Супраць агульнай трывогі

14 Apr, 2014.

спайс+ 28 сакавіка на гістарычным факультэце адбыўся круглы стол на тэму небяспекі наркатычнага рэчыва, вядомага як спайс. Вострую ўвагу гэта праблема прыцягнула да сябе пасля трагічнай смерці сту­дэнткі-першакурсніцы факультэта міжнародных адно­сін БДУ. Гэты выпадак вы­клікаў моцны грамадскі рэзананс і дадзенае абмеркаванне праблемы «спайсу». Мерапрыемства наведалі загадчык наркалагічнага аддзялення для лячэння і рэа­білітацыі асоб, што пакутуюць на сіндром залежнасці ад псіхаактыўных рэчываў, Уладзімір Іваноў  і маёр мілі­цыі, оперупаўнаважаны аддзела па наркакантролі Ле­нін­скага РУУС г. Мінска Іван Егароўскі.
Абмеркаванне пачалося з відэапа­слання рэктара БДУ Сяргея Абла­мейкі. У ім Сяргей Уладзімі­равіч выказаў агульную трывогу па сітуацыі з распаў­сю­джаннем наркотыкаў у ася­роддзі моладзі і заклікаў усі­­­­мі сіламі змагацца з новай пагрозай. Ён нагадаў, што на базе БДУ створаны групы для барацьбы з рас­паў­сюджаннем наркатычных сродкаў.
Затым слова ўзяў супра­цоўнік унутраных спраў Іван Егароўскі, які адзначыў, што пакаленне 80-90-х гг. найбольш паддаецца ўплыву наркагандляроў. Ён звярнуў увагу на тое, што ў апошні час пачасцілася колькасць атручванняў і смерцяў ад так званага спайсу.спайс бгу Значна абцяжарвае выяўленне нар­каманаў той факт, што найбольш прыкметны эфект наркотыкаў у першыя 20 хвілін пасля прыняцця спайсу. Пасля ж 20 хвілін эфект распазнаць вельмі складана, хоць наркотык і працягвае дзейнічаць на чалавека. Адмысловую ўвагу супра­цоўнік РУУС звярнуў на тое, што спайс выклікае хуткае прывыканне. Згадваліся і так званыя маркі, той факт, што ў апош­ні час канцэнтрацыя на іх наркатычных рэчываў пры­водзіла далёка не да аднаго атручвання і смяротнага зыходу. Іван Егароўскі заклікаў усіх уключацца ў барацьбу з наркагандлем, робячы акцэнт на разважнасць і свядомасць грамадзян. Наступным выступаў Уладз­імір Іваноў. Ён рас­павёў пра спайс больш падрабязна. спайс бгуПа яго словах, першым этапам «падсадж­вання» на спайс з’яўляецца звычайнае курэнне, бо спайс прапануецца ў выгля­дзе «заправы» да тытуню. Па словах Уладзіміра Уладзі­міравіча, курэнне само па сабе нясе жахлівыя страты людзям, а курэнне спайсу і зусім згубнае для здароўя. Распавядаючы пра ўздзеян­ні на свядомасць, доктар назваў эфект спайсу «звужэннем свядомасці», ці «тунэльнай свядомасцю». У тых, хто паліць спайс, з’яў­ляецца манія пераследу і адчуванне ўсемагутнасці, што часцяком вядзе да сур’ёзных траўмаў. З іншых эфектаў можна вылучыць два: псіхоз і галюцынацыі. Прывыканне да спайсу ён ахарактарызаваў адным прыкладам са сваёй прак­тыкі. Адзін бізнесмен на працягу двух гадоў у пошуках грошай на новую дозу спайсу «пракурыў» увесь свой бізнес па продажы грузавых аўтамабіляў. Напрыканцы га­­воркі або­д­ва госці адказ­валі на пы­танні неабыякавай моладзі. Аляксандр ЖАБІНСКІ спайс бгу
print

Вам таксама можа спадабацца:

Дадаць каментар

Ваш e-mail не будзе апублікаваны. Абавязковыя палі пазначаны *