Газета «Універсітэт» БДУ становіцца мультымедыйным выданнем (+відэа)

30 Jan, 2017.

Шаноўныя чытачы, наша газета імкліва эвалюцыянуе і набывае элементы мультымедыйнага выдання з дапамогай тэхналогій дапоўненай (змешанай) рэальнасці.

Пры навядзенні камеры смартфона або планшэта на малюнак з пазнакай, на экране пачынаецца прайграванне дадатковага кантэнту – відэа, фота, анімаваных малюнкаў, 3D-графікі і інш. Дадзены эфект можна метафарычна назваць «ажыўленнем» газетнай паласы, што робіць газетныя публікацыі больш інфарматыўнымі і запамінальнымі.

Функцыі дапоўненай рэальнасці значна пашыраюць межы друкаваных сродкаў масавай інфармацыі. Лічыцца, што ў газет і сайтаў розныя аўдыторыі, якія амаль не перасякаюцца, а дадзеная тэхналогія дазваляе сумясціць інтарэсы розных катэгорый чытачоў.

Начальнік медыяцэнтра БДУ Павел Салаўёў дэманструе новую тэхналогію дырэктару Інстытута журналістыкі Сяргею Дубовіку і яго намесніку Вользе Самусевіч

Каб паглядзець мультымедыйны кантэнт газеты «Універсітэт»:

1.    Спампуйце бясплатнае прыкладанне Aurasma ў PlayMarket (для Android) / AppStore (для iPhone).
2.    На ўкладцы Пошук (Search)  набярыце #bsuby і падпішыцеся на канал БДУ (націсніце FOLLOW).
3.    Вярніцеся на ўкладку Прагляд, навядзіце камеру тэлефона (планшэта) на выяву са спецыяльным значком  і пачакайце загрузкі мультымедыйнага кантэнту.

Сяргей ШАФАЛОВІЧ,
рэдактар газеты «Універсітэт»

Фота Васіля КУЗЬМІЧКІНА

Як працуе дадзеная тэхналогія, можна даведацца з роліка на YouTube-канале БДУ:

print

Вам таксама можа спадабацца:

Дадаць каментар

Ваш e-mail не будзе апублікаваны. Абавязковыя палі пазначаны *