Фітанцыды дапамогуць засцерагчыся ад вірусаў

9 Feb, 2017, Праглядаў: 63.

devushka_ulybka_hvoyny_les_fitonchidy_orvi_virusy

З пачаткам зімовага перыяду арганізм чалавека падвяргаецца нападу разнастайных вірусаў (гэта найбольш спрыяльны перыяд для іх размнажэння), якія выклікаюць розныя вострыя рэспіраторныя вірусныя інфекцыі (ВРВІ). Гэта самыя распаўсюджаныя хваробы чалавека, яны складаюць да 90 % усіх выпадкаў інфекцыйных захворванняў. На іх хварэюць усё.

ВРВІ уключаюць захворванні, шмат у чым падобныя адзін да аднаго. Усе яны выклікаюцца вірусамі, што пранікаюць у арганізм з удыхам паветра праз рот і насаглотку і характарызуюцца адным і тым жа наборам сімптомаў. Выклікаюць ВРВІ вельмі шматлікія вірусы: вірусы грыпу, парагрыпу, адэнавірусы, рынавірусы і г. д. Розныя вірусы паражаюць, як правіла, нейкі пэўны ўчастак дыхальных шляхоў: рынавірусы – слізістую абалонку носа, вірусы парагрыру – гартань і трахею, вірусы грыпу – трахею і бронхі і г. д.

nasmork_chihanie_orvi_virusy_platokУ навакольным асяроддзі вірусы гінуць даволі хутка, але ад чалавека да чалавека перадаюцца вельмі лёгка – паветрана-кропельным шляхам. Ад моманту заражэння да з'яўлення першых прыкмет хваробы праходзіць ад некалькіх гадзін да некалькіх (не больш за чатыры) дзён.

Рэакцыя запаленай слізістай абалонкі пры ВРВІ, якая выяўляецца ў выглядзе насмарку, кашлю і макроты, спрыяе знішчэнню ўзбуджальнікаў хваробы і прадуктаў запалення. Таму не варта без адмысловай патрэбы з дапамогай кропель ад насмарку імкнуцца выдаліць гэтыя ачышчальныя арганізм вылучэнні; прымаць сродкі, якія прыгнятаюць кашаль, а разам з ім і адкашліванне макроты; непажаданы прыём антыбіётыкаў, якія неэфектыўныя супраць віруснай інфекцыі, але паніжаюць супраціўляльнасць арганізма і да таго ж выклікаюць дысбактэрыёз. Такія ўмяшанні досыць часта прыводзяць да сур'ёзных ускладненняў пры такім быццам бы несур'ёзным захворванні, як прастуда. Запаленне ж слізістай абалонкі, урэшце, становіцца хранічным, а інфекцыя назаўжды пасяляецца ў "дрэнна праветральных" і недастаткова забяспечаных крывёй паласцях.

fitonchidy_chesnok_ladoni_Пры ВРВІ, асабліва падчас эпідэміі, ужываць у прафілактычных мэтах даступныя фітатэрапеўтычныя сродкі. Ёсць шэраг раслін, пладоў, якія ўтрымліваюць рэчывы, названыя фітанцыдами, якія ў сваю чаргу выдатна знішчаюць вірусы. Гэта фітанцыды рэпчатай цыбулі, часнаку, эфірныя алеі лісця бярозы, эўкаліпта, хвоі і інш.

Своечасова пачатая фітатэрапія можа прадухіліць развіццё захворвання, а ў выпадку ўзнікнення спрыяць лягчэйшаму яго працяканню.

Перш за ўсё, раслінныя сродкі можна выкарыстоўваць для дэзінфекцыі памяшканняў. Для гэтага варта нарэзаць кольцамі рэпчатую цыбулю і змясціць яе ў цэнтры пакоя. Фітанцыды цыбулі будуць знішчаць вірусы. Фітанцыды часнаку яшчэ актыўнейшыя. Таму можна расцерці некалькі зубчыкаў часнаку і таксама пакінуць адкрытымі ў памяшканні.

Добрымі дэзінфекцыйнымі ўласцівасцямі валодае лісце бярозы, сабранае ранняй вясной і высушанае ў цені, калі іх распарыць, заліць кіпнем, водар бярозы разнясецца па ўсім памяшканні.

І гэта не проста прыемны пах бярозавага лесу, эфірныя алеі бярозавага лісця забіваюць хваробатворныя вірусы і бактэрыі. Такі ж эфект дае ігліца елкі, хвоі, лістоўніцы, туі, ядлоўца.

Пры насмарку можна прыгатаваць кроплі з расліннай сыравіны. Яны прыемныя і эфектыўныя. Гэта сок каланхоэ, які выклікае ўзмоцненае чханне і спрыяе багатаму вылучэнню слізі з носа. Ужыванне соку алоэ прыводзіць да спынення насмарку праз 2-3 сутак. Пры першых прыкметах прастуды ставяць гарчычнікі да пятак і надзяваюць цёплыя ваўняныя шкарпэткі (на 1-2 гадзіны). Перад сном карысныя расціранні ног тоўчаным часнаком, а грудзей – піхтавым алеем.

fitonchidy_romashka_chai_Унутр прымаюць раслінныя зборы, якія паляпшаюць дрэнаж бронхалёгачнай сістэмы і валодаюць вітамінавымі, патагоннымі ўласцівасцямі (рамонак, шалфей і мята; бузіна, кара вярбы, ліпа, рамонак; падбел, календула, лісце грэцкага арэха, трава і кветкі фіялкі трохкаляровай, лісце шалфею лекавага, лісце і кветкі суніцы лясной).

Эфектыўныя паласканні рота і насаглоткі. Для інгаляцый выкарыстоўваюць лісце трыпутніку, эўкаліпта, кветкі мацярдушкі, адварную бульбу. Карысныя паравыя інгаляцыі з эфірнымі алеямі піхты, ружы, лімона, эўкаліпта, лаванды, гваздзікі, мяты, шалфею, чабару.

Абавязковы кампанент – багатае вітамінавае пітво, дыета, багатая на свежую агародніну і садавіну.

fitonchidy_ovoschi_dieta_zdorovy_obraz_zizny_

Памятайце, што прыродныя кампаненты, якія змяшчаюцца ў агародніне, садавіне, траве, здольныя супрацьстаяць рэспіраторным вірусам і надзейна абараніць арганізм.

Леанід МЯЛЕШКА, урач-валеолаг установы аховы здароўя "Гарадскі псіханеўралагічны дыспансер"                                  

print

Вам таксама можа спадабацца:

Дадаць каментар

Ваш e-mail не будзе апублікаваны. Абавязковыя палі пазначаны *