І хай будзе з БДУ сіла!

3 Oct, 2016.

img_8347 24 верасня 2016 года, у дзень нараджэння рэктара Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта, на факультэце філасофіі і сацыяльных навук БДУ адбылося адно з культавых мерапрыемстваў – "Турзлёт-ФФСН–2016". Сёлета турзлёт ФФСН  прайшоў па матывах усім вядомай сагі "Зорныя войны" і быў тэматычна названы "FFSN.WARS. Эпізод I. Крыжоўка". img_8478 З самай раніцы на месца прызначэння прыбылі каманды першакурснікаў, студэнтаў старэйшых курсаў і выпускнікоў факультэта філасофіі і сацыяльных навук. За перамогу змагаліся больш за 20 каманд: “Эвокі”, “Радыяне”, “Мон-каламары”, “Гамарэанцы”, “Кіфары”, “Тускенскія рэйдары” і іншыя героі вядомай сагі высадзіліся на планету Крыжоўка пазмагацца ў міжгалактычнай сутычцы. Крэатыўныя строі ўсіх каманд падкрэслівалі адказны падыход да ўдзелу ў турзлёце. img_8392 На ўрачыстым адкрыцці "FFSN.WARS. Эпізод I. Крыжоўка" з вітальным словам выступіў канцлер федэрацыі планеты "ФФСН. Кальварыйская" – дэкан факультэта філасофіі і сацыяльных навук Вадзім Францавіч Гігін. img_8418 Пасля адкрыцця і падбадзёрвальных слоў адміністрацыі факультэта каманды, ахопленыя галактычнай сілай, рынуліся ў бой. Удзельнікам трэба было пераадолець мноства пікетаў, дэманструючы пры гэтым добрую фізічную падрыхтоўку. Турзлёт скончыўся грандыёзнай агульнай бітвай, вынікі якога адбіліся на выніках: 1 месца занялі ўдзельнікі каманды "Забракі"; 2 месца – каманда "Тускенскія рэйдары"; 3 месца – каманда "Чысы". Віншуем пераможцаў і ўсіх удзельнікаў "FFSN.WARS. Эпізод I. Крыжоўка". Агульным дэвізам мерапрыемства стаў заклік-пажаданне: "І хай будзе з БДУ сіла!" Мерапрыемства было падрыхтавана студэнцкім саюзам ФФСН. Вераніка САЙГАНАВА img_8377
print

Вам таксама можа спадабацца:

Дадаць каментар

Ваш e-mail не будзе апублікаваны. Абавязковыя палі пазначаны *