Горад Кальмар: журналістыка па-шведску

16 Sep, 2016.

1

Планёрка ў рэдакцыі газеты «Ostran»

 Гэта гісторыя пра тое, як дзве студэнткі Інстытута журналістыкі БДУ селі ў самалёт і адправіліся скараць Швецыю. На гэта ў нас у запасе было два тыдні. Такую магчымасць атрымалі дзякуючы шматгадоваму супрацоўніцтву журфака і Fojo Media Institute у горадзе Кальмар. Давайце зазірнём у рэдакцыі швецкіх газет Ostran і Barometern разам з намі.

Панядзелак (5 верасня)

Першы дзень самы цяжкі, таму што трэба прывыкаць да англійскага маўлення, але мы з гэтым выдатна справіліся. У Fojo прыязнай усмешкай нас сустракае Lars Holm – разам ладзім экскурсійны абыход будынка. Тут выдатна абсталяваны не толькі пакоі для працы, але і месцы для адпачынку. Больш за ўсё ўразіў куток з некалькімі гамакамі, дзе можна рэлаксаваць з кнігай ці кубкам кавы. Заўтра мы адправімся ў нашы рэдакцыі, таму Lars падрыхтаваў займальную лекцыю пра шведскія СМІ, незалежнае жыццё выданняў, свабоду друку, журналісцкую этыку, а таксама прадэманстраваў некалькі рэгіянальных газет, дызайн якіх прыемна здзівіў. Трыма асноўнымі складнікамі журналістыкі ён назваў інфармацыю, яе старанную праверку і каментары. Журналістыка не можа існаваць без зваротнай сувязі, без рэакцыі чытачоў – яна накіроўвае іх і, па словах нашага лектара, з'яўляецца вартавым сабакам дэмакратыі. Нам, прадстаўнікам спецыяльнасці "друкаваныя СМІ", было прыемна даведацца, што рэгіянальныя газеты ў Швецыі карыстаюцца добрым попытам і выходзяць шэсць разоў у тыдзень, маюць усярэдзіне тэматычныя дадаткі. Прафесія журналіста з'яўляецца адной з папулярнай і вельмі шануецца сярод жыхароў. Аднак, каб быць на добрым рахунку, неабходна працаваць аператыўна і быць мультыжурналістам, асвоіўшы розныя сферы сваёй справы.

da2

Падчас канферэнцыі, прысвечанай тэме аховы здароўя

Аўторак (6 верасня)

Стажыроўку я праходзіла ў рэгіянальнай шведскай газеце Ostran, дзе асвятляецца не толькі жыццё Кальмара, але і шматлікіх іншых суседніх населеных пунктаў. Мне вельмі пашанцавала: куратарам практыкі стаў выдатны журналіст і чалавек Ulf Karlsson, які дапамог пачувацца часткай гэтага дружнага калектыву. Прыкладна 15 журналістаў працуюць для таго, каб газета прыходзіла да чытачоў цікавай. Да друку выданне фарміруюць у адмысловым аддзеле, дзе адразу вярстаецца адразу 11 газет, якія рыхтуюць у гэтым вялікім і вельмі сучасным будынку.

da38

Такі план дапамагае журналістам «Ostran» ствараць цікавыя выпускі сваёй газеты

Працоўны дзень шведскіх журналістаў пачынаецца з планёркі, але троху незвычайнай для нас. Перад кожным ляжыць ліст, дзе выразна распісана, якія заданні сёння маюць працаўнікі. Гэта дапамагае стварыць выдатны план працы, каб у 12 гадзін ночы газета магла ўжо друкавацца, а прыкладна ў 4 раніцы паступіць у гандлёвыя кропкі. Найбольш важныя моманты пры падрыхтоўцы нумара пазначаюцца на дошцы ў адмысловай схематычнай форме. Таксама на планёрцы абмяркоўваецца, што пойдзе на сайт, які ўвесь час абнаўляецца, і на старонку выдання ў Facebook.

23s12-ostran-302__mngl_20120123ab5x012nyh_1-indd_2031Газета Ostran вельмі маляўнічая, асвятляе на старонках усе сферы ў жыцці грамадства і надае вялікую ўвагу спорту. Жанравая палітра не занадта разнастайная – папулярным з'яўляецца рэпартаж. Першыя 2-3 старонкі адводзяцца пад матэрыялы на тэму палітыкі. Апошнія ж, як мы і прывыклі, маюць прагноз надвор'я, забаўляльную інфармацыю, віншаванні і звесткі пра смерць некаторых жыхароў. Газета вылучаецца незвычайнай рубрыкай, дзе размяшчаюцца фота, якія адлюстроўваюць даўнія гістарычныя падзеі, што нагадваюць пра жыццё мінулых гадоў.

У гэты дзень мяне чакалі дзве цікавыя сустрэчы. Адна з іх – гутарка з паліцыянтам на тэму бяспекі грамадзян. Таксама наведала вілу дзівоснай прыгажосці, абсталяваную для канферэнцый і важных перамоў. Будынак нагадаў старадаўнюю сядзібу з кніг Маргарэт Мітчэл пра жыццё Скарлет О'хары, з тэрасы які адкрываўся чароўны выгляд.

Серада (7 верасня)

Горад Кальмар не вельмі вялікі, журналісты з мясцовых газет спяшаюцца на адны і тыя ж мерапрыемствы. Таму не дзіўна, што з маім калегам, якая праходзіла стажыроўку ў рэгіянальным выданні Barometern, часта працавалі разам. Вось так у сераду прысутнічалі на важнай канферэнцыі, дзе падымаліся пытанні аховы здароўя, слухалі даклады.

