Чамадан, канспекты, Вільнюс

12 Oct, 2016.

cpukfmdpizs

Студэнцкія гады – гэта не толькі гады змен, выпрабаванняў і ўражанняў на ўсё жыццё, таксама гэты час для новых магчымасцяў. Напрыклад, у мяне з'явіўся шанец паехаць па абмене ад свайго факультэта. І шляхам уласных старанняў гэты семестр я знаходжуся ў Вільнюсе.

Для тых, каму цікава, што трэба зрабіць для гэтага і што вас чакае, прашу чытаць далей. Я буду імкнуцца асвятляць усе самыя важныя пытанні і падзяляцца з вамі ўласным досведам.

Такім чынам, як стаць тым самым шчасліўчыкам?

Я, на жаль, не ведаю канкрэтных падрабязнасцяў наконт кожнага факультэта БДУ, але ў агульных рысах сістэма працуе ўсюды аднолькава. У першую чаргу вам трэба даведацца, дзе знаходзіцца на вашым факультэце аддзел міжнародных адносін. Упэўнена стукаем у дзверы, вітаемся і задаём пытанне: "Ці ёсць на нашым факультэце праграмы абмену? Што трэба для таго, каб стаць удзельнікам?" Як бачыце, усё вельмі проста. Мне распавялі пра праграму, унеслі ў спіс прэтэндэнтаў і сказалі чакаць. Папярэдзілі таксама, што я буду абавязана здаваць дзве сесіі: у БДУ і ў замежным універсітэце. З разлікам гэтага час здачы сесіі ў БДУ будзе падоўжаны афіцыйна.

fq4mzxtl65q

У патрабаваннях да кандыдатаў ад факультэта да факультэта адно застаецца нязменным: добрыя паказчыкі ў вучобе і актыўная грамадская дзейнасць. Раз у месяц я падыходзіла да супрацоўнікаў аддзела і нагадвала пра сябе, пыталася, ці ёсць якія-небудзь навіны, г.зн. паказвала сваю зацікаўленасць.

Калі вы даведваецеся, што атрымалі месца, пачнецца самае адказнае: збор дакументаў. Мой спіс быў такі: страхоўка, копія пашпарта, выпіс з рахунку, даведка з універсітэта і акадэмічны транскрыпт. Каб гэты працэс быў не такім страшным, пацікаўцеся, хто яшчэ з вашага факультэта едзе, тады вы зможаце аб'яднацца. Калі такога чалавека не будзе, то не хвалюйцеся, ад ўніверсітэта, які прымае, вам будзе дадзены Buddy (куратар), у чые абавязкі ўваходзіць дапамога з падрыхтоўкай да паездкі і падтрымка па прыбыцці ў краіну. Але гэта яшчэ не ўсё, вы будзеце не адзіным абменнікам, гэта факт. Так што пацікаўцеся ў свайго Buddy, ці ёсць нейкія групы ў Facebook для такіх жа студэнтаў, як вы. Там можна будзе і суседа для жыцця знайсці, і раіцца з імі, бо яны праходзяць праз тое ж, што і вы.

3kblhujimnu

Жыллё лепш пачынаць шукаць адразу. Мы пачыналі з кватэр, але часта нам адмаўлялі, таму што арэндадаўцу не зручна прымаць толькі на паўгода, большасць згодны мінімум на год. Можна схітраваць, але пры гэтым страціць

дэпазіт: падпісаць дамову на год, а пасля скасаваць, калі вам трэба будзе з'язджаць. Пры пошуку кватэр мы знайшлі адну “фішку”: нашмат прасцей дамовіцца пра тэрміны арэнды з людзьмі, чые аб'явы больш старыя.

Калі з кватэрай не атрымаецца, ёсць варыянт інтэрната ці, як у маім выпадку, атэля для студэнтаў.

Перад тым, як з'ехаць насустрач новым прыгодам, папярэдзьце сваіх выкладчыкаў, дамоўцеся, як вы будзеце здаваць ім дысцыпліны. Не забывайце падтрымліваць з імі добрыя адносіны.

d7x5odiwovc

Падмацую вас таксама інфармацыяй наконт арыентацыі ў горадзе. Раю запампаваць прыкладанне Trafi. Зручна для таго, каб адсачыць, які транспарт вам падыходзіць, а яшчэ там можна выбудоўваць маршруты. Вядома, можна выкарыстоўваць Maps.Me ці старыя добрыя GoogleMaps. І першае, што я вывучыла: як дабірацца з вакзала да дому. Бо ўсе дарогі вядуць на вакзал.

Такім чынам, я апынулася на месцы ў канцы жніўня. Мае першыя дні былі настолькі насычанымі, што я проста не паспявала пераварваць усю інфармацыю. Напачатку, крывіць душой не буду, мне было троху сумна і страшна. Прыйшло ўсведамленне таго, што знаходжуся зусім адна, без якой-небудзь падтрымкі блізкіх, у чужой краіне. Тут я сама за сябе, і гэта троху ўводзіла ў ступар. Але з кожным новым днём я ўсё больш асвойвалася і набывала ўпэўненасць. Зараз я пачуваюся абсалютна камфортна і спакойна ў Вільнюсе. Немалаважную ролю сыгралі людзі, з якімі мне павезла пазнаёміцца. ISM, г.зн. мой універсітэт з таго боку, арганізаваў вітальны тыдзень для прыезджых студэнтаў. Не перадаць вам усіх эмоцый, якія я адчула. Настойліва рэкамендую вам браць удзел усюды, таму што гэта зблізіць вас з групай.

7ncxfzads2u

Што да зносінаў, то я сутыкнулася з невялікай розніцай у менталітэце. Што б там ні казалі, але адрозненні паміж рускамоўнымі і ўсімі астатнімі існуе. Асноўнае, што заўважыла я і некалькі маіх сяброў: тое, што мы імкнёмся заўсёды трымацца групамі: калі кудысьці ідзеш, то клічаш з сабой кагосьці яшчэ, гэтакія калектывісты. Замежнікі ж самі па сабе, абсалютна незалежныя. Але гэта не замінае нам усім добра кантактаваць, проста займае больш часу, каб знайсці агульную мову.

Час хутка праляцеў. Я не паспела апамятацца, як ужо прайшоў тыдзень, а зараз і месяц. Усё было новым, ад адчування волі зносіла дах, і пачуццё маладосці ап'яняла.

Я спадзяюся, што мне атрымалася падсілкаваць вас новай інфармацыяй. І калі ў вас узнікнуць да мяне пытанні, пішыце на пошту stacegineva@gmail.com

Анастасія ЖЫЛЬНІКАВА, прэс-служба студсаюза БДУ

t-2btvlvonw

print

Вам таксама можа спадабацца:

Дадаць каментар

Ваш e-mail не будзе апублікаваны. Абавязковыя палі пазначаны *