Як школьнікі студэнтамі былі

11 Nov, 2016.

clkp-sp0cfc

Студэнцкі саюз Інстытута журналістыкі запусціў новы праект “Студэнт на тыдзень”. З 31 кастрычніка па 4 лістапада тры абітурыенты змянілі школьныя парты на студэнцкія. На працягу пяці дзён яны наведалі навучальныя заняткі розных курсаў і спецыяльнасцяў.

 Распрацаваная ідэя выйграла фінансаванне ў “Найлепшым моладзевым праекце”. І вось цяпер каманда студэнтаў журфака – Кірыла Карабан, Паліна Даўгіленка, Дыяна Басалаева, Канстанцін Баяндзін – увасобілі планы ў рэальнасць.

— Арганізатары адбіралі абітурыентаў, якія наведвалі гадавыя падрыхтоўчыя курсы, – распавядае Кірыла Карабан, старшыня студсаюза. – Бо ў першы раз “Студэнт” праходзіў у эксперыментальным рэжыме, мы абмежаваліся адной групай. Разам з выкладчыкам Інгай Дзмітрыеўнай Воюш, якая вядзе курсы, задалі твор на тэму “Я выбіраю журфак”. З 13 прац абралі 3. Героямі праекта сталі Улад Каралёў (гімназія № 1 Мінска), Лілія Мяшалкіна (сёлета скончыла школу № 148 Краснаярска) і Ганна Крук (Сёмкаўская сярэдняя школа Мінскага раёна).

-kruk

Зправа-Ганна Крук

Да пачатку вучобы дзеці прыйшлі на “Дзень першакурсніка”. Так яны ўбачылі, што тут ёсць не толькі цікавая вучоба, але і не менш займальнае пазанавучальнае жыццё. Абітурыенты наведалі 12 заняткаў: 3 пары ў дзень з панядзелка па чацвер. У раскладзе – прадметы розных спецыяльнасцяў факультэта: гісторыя менеджменту, камп’ютарная вёрстка, тэхніка тэлерадыёвяшчання, грамадзянская пазіцыя журналіста, руская літаратура, англійская мова і іншыя. Абітурыентам выпала не толькі слухаць лекцыі, але і выконваць практычныя заданні. На ўсіх парах арганізатары праекта былі з дзецьмі, не пакідалі іх адных у незнаёмых групах. На партале studlive.by будзе апублікаваны агульны матэрыял, дзе героі праекта апішуць свае студэнцкія будні. Публікацыя спатрэбіцца абітурыентам пры паступленні на журналісцкія спецыяльнасці.

Падзеі дня дзеці апісвалі ў так званы электронны дзённік, які захоўваецца ў групе студсаюза ў сетцы “УКантакце” (https://vk.com/studsouzizh). Да прыкладу, там можна прачытаць наступнае:

korolev

Улад Каралёў

Улад Каралёў: “Такія прадметы, як маўленчая камунікацыя, камп’ютарная вёрстка, тэхніка тэлерадыёвяшчання прымусілі мяне забыцца пра матэматыку, біялогію і геаграфію, а інтэрв’ю і здымкі сталі цалкам звыклымі рэчамі”.

Лілія Мяшалкіна: “На пары па прафесійным майстэрстве мы даведаліся сакрэты інтэрнэт-рэкламы і паспрабавалі сябе ў ролі PR-менеджараў будаўнічай кампаніі. Вось бы і ў жыцці так хутка паднімацца па кар’ернай лесвіцы. Гэта і наступная пары праходзілі ў камфортнай прыязнай атмасферы, дзе выкладчык і студэнты камунікавалі на роўных. Думаю, менавіта такі метад арганізацыі навучальнага працэсу дазваляе якасна і лёгка засвойваць матэрыял”.

Ганна Крук: “Упершыню пабывала на месцы інтэрв’юяванага, што было не так проста. Да таго ж я ўбачыла, як ажыццяўляецца запіс радыёпраграмы, папрацавала з камерай. А першакурснікі інфакама прыгатавалі прэзентацыю на тэму… перамоў! Тут мяне здзівіла не толькі яе змястоўнасць, але і прадстаўленне, якое было падобна да сапраўднага шоу”.

Інга Дзмітрыеўна Воюш вядзе ў дзяцей падрыхтоўчыя курсы і ў рамках праекта “студэнты” наведалі ў яе заняткі па гісторыі менеджменту. Параўноўваючы сваіх падапечных, яна кажа так: “На курсах Улад, Ліля і Аня раскаваныя, смелыя. Яны разбіраюцца і ў мове, і ў працэсах грамадскага жыцця. Лёгка знаходзяць адказы нават на заблытаныя пытанні. На студэнцкай лаве ім прыйшлося нялёгка: рана ўставаць, замест урокаў – пары, замест камбінаванай структуры занятку – лекцыя, замест знаёмых настаўнікаў – новыя твары і характары. На занятках па гісторыі менеджменту разам з групай 3 курса дзеці праходзілі вераўчаны квэст. Ім атрымалася наладзіць камунікацыю з незнаёмымі людзьмі і нават укласціся ў адведзены для праходжання час. Я думаю, што яны добра пастараліся”.

У апошні дзень праекта ў нефармальным становішчы абітурыентам былі ўручаны дыпломы, у якіх было напісана, што яны першыя ў гісторыі БДУ “Студэнты на тыдзень”.

 

— У выніку дзеці атрымалі стымул падрыхтавацца да тэсціравання “на ўсе сто”, а таксама ўбачылі жыццё ўніверсітэта ў рэжыме рэальнага часу. Зносіны з імі пакінулі толькі самыя прыемныя ўражанні, – разважае Кірыла Карабан. – Арганізатары ў сваёй нялёгкай справе рэалізавалі добрую ідэю, а ўніверсітэт у сваю чаргу атрымаў новы круты прафарыентацыйны праект. Лічу, што ў нас ёсць будучыня, бо прыходзіць дагэтуль вялікая колькасць заявак на ўдзел. Ужо ўвесну мы плануем пашырацца, магчыма, прыцягнем іншыя факультэты.

 

Пра вынікі тыдня і сваіх адчуваннях абітурыенты кажуць так:

Улад Каралёў: “Праект дапамог пераканацца, што я раблю правільны выбар у будучым месцы вучобы. Думаю, што тут 4 гады пралятаюць цікава і весела, а галоўнае, можна стаць талковым спецыялістам. Бо я актывіст, мяне пацешыла, што пазанавучальнаму жыццю надаецца вялікая ўвага”.

t6jawm6691iЛілія Мяшалкіна: “Вельмі спадабалася журфакаўская атмасфера і тое, што з намі адбывалася. Разумею, што першапачатковы мой выбар – журналістыка – быў правільны. Праект дапамог даведацца, што сабой уяўляе кожная спецыяльнасць. Здзівіла тое, як уладкаваны заняткі і спосаб падачы матэрыялу. Мы не проста бяздумна запісвалі інфармацыю, а абмяркоўвалі, спрачаліся і нават гулялі. Я прыехала з Расіі, мяне ўразіла беларуская мова: яна такая своеасаблівая, вельмі меладычная.

Ганна Крук: “Я з нецярпеннем чакала, калі змагу распачаць вучобу на журфаку. Гэтыя дні праляцелі неўзаметку, аднак гэтага хапіла, каб палюбіць жыццё студэнта-журналіста. Больш за ўсё мяне здзівіла на журфаку не навучанне, а людзі. Я атрымлівала велізарнае задавальненне ад зносін з імі”.

Алена ЛЯЎШЭНЯ

rhkpvltv8dg

 

print

Вам таксама можа спадабацца: