Сутычка першакурснікаў хімічнага факультэта БДУ

14 Sep, 2016.

85hx0r4-ohq

Бераг Мінскага мора, цёплы сонечны дзянёк, лёгкі ветрык… Ці можа быць штосьці лепшае? Можа!

11 верасня менавіта ў такое выдатнае надвор'е Мінскае мора наведалі першакурснікі хімічнага факультэта БДУ! А сабрала іх усіх разам “Сутычка першакурснікаў”.

З самай раніцы камітэт БРСМ хімічнага факультэта працаваў над абсталяваннем пікетаў, і вось усе гатовыя пачынаць.

Прыехаўшы на месца, першакурснікі выглядалі вельмі зацікаўленымі.

8vofh9bqj6c

Дзяцей чакала шмат цікавых пікетаў, пачынаючы ад скачкоў у смеццевых пакетах і адгадвання мелодыі да "слоіка з неспадзеўкай".

nzulvgv77g8

Яны спраўляліся з заданнямі на "ўра", адразу відаць: ва ўніверсітэт яны паступілі поўнымі энергіі і сіл.

Але вось пікеты ўжо ззаду, застаўся ўсяго адзін конкурс. Конкурс на найлепшы творчы нумар. І тут першакурснікі выявілі сябе на поўную: запальныя танцы, песні пад гітару, вясёлыя пастаноўкі… увогуле, было на што паглядзець.

kopiya-c_ha4igg6gc

Аднак прайшоў і гэты конкурс, надышоў час падводзіць вынікі. Перад журы стаяла складаная задача: усе каманды былі добрыя, але пераможца быць павінен.

Балы падлічаны, пара аб'яўляць пераможцу. У кожнага з удзельнікаў у сэрцы было спадзяванне на перамогу.

Абвяшчэнне вынікаў.

t8e9xyzhgni

Трэцяе месца дасталася энергічнай камандзе 6-й а групы.

Другое заняла самая дружная каманда 3-й групы.

Ну а першае месца заняла самая запальная каманда 7-й групы, з чым мы іх і віншуем!

Гэтыя тры каманды атрымалі ачмуральныя прызы, а першаму месцу ўжо па традыцыі дастаўся велізарны торт.

Хто б ні быў пераможцам, усе атрымалі зарад станоўчых эмоцый надоўга і запомнілі гэту сутычку назаўжды.

Іна ХОХ

Яшчэ больш фота тут

tbsrknygk4

print

Вам таксама можа спадабацца:

Дадаць каментар

Ваш e-mail не будзе апублікаваны. Абавязковыя палі пазначаны *