Пасля сустрэліся з працаўніком газеты Вarometern, які падрыхтаваў цікавы аповед пра вёрстку і дызайн друкаваных выданняў.

da4-kopiya

Сотрудник газеты «Barometern» проводит мастер-класс по вёрстке

Тэорыя дэманстравалася на практыцы з дапамогай праграмы InDesign. Каб вярстальшчык працаваў аператыўна, кожная рубрыка і тып тэксту маюць загадзя створаны макет, куды хутка змяшчаецца тэкст. Так, журналіст і фатограф абмежаваны гэтымі рамкамі, але гэта дазваляе рабіць газету вядомай, сістэматызуе вонкавы выгляд выдання і паскарае працэс вёрсткі – вельмі зручна. Адкрыўшы макет патрэбнага нумара выдання, вярстальшчык па колеры, які выкарыстоўваецца ў шаблоне, разумее: здадзены тэкст у набор ці яшчэ не. Дзякуючы гэтаму часам на стварэнне адной старонкі газеты сыходзіць усяго 5 хвілін.

da10У сераду для нас стаў незабыўным паход у Norden – гэта кампанія дапамагае шматлікім вядомым касметычным брэндам у свеце. Як? Яе адмысловая тэхніка напаўняе яркія флаконы і цюбікі неабходным змесцівам. Амаль уся прадукцыя ідзе на экспарт, і многія людзі не ведаюць пра тое, што маюць такі цуд у сваім горадзе, таму матэрыялы на гэту тэму вельмі актуальныя. Завяршыўся наш працоўны дзень наведваннем Музея мастацтваў.

Чацвер (8 верасня)

Яго смела можна назваць "днём фота" ў нашай стажыроўцы. Чацвер мы правялі з сапраўдным прафесіяналам у сферы фатаграфіі – Anders Johansson з задавальненнем даваў цікавыя парады і адкрыў адзін сакрэт. "Самае важнае не тое, якая ў цябе камера, а якія думкі і пачуцці ты адчуваеш, калі ствараеш малюнак", – прызнаўся ён.

da19

Уважліва сочым за працай фатографа Andersa - сапраўднага прафесіянала ў сваёй справе

Разам мы адправіліся ў лагер для ўцекачоў – Швецыя дапамагла многім з іх. Пакуль Anders быў заняты фотаздымкай, выбіраючы ўдалыя ракурсы, мы слухалі сумны аповед мужчыны з Сірыі пра трагедыю, якая здарылася ў яго сям'і. Толькі сутыкнуўшыся з гэтай праблемай тварам, зразумела ўвесь жах такіх сітуацый.

da24

Падчас сустрэчы з бежанцам з Сірыі

У гэты дзень мы спазналі вялікі поспех! Пазнаёміліся з былым рэдактарам газеты Вarometern, які ў 1952 годзе прыйшоў у выданне юным карэспандэнтам. Ён паказаў вельмі даўнія выпускі выдання і амаль без акцэнту прачытаў вершы рускіх паэтаў, прызнаўшыся, што не раз бываў у Расіі і мае там шмат сяброў.

da31

З былым рэдактарам газеты «Barometern», які ведае на памяць вершы рускіх паэтаў (фота: Anders Johansson)

Калі вярнуліся ў рэдакцыю, наш фатограф Аnders распавёў, як ён выбірае фота для выданняў і апрацоўвае іх.

Яго цікавы аповед працягнуў спецыяліст па афармленні інфаграфікі на старонках газет, прадэманстраваўшы розныя спосабы яе стварэння.

da33

На сустрэчы са шведскай чэмпіёнкай свету і Еўропы па скачках у вышыню Kajsoy Bergqvist

Увечар убачылі знакамітую шведскую спартсменку Kajsy Bergqvist, якая не толькі распавяла пра сваё спартыўнае жыццё, але і адкрыта разважала на розныя тэмы, што хвалююць яе землякоў і прыхільнікаў.

Пятніца (9 верасня)

У першай палове дня разам з журналістамі з Ostran пабывала на дзвюх сустрэчах. Спачатку адправіліся ў мясцовую школу – у газету планаваўся матэрыял пра настаўніцу, заслугі якой годныя ўвагі і пашаны.

2

Журналістка Linn з газеты «Ostran» гутарыць з настаўніцай для будучага матэрыялу

Шведскім СМІ не чужыя партрэтныя замалёўкі пра простых людзей, іх справы і дасягненні. Пры наступным інтэрв'ю, пакуль мой куратар запісваў у нататнік важныя цытаты свайго суразмоўцы, я фатаграфавала.

4

Разам са сваім куратарам практыкі ў выданні «Ostran» Ultom адправілася на інтэрв'ю: ён гутарыць, а я фатаграфую

Вельмі прыемна, што зроблены мной здымак быў адабраны для суботняга нумара выдання. Яшчэ за гэтыя дні паспела падрыхтаваць матэрыял, які распавядае пра Беларусь і Швецыі, пра захаванне народных здабыткаў і сапраўдных майстроў ганчарнай справы. Зусім хутка шведскія чытачы пазнаёмяцца з ім, а я вам распавяду, што мяне здзівіла ў Швецыі. Хоць стажыроўка ў выданнях надышла да заканчэння, наперадзе ў нас яшчэ не адзін насычаны дзень у Кальмары.

Дар'я НІКАНЧУК

Фота: Дар'я Ніканчук, Маргарыта Кухта

da13

Музей мастацтваў у Кальмары

print

Вам таксама можа спадабацца:

Адзін каментар

  1. Гость says:

    Малайцы!

Дадаць каментар

Ваш e-mail не будзе апублікаваны. Абавязковыя палі пазначаны *