Факультэт філасофіі і сацыяльных навук зрабіў свой выбар сакратара БРСМ!

10 Oct, 2016.

img_8537

30 верасня 2016 года на факультэце філасофіі і сацыяльных навук адбылася важная падзея – выбары сакратара пярвічнай арганізацыі грамадскага аб’яднання “Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі”.

У перадвыбарнай кампаніі ўдзельнічалі 3 кандыдаты:

Віталь Вайтко, студэнт 2 курса спецыяльнасці “псіхалогія”;

Ульяна Масаловіч, студэнтка 1 курса спецыяльнасці “сацыяльныя камунікацыі”;

Ягор Падаляк, студэнт 1 курса спецыяльнасці “сацыялогія”.

img_8532

Нягледзячы на свой юны ўзрост усе кандыдаты на пост сакратара адказныя і дасведчаныя прадстаўнікі БРСМ, якія маюць за сваімі плячамі шматгадовую працу ў такіх кірунках, як добраахвотніцкая дзейнасць, культурна-масавыя мерапрыемствы, штаб працоўных спраў.

Напярэдадні справаздачна-выбарнага сходу ў атмасферы вольнай канкурэнтнай барацьбы ўдзельнікі правялі свае перадвыбарныя сустрэчы і мерапрыемствы. “Кірмаш ласункаў” і акцыя “Рабі дабро” дазволілі студэнтам факультэта філасофіі і сацыяльных навук не толькі лепш даведацца кандыдатаў, але і адкрылі магчымасць пісаць пасланні і пакідаць добрыя пажаданні дзецям з дзіцячага дома.

img_8540

Справаздачна-выбарны сход прайшоў у вольнай давернай атмасферы, дэлегатаў БРСМ ФФСН вітаў сакратар БРСМ БДУ Канстанцін Андрусевіч.

Быў заслуханы і зацверджаны справаздача пра дзейнасць ПА ГА “БРСМ” ФФСН за папярэдні перыяд, адбылося выступленне кандыдатаў з наступнымі гарачымі дыскусіямі ў аўдыторыі, а пытанне пра выбар сакратара было вынесена на закрытае галасаванне па бюлетэнях. Усю сур’ёзнасць працэдуры галасавання і запаўнення бюлетэняў разрадзілі ўсмешкі і добры настрой.

img_8538Па выніку галасавання большасць галасоў была аддадзена самаму юнаму і энергічнаму кандыдату – Ягору Падаляку. Пасля абвяшчэння вынікаў падліковай камісіяй усе прысутныя павіншавалі новага сакратара ПА ГА “БРСМ” факультэта філасофіі і сацыяльных навук БДУ з абраннем і пажадалі яму поспехаў і плённай працы.

Мерапрыемства скончылася прамовай дэкана факультэта філасофіі і сацыяльных навук Вадзіма Францавіча Гігіна і ўручэннем падарункаў новаму сакратару ад камітэта БРСМ БДУ.

Мы віншуем Ягора з абраннем на пост сакратара БРСМ ФФСН і жадаем яму невычэпнага запалу, цікавых праектаў і мерапрыемстваў на карысць БРСМ, універсітэта і факультэта філасофіі і сацыяльных навук!

Таццяна ЛАТАКУРСКАЯ

print

Вам таксама можа спадабацца: