проста трэба даць зразумець, што сваіх мэт ён не дасягне.

Алена Уладзіміраўна  ДРАВIЦА, урач-псіхатэрапеўт установы аховы здароўя “Гарадскі клінічны псіхіятрычны дыспансер”

 Кантактны тэлефон 201 96 44

 

 

 

 

print

Вам таксама можа спадабацца: