Выявіць сябе! Падводзім вынікі спартакіяды «Здароўе–2018» сярод работнікаў БДУ [+інфаграфіка і слайды]

1 Mar, 2019.

На працягу года супрацоўнікі БДУ спаборнічалі ў армрэстлінгу, валейболе, гіравым спорце, дартсе, шашках, міні-футболе, настольным тэнісе, плаванні, стрытболе і шахматах. Усяго праграма змагання ўключала 11 відаў спорту, у якіх выступілі звыш 600 прадстаўнікоў 19 зборных факультэтаў і падраздзяленняў БДУ. Паказваем у інфаграфіцы рэйтынг каманд у агульным заліку і прапануем прасачыць шлях перамог і паражэнняў: якія месцы займалі факультэты і падраздзяленні ў кожным відзе спорту.

Як глядзець інфаграфіку? Каб убачыць, як размеркаваліся месцы ў агульным заліку ці ў канкрэтным відзе спорту, клікніце на адпаведную назву калонкі, напрыклад, “Выніковае месца” ці “Стрытбол”. Каб паглядзець гісторыю змаганняў канкрэтнага факультэта, клікніце на яго, і лінія “падсвеціцца”. Калі абраць і клікнуць на некалькі факультэтаў, то можна параўнаць іх вынікі паміж сабой. Пункцірная лінія азначае, што каманда не брала ўдзел у дысцыпліне адпаведнага слупка.

Вам таксама можа спадабацца: