Выбіраюць БДУ! Падведзены вынікі прыёму замежных студэнтаў

9 Jan, 2019.

Усё больш замежных абітурыентаў паступаюць у БДУ, каб атрымаць адукацыю. Распавядаем, колькі чалавек з-за мяжы папоўнілі шэрагі студэнтаў нашага ўніверсітэта сёлета.

Агульная колькасць залічаных
Вынікі прыёму замежных грама­дзян на 1 снежня сведчаць пра станоўчую тэндэнцыю: колькасць абітурыентаў з іншых краін расце. Сёлета ў БДУ паступілі 1350 ча­ла­век з улікам праграм дадатковай адукацыі (у 2017 – 1076). З іх на I ступень вышэйшай адукацыі пры­няты 472 замежныя грама­дзяніны (у 2017 – 381), на II ступень – 195 (у 2017 – 190). Досыць інтэнсіўна прайшоў прыём на пад­рых­тоўчае аддзя­ленне ФДА: 407 студэнтаў, што на 120 чалавек больш, чым летась. Дарэчы, замежныя студэнты ФДА – патэнцыйныя студэнты асноўных праграм БДУ. Напрыклад, з 237 выпускнікоў гэтага года 80 % засталіся ў нашым універсітэце: 146 чалавек паступілі на I ступень, яшчэ 43 – у магістратуру.
– Сёлета мы правялі апытанне сярод студэнтаў падрыхтоўчага аддзялення, якое паказала, што ўжо 349 чалавек абралі наш уні­версітэт і пасля ФДА плануюць працягнуць навучанне на іншых факультэтах БДУ: 297 хочуць пас­тупаць на першую ступень, 46 у ­магістратуру і 6 у аспірантуру, – распавядае Вячаслаў Малафееў, дэкан факультэта даўніверсітэцкай адукацыі, адказны сакратар пры­ёмнай камісіі БДУ. – Пакуль у іншыя ўніверсітэты Беларусі запланавалі паступаць толькі 15 чалавек, яшчэ 35 студэнтаў мяр­куюць вярнуцца на радзіму. Гэта тыя, хто прыехаў да нас у рамках сваёй праграмы моўнай практыкі. Яны вяртаюцца ў сваю краіну, але мы іх чакаем пазней або на ўключанае навучанне, або ў магістра­туру.
Адзіны паказчык, па якім не атрымалася выканаць план прыёму замежных грамадзян, – аспіран­тура. Сёлета ў яе пакуль паступілі толькі 30 чалавек (у 2017 – 38). Прыём замежных грамадзян на навучанне не завершаны: на працягу навучальнага года набіраюць студэнтаў у магістратуру і аспі­рантуру, на курсы рускай мовы. У чэрвені–жніўні будзе працаваць летняя школа рускай мовы.

У разрэзе краін
Студэнтамі нашага ўніверсітэта сёлета сталі прадстаўнікі 41 краіны. Сярод тых, хто залічаны на асноўныя адукацыйныя праг­рамы, больш за ўсё грамадзян Кітай­скай Народнай Рэспублікі – 365 чалавек (53 % ад агульнай коль­касці ўсіх замежнікаў). За ёй па колькасці ідуць Туркменістан (132 чалавекі) і Расійская Федэ­рацыя (41 чалавек). Узрасла колькасць прадстаўнікоў Узбе­кі­стана: калі раней з гэтай краіны прыязджалі адзінкі, то сёлета студэнтамі сталі ўжо ­20 чалавек. Гэта вынік працы ўпраўлення міжнародных сувязяў, спецыялісты якога актыўна ўдзельнічаюць у адукацыйных выставах, право­дзяць рэк­ламныя мерапрыемствы ў гэтай краіне.
 

На сёння ў БДУ навучаецца больш чым 2300 замежных студэнтаў з 50 краін

– Перад намі стаіць за­дача набіраць студэнтаў з розных краін. Сёлета наведалі восем дзяржаў, дзе правялі мерапры­емствы, пры­свечаныя папулярызацыі бела­рускай адукацыі, дні адчыненых дзвярэй БДУ на базе школ і ліцэяў, – распавядае Жанна Савельева, начальнік аддзела па рабоце з замежнымі грамадзянамі УМС. – Цяпер мы змяняем фармат працы з замежнікамі: пераходзім ад удзелу ў выставах да правя­дзення сумесна з партнёрамі вы­язных алімпіяд па рускай мове, сумоўяў па рускай мове з патэнцыйнымі кандыдатамі. Гэта дае вынік. Так, сё­лета вялікая ўвага была нададзе-на Узбекістану, дзе мы ўдзельні­чалі ў дзвюх адука­цыйных выставах у верасні і лістападзе. Падчас апошняга візіту праведзена сумоўе са 160 патэнцыйнымі абітурыентамі 2019 года. Цікавасць у замежных грамадзян да БДУ ёсць, але трэба разумець, што і канкурэнты ў нас моцныя – уні­версітэты Расіі, Японіі, Паўночнай Амерыкі, Заходняй Еўропы, Аўстраліі. На выбар замежнага абітурыента вельмі моцна ўплывае міжнародны адукацыйны рэйтынг універсітэтаў, і ў першую чаргу разглядаюцца ўніверсітэты, якія ўваходзяць у топ-500 (або 700). Неабходна мець на ўвазе, што мы прапануем толькі кантрактнае навучанне, а ва ўніверсітэтах Расійскай Федэрацыі існуюць гранты і стыпендыі для замежнікаў. У пэўнай ступені стрымаль­ным фактарам з’яўляецца і кошт адукацыйных паслуг, бо кошт на­вучання ў сумежных з намі дзяржавах значна ніжэйшы.

У прыярытэце – гуманітарныя спецыяльнасці
Найбольшай папулярнасцю ў замежнікаў карыстаецца экана­мічны факультэт, сёлета яго студэнтамі на асноўных праграмах (I, II ступені і аспірантура) сталі 163 чалавекі. Традыцыйна ў тройку лідараў па прыёме замежных абітурыентаў увайшлі філалагічны факультэт – 127 чалавек на асноўныя праграмы і ФМА 105 чалавек. Далей ідзе факультэт журналістыкі, МДЭІ імя А. Д. Сахарава, юрыдычны факультэт, Інстытут бізнесу.
– На жаль, пакуль не атрымлі­ваецца пераламаць тэндэнцыю, звязаную з прыёмам на прыро­да­знаўчыя спецыяльнасці, – адзначае Вячаслаў Малафееў. – У параўнанні з мінулым годам пры­рост ёсць, але ён нязначны. Напрыклад, на біялагічны факуль­тэт залічана 15 чалавек, на ФРКТ – 9, на хімічны – толькі 5. Патэнцыял прыродазнаўчых факуль­тэтаў пакуль у нас не рэа­лізаваны ў поў­ным аб’ёме, таму цяпер мы пла­нуем цэлы шэраг мерапрыемст-ваў па папуляры­зацыі спецыяльнасцяў гэтых фа­культэтаў сярод нашых замежных слухачоў.
Пры выбары спецыяльнасці замежныя абітурыенты кіруюцца яе перспектыўнасцю ў іх краіне, каб вярнуцца на радзіму запа­траба­ванымі спецыялістамі:
– Раней да нас вельмі шмат паступала абітурыентаў з Туркменістана на спецыяльнасць «Геалогія і разведка радовішчаў карыс­-ных выкапняў», паколькі гэта краі­-на багатая на прыродныя рэсурсы. А калі ў Туркменістане паднялі заработную плату педагогам, рэзка вырасла цікавасць да спецыяльнасцяў філалагічнага факультэта, – распавядае Жанна Савельева. – Папулярнасць нашых спецыяль­насцяў у замежных абітурыентаў часам складана спрагназаваць, ­паколькі попыт залежыць ад шмат­лікіх унутраных і знешніх фактараў кожнай краіны.
Для развіцця міжуніверсітэц­кага супрацоўніцтва вялікі патэнцыял утрымліваецца ў распрацоўцы і рэалізацыі сумесных
аду­кацыйных праграм. Сёлета замежных студэнтаў I ступені ат­рымання вышэйшай адукацыі па сумесных адукацыйных праг­рамах залічаны 141 чалавек (у 2017 г. – 161). У прыватнасці:
27 студэнтаў Таджыкскага нацыянальнага ўніверсітэта (ТНУ), якія навучаюцца па адукацыйных праграмах Інстытута тэхналогій БДУ–ТНУ, залічаны на 2 і 3 курс дзённай формы навучання на спецыяльнасці «прыкладная ін­фарматыка», «матэматыка і інфар­ма­цыйныя тэхналогіі», «камп’­ютар­ная бяспека», «медыка-біялагічная спра­ва» (у 2017 – 43);
18 студэнтаў Чэндускага інстытута Сычуанскага ўніверсітэта замежных моў (КНР) залічаны на 3 курс дзённай формы навучання на спецыяльнасць «руская філа­логія» (у 2017 – 22);
12 студэнтаў Хэнанскага ўніверсітэта (КНР) і Чанчунскага інстытута міжнароднай камерцыі (КНР) залічаны на 3 курс дзённай формы навучання на спецыяль­насць «журналістыка» (у 2017 – 15);
4 студэнты Чанчунскага інсты­тута міжнароднай камерцыі (КНР) залічаны на 2 курс на спецыяль­насць «менеджмент (у сферы міжнароднага турызму)» (у 2017 – не залічаліся);
80 кітайскіх студэнтаў залічаны на 1 курс дзённай формы навучання ў Сумесны інстытут БДУ–ДПУ, створаны з Далянскім політэхнічным універсітэтам у 2017 годзе, на спецыяльнасці «прыкладная фізіка» і «механіка і матэматычнае мадэляванне» (у 2017 – 79).

У планах – пашырыць пералік праграм на англійскай мове
Улічваючы, што ў замежных абітурыентаў устойлівым попытам карыстаюцца адукацыйныя праграмы на англійскай мове, перад факультэтамі пастаўлена задача сфарміраваць пералік такіх праграм, якія БДУ зможа прапана­ваць замежнаму спажыўцу. Але гэта праца мяркуе правядзенне комплексу мерапрыемстваў, а менавіта: распрацоўка адпаведнай нарматыўнай дакументацыі, пад­рыхтоўка навучальна-метадычных матэрыялаў на англійскай мове, павышэнне кваліфікацыі выкладчыцкага складу.
Сур’ёзныя змены павінны адбыцца і ў сістэме інфармавання замежнага абітурыента.
– Для іх зручнасці ў БДУ распрацоўва­ецца інфармацый-ная платформа, адкрыццё якой плануецца ў першым паўгоддзі 2019 года. Яна дазволіць пада­ваць дакументы анлайн, задаваць пытанні і хутка атрымліваць на іх адказы, і нават заплаціць за першы семестр вучобы з-за мяжы. Плануецца, што гэта паспрыяе павелічэнню коль­касці замежных абітурыентаў, бо зараз, каб пас­прабаваць свае сілы і прайсці сумоўе, ім не трэба будзе пры­язджаць да нас у краіну, яны змо­гуць зрабіць гэта анлайн, – падкрэслівае Жанна Савельева.

Валерыя БАНДАРЧЫК

print

Вам таксама можа спадабацца: