Ізноў у першы раз. 1 верасня ля рэктарата БДУ на ўрачыстай імпрэзе натхнялі першакурснікаў (+відэа)

5 Sep, 2016.

Копия DSC_9123 фпм_новый размер

Што звычайна прыходзіць нам на розум, калі мы ўспамінаем 1 верасня? Хутчэй за ўсё, гэта будуць далёкія школьныя ўспаміны, сярод якіх: вялізныя букеты для першай настаўніцы, новая школьная форма, знаёмства з аднакласнікамі і захапляльнае адчуванне, што ты ўваходзіш у новы неверагодны свет, дзе пачнецца новая запамінальная глава твайго жыцця. Час ідзе. Школа засталася ззаду. Аднак усё, што было перажыта амаль што 11 гадоў таму, многія першакурснікі ўзгадалі 1 верасня на іх першай лінейцы ў якасці студэнтаў БДУ.

DSC_8533 ректорат_новый размер

Нягледзячы на тое, што прагноз надвор'я стрымаў сваё абяцанне: раніца была па-асенняму хмурнай і не выклікала ўражання якога-небудзь свята, ва ўнутраным дворыку панавала прыемная мітусня: ішлі апошнія этапы падрыхтоўкі да афіцыйнай часткі, студэнты шукалі свае факультэты, знаходзілі, знаёміліся са сваімі таварышамі.

DSC_8747рр_новый размер

DSC_8807 оо_новый размерІ вось урачыстае мерапрыемства, прымеркаванае да Дня ведаў, пачалося. Адкрывалася яно віншаваннем рэктара БДУ акадэміка Сяргея Уладзіміравіча Абламейкі, які выказаў пажаданні паспяховай вучобы і запамінальнага часу ў сценах найлепшай ВНУ краіны. Для гэтага маецца важкая перадумова: зусім хутка спаўняецца 95 гадоў з дня заснавання Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта, а гэта дае падставу спадзявацца на яркія падзеі, звязаныя з такой важнай датай, у жыцці ўстановы.

DSC_8993 первокурсница_новый размерАдразу пасля віншаванняў, азнаямлення з кіраўніцтвам, выканання гімна БДУ вакальнай групай «Галант», а таксама ўскладання кветак да мемарыяла ў памяць аб загінулых у гады Вялікай Айчыннай вайны студэнтаў і выкладчыкаў слова для віншаванняў і пажаданняў новаму пакаленню студэнтаў было дадзена прадстаўнікам і лідарам не толькі «аўтарытэтных» студэнцкіх арганізацый універсітэта, як, напрыклад, БРСМ БДУ, студэнцкі саюз БДУ, студэнцкі савет па якасці адукацыі, але і зусім маладых аб'яднанняў, сярод якіх творчы саюз БДУ.

Таксама акрамя афіцыйных асоб ад студэнтаў першага курса выступіла Наталля Мішчанка, якая набрала сёлета на іспытах 398 балаў з 400 магчымых.

Завяршылася мерапрыемства запускам шароў, што сімвалічна нагадвала новае пакаленне студэнтаў, якія ўваходзяць у зусім незнаёмы, але такі цікавы этап свайго жыцця. Адразу пасля гэтага яны займелі магчымасць зрабіць фатаграфіі на памяць і сэлфі са сваімі сябрамі па вучобе, наведаць экскурсію па вучэбных карпусах БДУ, рэктараце і музеі гісторыі БДУ. І, вядома, распачаць заняткі ва ўжо блізкіх сценах універсітэта.

DSC_9408 юрфак_новый размер

Ксенія АТРАШКЕВІЧ

Фота: Яўген Памыткін

Відэа:

 

print

Вам таксама можа спадабацца:

Дадаць каментар

Ваш e-mail не будзе апублікаваны. Абавязковыя палі пазначаны *