Як нараджаецца традыцыя. Студэнты і выкладчыкі ФФСН гарэзліва адзначылі Дзень сацыёлага

29 Nov, 2016.

zaveduyushhij-primeril-cilindr-o-konta

14 лістапада на факультэце філасофіі і сацыяльных навук сацыёлагі адзначылі сваё прафесійнае свята – Дзень сацыёлага.

З самай раніцы хол пятага паверха па адрасе вул. Кальварыйская, 9 запоўніўся студэнтамі і выкладчыкамі. Гэта і не дзіўна, бо сам Агюст Конт вёў прыём на ФФСН! Бацька сацыялогіі апынуўся простым і душэўным чалавекам, зусім як чацвёртакурснік Улад Міклашэвіч: сфатаграфаваўся з усімі ахвотнікамі і нават дазволіў прымерыць свой цыліндр загадчыку кафедры сацыялогіі прафесару Аляксандру Данілаву.

sociologiya-upravleniya

У конкурсе "Сацыялогія кіравання" студэнты з рызыкай "кіравалі" сваімі выкладчыкамі. З завязанымі вачыма прафесары і дацэнты праходзілі паласу перашкод, кіруючыся ўказаннямі студэнтаў.

sociologicheskij-bufet

Цэнтральным месцам прыцягнення ў дзень мерапрыемства стаў шчодры "сацыялагічны буфет" і чароўныя "буфетчыцы" ў белых фартушках.

sociologicheskie-predskazaniya-ot-proricatelnicy-t-shaverdo

Вялікай папулярнасцю на свяце карысталася "Бюро сацыялагічных прадказанняў". Ахвотнікаў даведацца свой лёс прымала загадкавая сацыялагічная прадракальніца, якая аддалена нагадвае студэнтку 5 курса Тамару Шаверду. Незаменнымі "прыладамі" для пабудовы сацыялагічных прагнозаў сталі: аранжавы "шар лёсу", карты з партрэтамі мэтраў сацыялагічнай навукі і самая непрадказальная кніга пра сацыялогію – "Час абсэнту". Аўтар кнігі, дацэнт ЖаннаГрышчанка не разгубілася і першай прайшла сеанс сацыялагічнага прадракання.

sociologicheskie-predskazaniya

Пасля абеду імпрэза працягнулася ў вузейшым коле – сацыёлагі сабраліся сваёй сацыялагічнай сям'ёй у зале пасяджэнняў савета факультэта. Студэнты падрыхтавалі для выкладчыкаў прэзентацыю з рэдкімі кадрамі з жыцця кафедры пад акампанемент крыштальнага голасу студэнткі 4 курса Ліны Ровенскай.

stedenty-chitayut-sociologicheskij-rep

Другакурснікі прачыталі сацыялагічны рэп і прадэманстравалі бліскучае пачуццё рытму, студэнт 1 курса Ягор Падаляк раскрыў у сабе паэтычны талент, а студэнткі 4 курса Марына Цялюк і Анастасія Кічатая правялі гумарыстычную віктарыну. Выкладчыкі не пакінулі студэнтаў без неспадзеўкі і зладзілі для ўсіх гарбату з пірагамі і булачкамі, якія самі і спяклі!

У гэты дзень за сталом прагучалі цёплыя пажаданні, сяброўскія парады і незабыўныя жарты ад усіх супрацоўнікаў кафедры. "Запомніце гэты дзень – сёння нараджаецца традыцыя"! – звярнуўся да студэнтаў прафесар Дзмітрый Канстанцінавіч Бязнюк.

Тамара ШАВЕРДА

zaglavnoe-foto

 

print

Вам таксама можа спадабацца:

Дадаць каментар

Ваш e-mail не будзе апублікаваны. Абавязковыя палі пазначаны *