Уверх па рэйтынгу. БДУ значна палепшыў свае пазіцыі паводле QS

27 Sep, 2016.

26.10.11г. минск. бгу. главный корпус. фасад Фото Артура Прупаса

6 верасня брытанскае рэйтынгавае агенцтва Quacquarelli Symonds апублікавала рэйтынг 800 найлепшых універсітэтаў свету, у якім БДУ значна палепшыў свае пазіцыі, заняўшы 354 месца. У 2015 г. вядучая ВНУ краіны знаходзілася на 421-430 месцы, у 2014 годзе – на 491-500 пазіцыі.

Такім чынам, БДУ амаль на 70 пазіцый падняўся ў рэйтынгу QS і абышоў усе польскія, украінскія, латвійскія і літоўскія вышэйшыя навучальныя ўстановы.
Рэйтынг QS грунтуецца на аналізе дадзеных пра ВНУ і апытаннях незалежных экспертаў. Ацэньва­юцца такія паказчыкі, як вынікі апытання экспертаў (акадэмічная рэпутацыя) і працадаўцаў, індэкс цытавання навуковых прац за апошнія 5 гадоў, суадносіны коль­касці выкладчыкаў і студэнтаў, колькасць замежных студэнтаў і выкладчыкаў і інш.
На вяршыні абноўленага рэйтынгу аме­рыканскія ВНУ: Масачусецкі тэх­налагічны інстытут, Стэнфардскі і Гарвардскі ўніверсітэты.
Вядучыя нацыянальныя ўніверсітэты краін-суседзяў Беларусі: МДУ імя М. В. Ламаносава (108), Казахскі нацыянальны ўні­вер­сітэт імя аль-Фарабі (236), Тартускі ўні­версітэт (347), Варшаўскі ўнівер­сітэт (366), Кіеўскі нацыя­нальны ўніверсітэт (431-440), Вільнюскі ўніверсітэт (481-490) і Латвійскі ўніверсітэт (651-700).
Сярод беларускіх ВНУ ў рэй­тынгу QS 2016 года прадстаўлены таксама БНТУ (701+).

kopiya-sm
Увогуле, БДУ паказвае высокія пазіцыі і ў іншых вядомых сусветных рэйтынгах, стабільна трап­ля­ючы ў 2 адсоткі найлепшых уні­версітэтаў свету.З чым звязаны апошнія міжнародныя поспехі ВНУ, растлумачыў прарэктар па вучэбнай рабоце Аляксей ТОЛСЦІК:
– Рэйтынгі QS і THE улічваюць параметр «якасць адукацыі» пры ранжыраванні ВНУ.  Ён грунтуецца на водгуках людзей, якія актыўна ўдзельнічаюць у навукова-адукацыйнай, акадэмічнай прасторы –выкладчыкаў-экспертаў, а таксама працадаўцаў. Ім высылаюцца ан­кеты з пытаннямі, напрыклад: «Якую ВНУ ў той ці іншай краіне вы ведаеце?», «Як ацэньваеце ў ёй якасць выкладання?» і інш. На адказы экспертаў уплывае сусветная рэпутацыя ўніверсітэта. І па гэтым параметры БДУ вельмі выгадна гля­дзіцца. У нас шмат выпускнікоў, якія працуюць у розных краінах свету. І працадаўцы іх практычныя ўменні ацэньваюць годна. Акрамя таго, наша ВНУ актыўна прырастае замежнымі студэнтамі. Цяпер у БДУ вучыцца больш за дзве тысячы чалавек з 50 краін свету. Яны атрымаюць дыплом, вернуцца на радзіму і стануць там экспертамі, будуць услаўляць альма-матар. Вядомасць – адна з прычын, чаму мы актыўна, скачкамі, набіраем вышыню.
БДУ імкнецца падтрымліваць акадэмічную мабільнасць. Штогод за мяжу выязджае каля тысячы выкладчыкаў і гэтулькі ж студэнтаў па міжнародных абменных праграмах, для ўдзелу ў канферэнцыях.
Важным крытэрыем ацэньвання ВНУ з’яўляецца яе прысутнасць у міжнароднай навукова-публіцыс­тычнай прасторы. Наколькі актыўна на даследаванні навукоўцаў спасылаюцца ў сваіх працах замежныя калегі. З беларускіх навукоўцаў найбольш цытаваныя тыя, хто працуе ў сумесных міжнародных навуковых кааперацыях, напрыклад, у ЦЕРН – Еўрапейскай арганізацыі па ядзерных даследаваннях.
Менавіта з дапамогай навукоў­цаў БДУ адкрыты базон Хігса, імі былі створаны вядо­мыя супрацьпухлінныя прэпараты, прыборы, распрацаваныя ва ўніверсітэце, працуюць на Міжнароднай касмічнай станцыі і многае іншае.
Ацэньваючы ВНУ па рэйтынгу QS, абавязкова звернуць увагу на суадносіны колькасці студэнтаў і выкладчыкаў. Так, Аляксей Толсцік распавёў, што ў БДУ на аднаго настаўніка даводзіцца шэсць навучэнцаў, а ў астатніх бела­рускіх ВНУ суадносіны 1 да 10. У замежнай вышэйшай школе такія прапорцыі ўвогуле вызначаюцца спецыяльнасцю. Напрыклад, на 20 гуманітарыяў будзе даводзіцца 1 выкладчык, у той час як суадно­-сі­ны настаўнікаў і студэнтаў на прыродазнаўчанавуковых ці тэх­нічных кірунках – 1 да 2!
Юлія СЕНЬКАВЕЦ

Фота: Артур Прупас

print

Вам таксама можа спадабацца:

Дадаць каментар

Ваш e-mail не будзе апублікаваны. Абавязковыя палі пазначаны *